папха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм.

1. Запхнуць куды‑н., у што‑н. усё, многае. Папхаць рэчы ў чамадан.

2. Штурхаючы, прымусіць ісці, рухацца ў якім‑н. напрамку. — А можна плыцік зрабіць каля вострава, — не здаваўся Віця. — Пагрузім рэчы на плыцік і папхаем перад сабою. Місько.

3. і без дап. Пхаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скама́ндаваць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак.

Выказаць словы каманды, аддаць які‑н. загад. — Стройся! — скамандаваў тады Корчык, выходзячы.. на дарогу. М. Ткачоў. — Вольна! — скамандаваў.. [Ягораў]. Байцы ўскалыхнуліся, ім перадалося хваляванне камандзіра. Краўчанка. // Разм. Распарадзіцца, загадаць зрабіць што‑н. — Пастаў чамадан! — раптам скамандаваў Сцяпан Міхею і ўхапіў Маю за руку. Дуброўскі. — А ну, возьмемся талакой, — скамандаваў Макар. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неўпарадкава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Не прыведзены ў парадак; пазбаўлены парадку. Неўпарадкаваныя цэны. Неўпарадкаваны чамадан. □ З буфеціка-шафкі выглядала неўпарадкаваная пасуда. Гартны.

2. Не забяспечаны ўсім неабходным; неўладкаваны. Неўпарадкаваны быт. Неўпарадкаванае жыццё.

3. Не прыведзены ў парадак для выгоднага жыцця. Неўпарадкаваны раён горада. □ Да.. [гарадка] не так даўно яшчэ і дабрацца было цяжка: чыгунка далёка, дарогі неўпарадкаваныя. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прымасці́ць, ‑машчу, ‑мосціш, ‑мосціць; зак., што.

Разм. Размясціць дзе‑н., пакласці, паставіць каля чаго‑н., да чаго‑н. (звычайна з цяжкасцю, у нязручным месцы). Падняўшы верхнюю лаўку, .. [жанчына] паклала на яе чамадан, потым узяла рэчы .. і прымасціла іх у кутку на ніжняй лаўцы. Ракітны. [Ластаўка] трымала ў дзюбцы саломінку і ніяк не здагадвалася, куды зручней яе прымасціць. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

та́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Ручная каляска на адным коле, якую возяць, трымаючы за ручкі і штурхаючы перад сабою. Скінуўшы пінжак і берэт, .. [таможнік] у момант пагрузіў чамадан на багажную тачку і выкаціў яе на вуліцу. Лынькоў. На другі дзень [Пеця] прыйшоў са школы позна, прыкаціў на двор тачку — лёгенькую, на адным жалезным коле. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

nick2 [nɪk] v.

1. разраза́ць; рабі́ць зару́бку

2. BrE, infml цягну́ць, кра́сці;

Someone has nicked my suitcase. Нехта сцягнуў мой чамадан.

3. BrE, infml заца́пваць, хапа́ць (злачынцу);

The police nicked him for stealing my suitcase. Паліцыя сцапала яго за крадзеж май го чамадана.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

падхапі́ць сов., в разн. знач. подхвати́ть;

п. чамада́н — подхвати́ть чемода́н;

п. мяч — подхвати́ть мяч;

п. грып — подхвати́ть грипп;

п. пе́сню — подхвати́ть пе́сню;

п. ініцыяты́ву — подхвати́ть инициати́ву

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

улажы́цца сов., в разн. знач. уложи́ться;

усе́ рэ́чы ўлажы́ліся ў чамада́н — все ве́щи уложи́лись в чемода́н;

дакла́дчык ~жы́ўся ў адну́ гадзі́ну — докла́дчик уложи́лся в оди́н час

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэч, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

1. Асобны прадмет, выраб.

Антыкварная р.

2. Тое, што належыць да асабістай рухомай маёмасці.

Чамадан з рэчамі.

Цёплыя рэчы.

3. Пра творы навукі, мастацтва.

Ён напісаў цудоўную р.

Слабая р.

4. Нешта, нейкая з’ява, абставіны.

Складаная р. жыццё.

Дзіўная р.! (вокліч, які паказвае на моцнае ўражанне). Называць рэчы сваімі імёнамі (гаварыць прама, не хаваючы ісціны).

|| прым. рэ́чавы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Р. мяшок.

Р. доказ.

Рэчавае права (маёмаснае права валодання рэчамі). Рэчавая хвароба (цяга да набывання рэчаў у 2 знач.; набывальніцтва, рэчавізм).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

небага́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Які не мае вялікай маёмасці, вялікіх матэрыяльных сродкаў. Небагатая гаспадарка.

2. Недарагі; скромны. Альшэўскі спакаваў у чамадан небагатыя падарункі, пайшоў на вакзал. Навуменка.

3. перан. Абмежаваны, недастатковы. «Рэпертуар».. [Тамаша] быў небагаты: два маршы, тры полькі, кадрыль і вялікі цыкл вясельных песень. Бядуля. Левін доўга крывіўся, упёршыся блізарукімі вачыма ў паперку, на якой было напісана небагатае меню. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)