па-ро́знаму, прысл.

Неаднолькава, розна. У залежнасці ад настрою бацька па-рознаму рэагаваў на тыя скаргі. Паслядовіч. — Смешны ты, Мацвей. Па-рознаму можна хацець. Калі я хачу, то я, не адкладваючы надоўга, пачынаю гэта рабіць. А тваё хаценне і астанецца хаценнем, бо ты не робіш тое, што ты хочаш. Лобан. Мой час па-рознаму бяжыць: То з гулам, як вясновы гром, То ціхенька, нібы ручай, То скокам-бокам, нібы ліст. Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

drstig

a сасма́глы

~ sein — хаце́ць піць, мець сма́гу

nach etw. (D) ~ — сква́пны [пра́гны] да чаго́-н.

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Но́раст ’нераст’ (Касп.; полац., З нар. сл.; мядз., Сл. ЦРБ; брасл., Сл. ПЗБ), ’ікра (рыб, жаб)’ (брасл., Сл. ПЗБ), рус. норост, норос, порость ’нераст; ікра рыб ці жаб’. Звязваюць з рус. норохтиться ’збірацца што-небудзь зрабіць, хацець, мець намер; храбрыцца, збіраючыся на якую-небудзь справу; спяшацца’, якое дакладна адпавядае літ. narstytis праставаць’, сюды ж польск. narościć ’апладняць (пра курэй)’, серб.-харв. naraščat se ’спарвацца (пра курэй)’, што дае падставы для рэканструкцыі прасл. *norstь (гл. нораў), якое можна супаставіць з літ. norėtiхацець, прагнуць’ і з прасл. *погиъ (гл. нораў). Звязана чаргаваннем з *nerstь, гл. нераст (Фасмер, 3, 84). Параўн. таксама: Атрэмбскі, WSl, 10, 273–274; Варбат, ОЛА, 1975, 134–136; Шаўр, Slavia, 49, 208–214; SP, 25, 33–37.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ахца́к ’?’ параўн. у Чорнага: «Не ўспеў яшчэ ад астрога ачухацца за першую жонку, як ужо другую бярэ. От ахцак!» (КТС). Улічваючы геаграфію слова, магчыма, запазычанне з мовы беларускіх татар, параўн. цюрк. axcax і пад. формы са значэннем адмоўнай характарыстыкі чалавека, або вытворнае ад хацець, параўн. chcutlivy ’ахвочы’ (Арх. Федар.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вяле́ць ’загадаць’ (Бяльк.). Рус. веле́ть, укр. велі́ти, ст.-рус., ст.-слав. велѣти, чэш. veleti, балг. ве́ля, серб.-харв. вѐљу, славен. veléti. Прасл. *velěti, *velʼǫ. Гэта аблаутная форма да *volʼa. Роднаснае літ. véltiхацець’, ст.-інд. vr̥ṇā́ti ’выбірае’, лац. volō ’хачу’ і г. д. Гл. Фасмер, 1, 288; Траўтман, 348.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

закуры́ць 1, ‑куру, ‑курыш, ‑курыць; зак., каго-што.

Пакрыць сажай; задыміць, закуродыміць. — Цябе ж тут закурыць, матка родная не пазнае, — сказаў машыніст. Арабей. Нябёсы над краем пажар закурыў. Вялюгін.

закуры́ць 2, ‑куру, ‑курыш, ‑курыць; зак.

1. што, чаго і без дап. Запаліўшы папяросу, люльку, пачаць курыць, зацягнецца дымам. Закурыць махоркі. Хацець закурыць. □ Дзед закурыў люльку і доўга кашляў ненатуральным кашлем. Якімовіч.

2. Пачаць курыць, стаць курцом.

3. Пачаць курыць (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ра́чыць ’жадаць, спрыяць, быць ласкавым’ (Нас., Мат. Гом., Сл. рэг. лекс.), ’раіць’, ’зрабіць ласку, уважыць просьбу’ (Варл.), рачы́ць ’ласкава запрашаць’ (Ласт.), ра́чыты ’жадаць’ (кобр., Жыв. сл.), ст.-бел. рачити ’любіць, турбавацца; рабіць ласку, згаджацца’ (Ст.-бел. лексікон). Сюды ж рачы́цца ’адгаворвацца, адракацца’ (маладз., Жыв. сл.), а таксама ў спалучэнні бажыцца‑рачыцца: бо́жыцца‑ро́чыцца, што не ён (Янк. 3.), магчыма і рачо́н ’рады, задаволены’: рачон быў куску хлеба (Сл. ПЗБ). Традыцыйна разглядаецца як запазычанае з польск. raczyćхацець, жадаць’ (Кохман, Polonica, 71; Булыка, Запазыч., 275), што цяжка давесці ў сувязі з ужываннем у народнай мове і шырокай вядомасцю ў славянскіх мовах, параўн. укр. ра́чити ’дазваляць, рабіць ласку’, рус. ра́чить ’жадаць, садзейнічаць, клапаціцца, старацца’, польск. raczyć, чэш. račiti, славац. račiť, славен. ráčitiхацець, рабіць ласку’, серб.-харв. ра́чити ’жадаць’, балг. ра́чахацець, жадаць’, ст.-слав. рачити ’тс’. Прасл. *račiti, хутчэй за ўсё, да *rekti ’сказаць, заявіць’ (гл. рэкнуць), каранёвае a адлюстроўвае ступень падаўжэння (*rōk‑), звычайную для ітэратываў (Фасмер, 3, 451; ESJSt, 12, 744, з аглядам версій і літ-ры); лічыцца роднасным ст.-в.-ням. ruohhen ’клапаціцца’, ням. geruhen ’рабіць ласку’ (Бязлай, 3, 143; БЕР, 6, 193).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хоте́ть несов. хаце́ць; (желать) жада́ць;

как хоти́те як хо́чаце;

хо́чешь не хо́чешь ра́ды не ра́ды, а му́сіш; хо́цькі-няхо́цькі;

ско́лько хо́чешь и чего́ хо́чешь ко́лькі хо́чаш і чаго́ хо́чаш;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

beleben

vt, vi vimp жада́ць (сабе), хаце́ць, мець жада́нне

tu, was dir ~ — рабі́, як сам мярку́еш

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

heruswollen

* vi хаце́ць вы́йсці

er will mit der Whrheit nicht herus — ён не хо́ча каза́ць пра́ўды

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)