накладны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які накладваецца, прымацоўваецца зверху чаго‑н. Накладныя малюнкі. Накладныя літары. // Які прышываецца, прыклейваецца зверху; які пакрывае тонкім слоем што‑н. Накладныя кішэні. Накладное серабро.

2. Які зроблены з чужых валасоў; фальшывы. Накладныя вусы.

3. у знач. наз. накладна́я, ‑ой, ж. Дакумент, па якім здаецца або прымаецца груз. Выдаць па накладной. Аформіць накладную. □ [Ад’ютант:] — Тут атрымаеце прадукты. Вось вам накладная. Новікаў.

•••

Накладны плацеж гл. плацеж.

Накладныя выдаткі гл. выдаткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

fictitious

[fɪkˈtɪʃəs]

adj.

1) несапра́ўдны, прыду́маны, уя́ўлены, фікты́ўны

2) ашука́нскі, хлусьлі́вы, фальшы́вы, зьме́нены (імя́)

The criminal used a fictitious name — Злачы́нец меў вы́думанае імя́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

фікты́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які з’яўляецца фікцыяй; несапраўдны. Фіктыўная хвароба. □ [Тоня] стане яго [Валянціна] фіктыўнай жонкай або сястрой і разам з другімі падпольшчыкамі будзе яму насіць есці да моста. Няхай. // Падроблены, фальшывы. Хто-хто, а Насця добра ведала, колькі разоў Пахом падаваў у бухгалтэрыю фіктыўныя дакументы. Сіняўскі.

•••

Фіктыўны капітал — капітал, які існуе ў выглядзе каштоўных папер (акцый, аблігацый і пад.), якія ўласнай вартасці не маюць, але даюць права на пэўны даход.

Фіктыўны шлюб гл. шлюб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подде́льный (подделанный) падро́блены; (фальшивый) фальшы́вы; (ненастоящий) несапра́ўдны; (фальсифицированный) фальсіфікава́ны; (искусственный) шту́чны; (притворный) прытво́рны, няшчы́ры;

подде́льные докуме́нты падро́бленыя (фальшы́выя, несапра́ўдныя) дакуме́нты;

подде́льная ко́жа шту́чная ску́ра;

подде́льная коса́ фальшы́вая каса́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фікты́ўны

(фр. fictif, ад лац. fictio = выдумка)

выдуманы, несапраўдны; падроблены, фальшывы (напр. ф-ая хвароба, ф-ыя дакументы);

ф. капіталкапітал, які існуе ў выглядзе каштоўных папер (акцый, аблігацый і інш.), што ўласнай вартасці не маюць, але даюць права на пэўны даход.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

fake

[feɪk]

1.

v.

1) падрабля́ць, фальшава́ць

2) ашу́кваць; удава́ць, прыкі́двацца (хво́рым)

2.

n.

1) фальшы́ўка f.; падро́бка f.; прыкі́дваньне n.

2) прытво́ра -ы m. & f.

3.

adj.

фальшы́вы, падро́блены

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

sophisticated

[səˈfɪstɪkeɪtɪd]

adj.

1) быва́лы, жыцьцёва дасьве́дчаны, сьве́цкі

2) вы́танчаны, рафінава́ны

sophisticated humor — вы́танчаны гу́мар

3) які ўво́дзіць у зман, фальшы́вы

4) склада́ны, даскана́лы

a sophisticated missile — найнаве́йшая ўдаскана́леная раке́та

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

няшчы́ры, ‑ая, ‑ае.

1. Які тоіць ад іншых свае сапраўдныя пачуцці, думкі; фальшывы, крывадушны. — Калі чалавек сам няшчыры, дык ён і другім не верыць. Ваданосаў. [Кашын і Комлік] былі вартыя адзін аднаго, абодва няшчырыя і дробязныя, якія дбалі толькі аб сабе... Карпаў. // Які не выказвае сапраўдных пачуццяў і думак; прытворны. На Ясевым твары ўвесь час блукала ўсмешка, часамі дужа салодкая, ліслівая, а часамі хітрая і няшчырая. Колас.

2. Які не вызначаецца шчырасцю, стараннасцю, дбайнасцю. Апраўдвацца Міхась не стаў — няшчырыя адносіны да работы перад прафесарам не апраўдаеш. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навучы́ць, ‑вучу, ‑вучыш, ‑вучыць; зак., каго, чаму і з інф.

1. Перадаць якія‑н. навыкі, веды, уменне рабіць што‑н. Навучыць рамяству. Навучыць гуляць у шахматы. □ [Аляксей] мяне навучыў чытаць і любіць кнігу. Скрыпка.

2. Разм. Падвучыць, падгаварыць зрабіць што‑н. — Хто навучыў вас прадставіць у суд фальшывы план? — грозна спытаў у.. [Рыгора] пракурор. Бажко.

3. Даць параду, указанне. — Барташэвіч, братачка, навучы, як заслужыць [дзявочую ласку]! — не адставаў няпрошаны сведка. Карпюк. [Зарына:] Навучы ты, сасна векавая, Як пакуты мае перажыць... Бачыла.

4. Прымусіць зразумець што‑н., пераканаць у чым‑н. Жыццё навучыла кіраўніка калгаса правільна ацэньваць абстаноўку. «ЛіМ».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лі́павы 1, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да ліпы ​1, уласцівы ёй. Ліпавая кара. // Які складаецца з ліп, абсаджаны імі. Наабапал дарогі ў фальварак амаль ад самага лесу цягнуліся густыя старасвецкія ліпавыя прысады. Колас. // Зроблены з драўніны, лыка, кары ліпы. Ліпавая кадушка. □ З лесу выходзіць бацька. На ім доўгая белая кашуля і новыя ліпавыя лапці. Асіпенка. // Прыгатаваны, сабраны з ліпавага цвету. Ліпавы чай. Ліпавы мёд.

2. у знач. наз. лі́павыя, ‑ых. Сямейства двухдольных раслін, да якіх адносяцца ліпа, джут і інш.

•••

Ліпавы цвет гл. цвет.

лі́павы 2, ‑ая, ‑ае.

Разм. Падроблены, фальшывы, несапраўдны. Ліпавыя дакументы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)