Übermacht f - перава́га (сіл);

der ~ erlegen* уступі́ць пераважа́ючай перавыша́ючай сі́ле;

erdrückende ~ зна́чная [вялі́кая] перава́га

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

усту́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. уступіць ​2 (у 1, 2 знач.).

2. Паслабленне, скідка ў сувязі з якімі‑н. абставінамі. Зрабіць уступку традыцыі. □ Бязлітасная хвароба зрабіла .. [К. Чорнаму] скупую ўступку. Ненадоўга адтэрмінавала трагічную развязку. Вітка.

3. Скідка з назначанай цаны. Прадаць з уступкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

wstąpić

зак.

1. зайсці, увайсці;

wstąpić do kawiarni — зайсці ў кавярню;

2. уступіць; паступіць;

wstąpić na uniwersytet — паступіць ва ўніверсітэт;

wstąpić do partii — уступіць у партыю;

wstąpić w związki małżeńskie — пабрацца шлюбам

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Wichbild n -(e)s, -er мяжа́ го́рада;

das ~ der Stadt betrten* уступі́ць у ме́жы го́рада

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

поступи́ться сов. (чем-л.) адмо́віцца (ад чаго), уступі́ць (у чым, што); адступі́цца (ад чаго), перапусці́ць (што, чаго);

он свои́м не посту́пится ён свайго́ не перапу́сціць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спор м. спрэ́чка, -кі ж.;

вступи́ть в спор уступі́ць у спрэ́чку, пача́ць спрача́цца;

спо́ру нет бясспрэ́чна, гаво́ркі няма́;

вне спо́ра бясспрэ́чна;

на спор у закла́д.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

парадні́цца, ‑раднюся, ‑роднішся, ‑родніцца; зак., з кім-чым.

1. Уступіць у адносіны роднасці з кім‑н. [Гумоўскі] хацеў парадніцца, як яму здавалася, з сапраўднаю шляхецкаю сям’ёю. Броўка.

2. Стаць блізкім па духу, перакананнях і пад. Быццам тут на свет радзіўся, Грышка ўсцешаны і рад: Ён з байцамі парадніўся — кожны быў і друг і брат. А. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

схапі́цца, схаплю́ся, схо́пішся, схо́піцца; зак.

1. гл. хапацца.

2. Уступіць у бой, барацьбу, спрэчку.

С. з ворагам.

Зноў схапіліся юнакі дужацца.

3. Раптам успомніць пра што-н.; спахапіцца (разм.).

Схапілася пад вечар, ды позна ўжо.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Заняцца полымем.

Пуня схапілася полымем.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зрабіцца цвёрдым, застыць (спец.).

Бетон схапіўся даволі хутка.

Схапіцца за галаву (разм.) — прыйсці ў адчай, жахнуцца.

|| незак. схо́плівацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 2 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сутыкну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

1. Рухаючыся насустрач, наткнуцца адзін на аднаго, ударыцца адно аб адно. Яшчэ хвіліна — і лодкі сутыкнуцца... Гамолка. На вадзе было многа купальшчыкаў і купальшчыц, і Ксеня кожны раз падказвала Глебу, як абмінуць іх, каб не сутыкнуцца. Васілёнак. Паравозы зрабілі рывок — нібы магутны асілак кракнуў, буферы вагонаў сутыкнуліся. Кавалёў. // перан. Уступіць у канфліктныя адносіны. Тут [на судзе] сутыкнуліся дзве праўды: мужыцкая і панская, і яны выключалі адна адну. Машара. Узвышаны, па сутнасці сваёй рамантычны, ідэал сутыкнуўся з явай непрыгляднай, змрочнай. Навуменка.

2. з кім. Нечакана сустрэцца, сысціся на дарозе. Сярод халаднаватага, ветранага дня, ідучы з бярэзніку.., [Васіль] сутыкнуўся з Ганніным бацькам. Мележ. А потым я сустрэў .. [Ірыну] ў магазіне. Сутыкнуўся прама ў дзвярах. Гаўрылкін. // Уступіць у якія‑н. адносіны, сустрэўшыся, апынуўшыся разам. Сутыкнуцца па рабоце. // перан.; з чым. Спазнаць, зведаць што‑н.; пазнаёміцца з чым‑н. Сутыкнуцца з цяжкасцямі. □ Калі прыйшлося самому брацца за справу,.. [Паходня] сутыкнуўся з перашкодамі, што палохалі і бянтэжылі. Хадкевіч. З творчасцю Маякоўскага Танк сутыкнуўся яшчэ ў 1930 годзе ў перакладах на польскую мову. У. Калеснік.

3. Уступіць у сутычку, сысціся ў баі. Яшчэ раніцай тут ішоў бой. Сутыкнуліся дзве сілы. Гурскі. І на другі дзень Пецю не давялося сутыкнуцца з ворагам. Сіняўскі.

4. Зак. да сутыкацца (у 2–4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

схапі́цца

1. (за што-н.) sich fssen, sich hlten* (an A);

2. (уступіць у барацьбу) hndgemein wrden (з кім-н. mit D) (урукапашную); aneinnder geraten* (словамі); einnder ngreifen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)