заме́ціць, ‑мечу, ‑меціш, ‑меціць; зак., каго-што.

Разм.

1. са злучн. «што», «як». Убачыць, угледзець. Але як бацька ні стараўся, А ўсё ж ён лёганька хістаўся. Антось даўно замеціў гэта. Колас.

2. Памеціць, прымеціць. Замеціць дарогу ў лесе. Замеціць старонку ў кнізе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падсачы́ць 1, ‑сачу, ‑сочыш, ‑сочыць; зак., каго-што.

Тайком высочваючы, убачыць, заспець. Яўхіму выпала яшчэ раз спаткацца з Хадоськай. Падсачыла за агародамі, выткнулася тварам у твар. Мележ.

падсачы́ць 2, ‑сачу, ‑сочыш, ‑сочыць; зак., што.

Спец. Зрабіць надрэз (на дрэве) для атрымання соку, смалы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэлеско́п, ‑а, м.

Астранамічны аптычны інструмент для назірання за нябеснымі свяціламі. Вам [астраномам] убачыць здалёк давядзецца Зорку, якая зямлёю завецца. Хоць не адрозніць вам праз тэлескопы Там ані Азіі, ані Еўропы, Толькі вам радасна будзе, вядома, Знаць, што зямля вам з маленства знаёма. Куляшоў.

[Ад грэч. tēle — далёка і skopeō — гляджу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паказа́ць, -кажу́, -ка́жаш, -ка́жа; -кажы́; -ка́заны; зак.

1. каго-што, каму. Даць магчымасць убачыць каго-, што-н., упэўніцца ў чым-н., навучыцца чаму-н.

П., як карыстацца паяльнікам.

2. што, на каго-што. Звярнуць чыю-н. увагу на каго-, што-н. (звычайна зрабіўшы рух, жэст у напрамку каго-, чаго-н.).

П. дарогу на станцыю.

П. рукой на шыльду.

3. каго-што, каму. Даць убачыць, каб разгледзець, азнаёміцца.

П. хворага ўрачу.

П. новы спектакль.

4. каго-што. Выявіць, праявіць.

П. веды.

5. са злуч. «што». Даць паказанне (у 1 знач.).

Усе, як адна, сведкі паказалі, што ў гэты дзень абвінавачанага дома не было.

6. што (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра вымяральныя прыборы: засведчыць, адзначыць.

Тэрмометр паказаў 38,8 °С.

Гадзіннік паказаў поўнач.

7. каму. Правучыць каго-н., адпомсціць каму-н., даць зразумець, адчуць каму-н. што-н. (разм.).

Я ж яму пакажу за гэта!

|| незак. пака́зваць, -аю, -аеш, -ае (да 1—6 знач.).

|| наз. пака́з, -у, м. (да 1—4 знач.).

П. спектакля.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сон, сну, мн. сны́, сно́ў, м.

1. Фізіялагічны стан спакою арганізма, пры якім поўнасцю або часткова спыняецца работа свядомасці і аслабляюцца фізіялагічныя працэсы.

Трывожны с.

Багатырскі с. (моцны).

2. Тое, што сніцца таму, хто спіць.

Убачыць с.

Заснуць вечным сном — памерці (высок.).

Са сну — толькі што прачнуўшыся.

Сон у руку (жарт.) — пра сон, які спраўдзіўся.

Як у сне — пра стан чалавека, які паглыблены ў свае думкі і нічога вакол сябе не заўважае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падцікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., каго-што.

Разм. Цікуючы тайком, убачыць; падгледзець, высачыць. Аднойчы познім вечарам маці падцікавала Клаву з маладым чалавекам. Стаялі тыя пад ліпамі.. і аб чымсьці гаварылі. Кавалёў. [У кустах лазняку] аж заходзіліся на розныя лады салаўі. Неяк дзед з Сашкам падцікавалі аднаго. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ястрабо́к 1, ‑бка, м.

1. Памянш. да ястраб.

2. Разм. Савецкі самалёт-знішчальнік. Росцік яшчэ доўга ўглядаўся ў неба, але яму так і не давялося больш убачыць маленькага савецкага ястрабка. «Маладосць».

ястрабо́к 2, ‑бку, м.

Шматгадовая травяністая расліна сямейства складанакветных. Ястрабок лугавы. Ястрабок парасоністы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ды́бачкі, ‑чак; адз. няма.

У выразах: на дыбачках або на дыбачкі — на кончыках (на кончыкі) пальцаў ног (падысці, стаць і пад.). Даніла падкраўся на дыбачках ззаду да Маланні, каб яна не пачула — папужаць яе надумаўся. Капыловіч. Алаіза ўзнімалася на дыбачкі, каб убачыць, хто нясе сцяг. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыкме́ціцьубачыць, звярнуць увагу; заўважыць; запомніць; намеціць’ (ТСБМ, Яруш., ТС), таксама з семантычным зрухам прикміэтилося ’здалося, падалося’ (Бес.). Сюды ж аддзеяслоўныя назоўнікі: прыкме́та ’адметная рыса, па якой можна пазнаць, вызначыць; у забабонных уяўленнях — рыса, з’ява, што прадвяшчае што-небудзь’ (ТСБМ, Янк. 2), прыкаме́та ’прыкмета’ (Мат. Гом.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад кме́ціць ’заўважаць, разумець, цяміць’ (гл.), якое ў сваю чаргу працягвае прасл. *kъmětiti < kь‑ + дзеяслоў *mětiti (ЭССЯ, 13, 198; толькі з укр. адпаведнікамі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пяя́ць, пяю, пяеш, пяе; пяём, пеяце; пр. пяяў, ‑яла; незак., што і без дап.

Абл. Спяваць, пець. Янка спыніўся і пачаў узірацца, каб убачыць птушачку, што так хораша пяяла песню вясне. С. Александровіч. Спаў Папас позна і прачнуўся тады, як за дзвярыма яго пакоя пачала пяяць дачка гаспадыні. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)