род кветкавых раслін сям. метлюжковых. Каля 15 відаў. Пашыраны ў Еўропе (пераважна ў Міжземнамор’і), Паўн. Афрыцы, Азіі, Аўстраліі, Новай Зеландыі. На Беларусі як занесены і натуралізаваны трапляецца Ж. грэбенепадобны (A. pectinatum). Расце каля дарог, на пустках, газонах і інш.
Шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойным звычайна слабашурпатым сцяблом і моцнай валасніковістай каранёвай сістэмай. Лісце вузкае, лінейнае, іншыраз уздоўж згорнутае, часта з тонкімі шыпікамі. Агульнае суквецце — яйцападобны, падоўжаны ці лінейны сціснуты двухрадны колас. Каласкі адзіночныя, сядзячыя, з 3—10 кветкамі. Плод — зярняўка. Кармавыя і дэкар. расліны, замацоўваюць рухомыя пяскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫРАБНЫ́Я КАМЯНІ́,
дэкаратыўныя мінеральныя агрэгаты і горныя пароды, якія маюць прыгожы колер ці малюнак і выкарыстоўваюцца для вытв-сці разнастайных маст. вырабаў і сувеніраў. Важнейшая ўласцівасць вырабных камянёў — здольнасць добра паліравацца. Адрозніваюць цвёрдыя вырабныя камяні — цв. 5 і вышэй па шкале Моаса (яшмы, акамянелае дрэва, абсідыян і інш.) і мяккія вырабныя камяні — цв. 4 і ніжэй (мармуровы онікс, гагат, серпенцініт і інш.). Найб. рэдкія і высокадэкаратыўныя камяні, якія часткова выкарыстоўваюць у ювелірных і ювелірна-галантарэйных вырабах (малахіт, лазурыт, нефрыт, жадэіт, агат, раданіт і г.д.), іншыраз вылучаюць у асобную групу ювелірна-вырабных камянёў. У шэрагу краін існуе заканадаўчая рэгламентацыя здабычы і выкарыстання каштоўных камянёў з ліку вырабных.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭМА́РКА (ад франц. remarque памета),
1) заўвага аўтара тэксту (кнігі, рукапісу, пісьма), што ўдакладняе ці дапаўняе нейкія дэталі.
2) У драматургіі, тэатры — тлумачэнне, указанне драматурга для чытача, пастаноўшчыка, акцёра ў тэксце п’есы. Змяшчае кароткую характарыстыку абставін дзеяння, знешні выгляд, манеру вымаўлення, асаблівасці паводзін персанажаў. Мае важнае значэнне для разумення п’есы пры чытанні і пры пастаноўцы яе на сцэне. Р. называюць і паметы рэжысёра на рабочым экзэмпляры п’есы, адрасаваныя асістэнту рэжысёра, заг. пастановачнай часткі і інш. 3) У гравюры — накід у баку ад асн. выявы. З’явілася ў выніку выпрабавання інструментаў пры рабоце над гравюрнай дошкай, іншыраз мае і самаст.маст. значэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМАРЫ́ЛІС (Amaryllis),
род кветкавых раслін сям. амарылісавых. Адзін від — амарыліса красуня (A. belladonna) расце ў Паўд. Афрыцы (эндэмік Капскай біягеаграфічнай вобласці). На Беларусі вырошчваюць у пакаёвай культуры, цяпліцах і аранжарэях амарыліс гібрыдны, атрыманы ад скрыжавання амарыліса красуні з рознымі відамі гіпеаструма.
Шматгадовая травяністая расліна з буйнымі грушападобнымі цыбулінамі. Лісце скурыстае, бліскучае, рэменепадобнае. Кветкі буйныя (да 26 сму дыям.), лейкападобныя, духмяныя, сабраныя па 2—12 на канцы доўгага (да 70 см) кветканоса ў парасонік; розных колераў (белыя, чырвоныя, ружовыя, аранжавыя, крэмавыя, іншыраз стракатыя, са штрыхамі і плямамі). Цвіце зімою, ранняй вясною. Плод — каробачка з буйным чорным насеннем. Размнажаецца цыбулінамі-дзеткамі. Святлалюбны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНФА́РКТ МІЯКА́РДА,
сардэчна-сасудзістая хвароба з утварэннем ачага амярцвення — некрозу ў сардэчнай мышцы; найб. цяжкае ўскладненне ішэмічнай хваробы сэрца. Адна з найважн.сац.-мед. праблем сучаснасці. Найчасцей узнікае на фоне стэнакардыі, атэрасклерозу каранарных артэрый. Развіццю І.м. садзейнічаюць неадпаведныя фіз. нагрузкі, гіпертанічныя крызы, хваляванні, парушэнні рытмаў сэрца і інш. Бывае буйна- і дробнаачаговы; у залежнасці ад лакалізацыі некрозу І.м. левага жалудачка (іншыраз правага) — пярэдні, задні ці ніжні задні. Прыкметы: моцны боль за грудзінай, пры атыповай форме — у вобласці жывата, левым плячы, сківіцы, рэзкі ўпадак сіл, дыхавіца, парушэнне дзейнасці сэрца. Ускладненні: калапс, анеўрызма сэрца, сардэчная недастатковасць. Лячэнне тэрапеўтычнае, пасцельны рэжым, дыета.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЕЛІЦЭ́РАВЫЯ (Chelicerata),
падтып беспазваночных тыпу членістаногіх. Паходжаннем звязаны з трылабітамі. 2 кл.: мерастомавыя (жывуць у морах, пераважна выкапнёвыя) і павукападобныя (пераважна наземныя сучасныя формы). Каля 54 тыс. сучасных і некалькі тысяч выкапнёвых відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды.
