пара́, -ы́, мн. по́ры, пор і по́раў, ж.

1. Час, перыяд, тэрмін.

Летняя п.

Без пары (дачасна). Да гэтай пары (да гэтага часу). Да пары да часу (пакуль што). З той пары (з таго часу, моманту). Не ў пару (не ў час, недарэчы). У пару (у час, своечасова).

2. у знач. вык. Настаў час для чаго-н.

П. дадому.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бамбе́рыць

‘біць, удараць каго-небудзь, што-небудзь; ісці, падаць доўга ці на працягу доўгага часу (пра дождж, снег)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. бамбе́ру бамбе́рым
2-я ас. бамбе́рыш бамбе́рыце
3-я ас. бамбе́рыць бамбе́раць
Прошлы час
м. бамбе́рыў бамбе́рылі
ж. бамбе́рыла
н. бамбе́рыла
Загадны лад
2-я ас. бамбе́р бамбе́рце
Дзеепрыслоўе
цяп. час бамбе́рачы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

цу́біць

‘ісці, падаць моцна ці на працягу доўгага часу (пра дождж і пад.); піць што-небудзь і без прамога дапаўнення’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. цу́блю цу́бім
2-я ас. цу́біш цу́біце
3-я ас. цу́біць цу́бяць
Прошлы час
м. цу́біў цу́білі
ж. цу́біла
н. цу́біла
Загадны лад
2-я ас. цу́б цу́бце
Дзеепрыслоўе
цяп. час цу́бячы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ба́венне ср. заба́вы мн., развлече́ние; времяпровожде́ние;

б. ча́су — корота́ние вре́мени

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цэйтно́т, -у, Мо́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Недахоп часу на абдумванне чарговых хадоў (пры гульні ў шашкі, шахматы; спец.).

2. перан. Востры недахоп часу ў якой-н. справе.

Пастаянны ц.

|| прым. цэйтно́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падры́гваць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Дрыжаць, дрыгаць злёгку, час ад часу.

Нага падрыгвае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пале́жваць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Трохі, час ад часу ляжаць.

П. на печы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пама́хваць, -аю, -аеш, -ае; незак., чым.

Махаць злёгку, зрэдку, час ад часу.

П. сцяжком.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасо́пваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Сапці злёгку, час ад часу.

Дзіця пасопвала ў калысцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пату́зваць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што.

Тузаць злёгку, час ад часу.

П. лейцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)