Мама́й ’дужы, здаровы, але неразумны’ (Янк. 3.). Укр., рус. дан. мама́й ’каменная баба ў стэпе’, славац. mamaj ’дурны, боўдзіла’. З тат. Mamai ’страшыдла, якім палохаюць дзяцей’ (Фасмер, 2, 565). Параўн. таксама ст.-цюрк. mama ’бык, які знаходзіцца ў цэнтры тока ў час малацьбы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́сіцца, ‑сіцца; незак.

Уздымацца над навакольнымі прадметамі. У цэнтры паляны высіўся двухпавярховы драўляны дом з невялікім садам, агародам і гаспадарчымі прыбудовамі. В. Вольскі. Шпіталь быў недалёка, у невялічкім парку, дзе ціха высіліся стагоднія ліпы і вязы. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гіпатала́мус

(ад гіпа- + таламус)

аддзел галаўнога мозга, размешчаны пад зрокавымі буграмі, у якім знаходзяцца цэнтры вегетатыўнай нервовай сістэмы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

імплю́вій

(лац. impluvium = вадасцёк)

чатырохвугольны неглыбокі басейн у цэнтры атрыя, куды праз камплювій сцякала са страхі дажджавая вада.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тармажэ́нне, ‑я, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. тармазіць (у 1, 2 знач.).

2. Спец. Аслабленне або спыненне ўзбуджэння ў тканцы арганізма, калі прадаўжае дзейнічаць раздражняльнік; актыўная затрымка дзейнасці нервовых цэнтраў або рабочых органаў. Тармажэнне і ўзбуджэнне. Цэнтры тармажэння.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сапе́рніцтва, ‑а, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. сапернічаць; імкненне перамагчы каго‑н. у чым‑н. К пачатку 70‑х гадоў выразна вызначыліся асноўныя цэнтры імперыялістычнага саперніцтва: гэта ЗША — Заходняя Еўропа (перш за ўсё — шасцёрка краін «Агульнага рынку») — Японія. Брэжнеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

валю́та2

(лац. voluta = завіток, спіраль)

скульптурная аздоба ў выглядзе спіральнага завітка з кружком у цэнтры; частка іанічнай капітэлі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Рагу́лька1 ’сукаватая палка’ (Юрч. СНЛ), ’укапаная ў зямлю верхавіна сасны з сукамі, прызначаная для прасушкі посуду’ (Бяльк.), ’карова з вялікімі рагамі’ (шальч., Сл. ПЗБ), ’колюшка’ (гродз., Жук.). Утворана ад рагу́ля (гл.) з дапамогай памяншальна-ласкальнага суфікса ‑к‑a. Матывацыяй паслужыла тое, што ўсе гэтыя прадметы маюць вострыя, падобныя да рагоў часткі.

Рагу́лька2 ’дзяўчына ў сярэдзіне карагоду на Вялікдзень’ (пін., Кольб.). Сюды ж рагу́лька ’песня-вяснянка’ (беласт., Ніва, 1974, 12 мая; Федар.), відаць, перанос семантыкі з ’дзяўчына, якая спявае песню’ > ’песня-вяснянка’. Няясна; магчыма, ад рагулька1 ’сукаватая палка’ як сімвал сусветнага дрэва, што знаходзілася, паводле народных вераванняў, у цэнтры сусвету, параўн. вясельнае дрэўца ў цэнтры т. зв. рагатага каравая (пра апошні гл. Іванаў, Тапароў, Зб. Крапіве, 167–169), параўн. ра́лец (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

красава́цца, -су́юся, -су́ешся, -су́ецца; -су́йся; незак.

1. Прыцягваць увагу, вылучацца сваім хараством.

У цэнтры горада красуецца новы тэатр.

Нібы кветка, красуецца дачка.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Быць на відным месцы; вылучацца, віднецца.

На стале красавалася ваза з кветкамі.

3. Выстаўляць сябе напаказ, любуючыся сваёй знешнасцю.

Любіць дзяўчына к. перад люстрам.

4. Жыць шчасліва, паспяхова развівацца.

Красуйся, мой родны край!

|| зак. пакрасава́цца, -су́юся, -су́ешся, -су́ецца; -су́йся (да 3 знач.).

|| наз. красава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ГРАМА́ДСКІ ЦЭНТР,

цэнтральная зона населенага пункта або яго частак, у якой сканцэнтраваны ўстановы грамадскага, адм.-дзелавога, культ.-асв., гандл.-быт., спарт., рэкрэацыйнага і інш. прызначэння. У буйных гарадах грамадскія цэнтры ствараюцца паводле іерархічнага прынцыпу: агульнагар. цэнтр, цэнтры гар. раёнаў, жылых, вытв., рэкрэацыйных, а таксама мікрараёнаў, жылых і прамысл. комплексаў, спецыялізаваныя цэнтрынавук., навуч., мемар., мед. і інш.

Стараж. грамадскія цэнтры гарадоў фарміраваліся з будынкаў жылога і абарончага (замкі), культавага (храмы), гандл. прызначэння, устаноў самакіравання (ратушы) вакол плошчаў у межах абарончых крапасных умацаванняў. Кампазіцыя сучасных грамадскіх цэнтраў захоўвае традыцыі, адлюстроўвае новы сац.-грамадскі змест і дасягненні навук.-тэхн. прагрэсу. Пры развіцці і рэканструкцыі грамадскіх цэнтраў важнейшая задача — ахова гіст. спадчыны, помнікаў гісторыі, культуры, архітэктуры, горадабудаўніцтва. Сярод буйнейшых сучасных грамадскіх цэнтраў Еўропы і Амерыкі комплекс Дэфанс і Форум у Парыжы, грамадскі цэнтр у новым раёне ў Франкфурцена-Майне (Германія), цэнтры гарадоў-спадарожнікаў Харлаў, Стывенедж у Англіі, Велінгбю, Фарста ў Швецыі, Тапіёла ў Фінляндыі, адм. цэнтры гарадоў Таронта (Канада) Бостана (ЗША), «Лінкальн-цэнтр» у Нью-Йорку.

На Беларусі грамадскія цэнтры развіваюцца паводле праектаў рэгенерацыі, складзеных для ўсіх гіст. гарадоў (Мінска, Віцебска, Гродна, Брэста, Магілёва, Пінска і інш.). У іх ствараюцца ахоўныя зоны помнікаў гісторыі і культуры, свабодныя ад транспарту пешаходныя зоны і вуліцы. Грамадскія цэнтры новых гарадоў (Салігорска, Светлагорска, Наваполацка), пасёлкаў і буйных вёсак (в. Малеч Брэсцкай, Верцялішкі Гродзенскай, Акцябрскі Віцебскай, Сарачы Мінскай, Мышкавічы Магілёўскай абласцей) уяўляюць сабой сучасныя добраўпарадкаваныя грамадскія комплексы і арх. ансамблі.

Літ.:

Соколов Л.И. Административные центры городов. М., 1979;

Моисеев Ю.М., Шимко В.Т. Общественные центры. М., 1987;

Общественные нетры городских населенных мест БССР. Мн., 1991.

В.І.Анікін.

т. 5, с. 398

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)