2.перан.; дакаго-чаго. Увайсці ў ласку ліслівасцю; паддобрыцца, падлізацца. [Сцяпан:] [Быкоўскі] яшчэ толькі збіраецца падмазацца да нашай Паўлінкі; ну, а каб слізчэй усё пайшло, дык перш мяне ён падмазаў.Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разрабі́цца, ‑раблюся, ‑робішся, ‑робіцца; зак.
1.Увайсці ў работу; разахвоціцца рабіць.
2. Пабыўшы ў дзеянні, ва ўжытку, пачаць дзейнічаць добра. Утулка разрабілася.
3.Разм. Паправіцца, патаўсцець. — І Алімпа была танклявая, — кажа адзін касец, — а як пайшла за Пунктовіча, глядзі, як разрабілася.Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
vórstelliga:
bei j-m ~ wérden пада́ць зая́ву [ска́ргу] каму́-н., увайсці́ з хада́йніцтвам куды́-н.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
каляя́, ‑і́; мн. кале́і (зліч.2,3,4 каляі́), кале́й; ж.
1. Пара паралельна пракладзеных рэек; чыгуначны пуць. Шырокая каляя. Вузкая каляя. □ На ўсход і захад, амаль праз кожныя паўгадзіны, па дзвюх сталёвых каляях грымяць цягнікі.Навуменка.— Бач ты, колькі збожжа сёння загрузілі! — казаў Петрык дружкам сваім, ідучы паўз .. чараду вагонаў, што стаялі на дальняй ад станцыі каляі.Шынклер.
2. Тое, што і каляіна (у 1 знач.). І вось грэбля з разбітай і засохлай каляёй застаецца ззаду.Ракітны.Дарога ўся ў лужах. Размыта Дажджом праліўным каляя.Багдановіч.
•••
Выбіцца з каляігл. выбіцца.
Выбіць з каляігл. выбіць.
Увайсці ў каляюгл.увайсці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мо́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. Панаванне ў пэўным грамадскім асяроддзі тых ці іншых густаў, якія праяўляюцца пераважна ў асаблівасцях адзення. Апраналася панна Ядвіга паводле апошняй моды з Вільні.Бядуля.//перан. Агульнае прызнанне, вядомасць у даны час. Мода на эстрадную песню. Мода на кнігу.
2.толькімн. (мо́ды, мод). Навейшыя фасоны ўбораў. Часопіс мод.
3.Разм. Звычай, прывычка. Аграном колькі часу ідзе моўчкі за фурманкай. Мода ў яго такая.Б. Стральцоў.
•••
(Апошні) крык модыгл. крык.
Выйсці з модыгл. выйсці.
Мець модугл. мець.
Увайсці ў модугл.увайсці.
Узяць (займець, паняць) модугл. узяць.
[Фр. mode.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
колея́
1. каляі́на, -ны ж.;
2.ж.-д. каляя́, -ляі́ж.;
◊
войти́ в колею́увайсці́ ў каляі́ну;
вы́бить из колеи́ вы́біць з каляі́ны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
wkraść się
зак.увайсці; прабрацца;
wkraść się w zaufanie — уцерціся ў давер
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
угне́вацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Увайсці ў вялікі гнеў; разгневацца, раззлавацца. [Міколка:] — Відаць, перабаршчыў я крыху... Угневаецца цяпер дзед не на жарт...Лынькоў.Добра, што так абышлося з табою, а та я хацеў на цябе ўжо ўгневацца, — сказаў Шафранскі і падаў мне руку на развітанне.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
укарані́ць, ‑раню, ‑рэніш, ‑раніць; зак., што.
1. Пасадзіўшы, даць прарасці, умацавацца каранямі ў глебе. Укараніць атожылкі.
2.перан. Садзейнічаць трываламу замацаванню чаго‑н. у практыцы; заставіць што‑н. увайсці ў быт, свядомасць і пад. Укараніць гаспадарчы разлік. □ Прапанову наладчыка ўхвалілі і ўкаранілі ў вытворчасць.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аза́ртм. Léidenschaft(lichkeit) f -; Éifer m -s;
◊
увайсці́ ў аза́рт in Éifer geráten*, sich in etw. (A) hinéinsteigern
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)