ула́н, ‑а, м.

У арміі царскай Расіі і некаторых замежных арміях — салдат або афіцэр лёгкай кавалерыі. Паток войск плыве і плыве па галоўнай вуліцы.. Пяхотныя часці, сапёрныя, артылерысты, уланы... Пестрак.

[Польск. ułan з тур.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лазарэ́т

(фр. lazaret, ад іт. lazzaretto)

1) невялікая бальніца пры вайсковай часці;

2) уст. бальніца для бедных.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

берсалье́ры

(іт. bersaglière, ад bersaglio = мішэнь, цэль)

стралковыя часці італьянскай арміі, раней — пяхотныя, зараз — самакатныя і матацыклетныя.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Verspréngte sub m -n, -n салда́т, які́ адста́ў [адбі́ўся] ад сваёй ча́сці

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

КАМА́НДА (франц. commande),

1) вусны загад камандзіра (начальніка) ў кароткай форме, вызначанай воінскімі статутамі.

2) Часовая ці пастаянная вайсковая арганізацыя ад 3 чал. і больш для выканання пэўных абавязкаў па службе ці якіх-н. работ.

3) Падраздзяленне баявой часці (службы) у ВМФ.

4) Спартыўны калектыў.

т. 7, с. 502

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ударо́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.

Разм. Панадзіцца хадзіць куды‑н., рабіць што‑н. // Абраць для сябе які‑н. занятак. [Дзед Мікалай:] — Праўда, на сына мала было надзеі: ударожыўся ён па лясной часці. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запасці́ся, ‑суся, ‑сешся, ‑сецца; ‑сёмся, ‑сяцеся; пр. запасся, ‑лася, ‑лося; зак.

Забяспечыць сябе чым‑н. на ўсякі выпадак. Запасціся харчамі. Запасціся канвертамі і паперай. □ Ноччу часці спяшаліся запасціся боепрыпасамі і ўсім неабходным. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

wáchhabend a вайск. вартавы́; марск. ва́хценны; дзяжу́рны (на прадпрыемстве, у вайсковай часці)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

z. gr. T. = zum großen [größten] Teil – у большай часці; больш за ўсё

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ЛЕЙБ-ГВА́РДЫЯ (ад ням. Leib цела + гвардыя),

асабістая ахова манарха і ганаровае найменне адборных прывілеяваных вайск. часцей у некат. краінах. У Расіі ўведзена ў канцы 17 ст. У далейшым гэта найменне мелі амаль усе гв. часці рас. арміі. Часціца «лейб» дадавалася таксама да назвы часцей, шэфамі якіх былі імператар або імператрыца.

т. 9, с. 188

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)