Даўж. ад 0,05 мм (некат. кляшчы) да 1,8 м (выкапнёвыя эўрыптэрыды). Цела падзяляецца на галавагрудзі (прасома) і брушка (апістасома). Галавагрудзі маюць 6 пар канечнасцей, з якіх пярэднія (хеліцэры) размешчаны наперадзе рота, а ззаду яго — педыпальпы (нагашчупальцы) — пераважна органы пачуццяў, іншыраз удзельнічаюць у перамяшчэнні і захопе корму. Брушныя 4 пары ног рэдукаваныя або ператварыліся ў жабры, лёгкія і інш. органы. Дыхаюць жабрамі, лёгкімі або трахеямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
калі́-не́будзь, прысл.
У які-небудзь няпэўны час (у мінулым ці будучым). [Наўмыснік] баяўся, што яго кравец калі-небудзь сустрэне і пазнае.Чорны.Наташа паабяцала абавязкова зайсці да .. [Маі] калі-небудзь уіншыраз, у вольны час.Краўчанка./узнач.наз.Адкласці сустрэчу на калі-небудзь.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ча́сам, прысл.
Іншыраз, калі-нікалі. Часам сустракаліся прыгожыя лугавінкі з ліставымі дрэвамі: дуб, граб, ліпа.Маўр.Часам надвячоркамі хадзіў [Лабановіч] у Мікуцічы, каб пабыць у кампаніі сваіх таварышаў.Колас./узнач.пабочн.А можа, ты — сімулянтка, часам? — Пытаўся ўчотчык хрыплым басам.Вярцінскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГІРСУТЫ́ЗМ (ад лац. hirsutus махнаты, валасаты),
мужчынскі тып абваласення ў жанчын; адно з праяўленняў вірылізму. Тэрмін «гірсутызм» увёў франц. ўрач Э.Апер у 1910. Гірсутызм найчасцей бывае пры хваробах, якія ўзнікаюць пры пашкоджанні кары наднырачнікаў і палавых залоз. Праяўляецца валасатасцю на твары (вусы, барада), жываце, грудзях, руках, нагах, атлусценнем («тлусты» тып гірсутызму) з вял. колькасцю вугроў ці мужчынскімі рысамі («мышачны»); у дзяўчынак — заўчасным развіццём вонкавых палавых органаў і другасных палавых прыкмет, што ўласцівы мужчынскаму полу, адсутнасцю менструацый, павелічэннем малочных залоз (за кошт тлушчавай тканкі), грубым голасам; псіхіка і інтэлект зніжаны, палавыя пачуцці адсутнічаюць. Лячэнне хірургічнае. Валасатасць іншыраз бывае ў жанчын у клімактэрычны перыяд пры паніжэнні функцый яечнікаў. Лячэнне: электракаагуляцыя, электроліз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМЕРЫКА́НСКАЯ АКАДЭ́МІЯ КІНЕМАТАГРАФІ́ЧНЫХ МАСТА́ЦТВАЎ І НАВУ́К (Academy of Motion Picture Arts and Sciences; АМПАС), Амерыканская кінаакадэмія,
грамадская арг-цыя ў ЗША Засн. ў 1927 у Галівудзе. Займаецца праблемамі павышэння адукацыйнага, прафес. і тэхн. ўзроўню амер. кінематаграфіі. Аб’ядноўвае больш за 4 тыс. членаў. Мае 12 секцый (рэжысёрская, акцёрскага мастацтва, сцэнарная, кампазітарская, прадзюсерская і інш.). Вядзе інфармацыйную (3 разы на год выдае каталогі бягучай амер. кінапрадукцыі, даведнікі) і лекцыйную работу, дапамагае маладым кінематаграфістам. З 1929 штогод прысуджае прэміі «Оскар» амер. (іншыразангл.) фільмам за дасягненні ў 26 асобных галінах кінематографа (па 26 намінацыях), а таксама за лепшы замежны фільм года. Прысуджаюцца спец. прэміі «Оскар» за ўклад у кінамастацтва ў цэлым. З 1973 арганізуе конкурсы студэнцкіх фільмаў.