1. Музычна-драматычны твор, у якім дзеючыя асобы спяваюць у суправаджэнні аркестра, а таксама тэатральны паказ такога твора на сцэне.
Оперы Ю.
Семянякі.
Саліст оперы.
З другой оперы або не з той оперы (пра тое, што не мае дачынення да справы; жарт.).
2. Тэатр, дзе ставяцца такія творы.
Пайсці ў оперу.
|| прым.о́перны, -ая, -ае.
О. спявак.
О. тэатр.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ЖАЛО́НКІНА Вольга Мікалаеўна (н. 15.1.1956, г. Драгобыч, Украіна),
бел.тэатральны мастак. Пасля сканчэння Растоўскага маст. вучылішча (1981) мастак па касцюмах Дзярж.т-рамуз. камедыі Беларусі. Створаныя ёй касцюмы вызначаюцца вынаходлівасцю, дасціпнасцю вырашэння, дакладнасцю характарыстыкі персанажаў. Найб. адметныя касцюмы да спектакляў «Дзяніс Давыдаў» А.Мдывані і «Гуляем у прынца і жабрака» А.Журбіна (1985), «Клоп» У.Дашкевіча (1988), «Хэло, Долі!» Дж.Германа (1992), «Халопка» М.Стрэльнікава (1994), «Капялюш Напалеона» О.Штрауса (1996), «Цыганскі барон» І.Штрауса (1997) у т-ры муз. камедыі, оперы «Кармэн» Ж.Бізэ (1990) у Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі.
Л.І.Дабравольская.
В.Жалонкіна. Эскізы касцюмаў да спектакля «Гуляем у прынца і жабрака» А.Журбіна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕДАРО́ЎСКІ Фёдар Фёдаравіч (26.12.1883, г. Чарнігаў, Украіна — 7.9.1955),
расійскі тэатральны мастак. Нар.маст.СССР (1951). Віцэ-прэзідэнт АМСССР (1947—53). Скончыў Строганаўскае маст.-прамысл. вучылішча (1907). Працаваў у оперным т-ры С.Зіміна, у антрэпрызе С.Дзягілева (1913—14). У 1921—41, 1947—53 гал. мастак Вял.т-ра ў Маскве. Лепшыя работы да опер «Кармэн» Ж.Бізэ (1922), «Ціхі Дон» І.Дзяржынскага (1936), «Емяльян Пугачоў» М.Коваля (1942), «Князь Ігар» А.Барадзіна (1944), «Барыс Гадуноў» (1948) і «Хаваншчына» (1950) М.Мусаргскага, «Садко» М.Рымскага-Корсакава (1949). Дзярж. прэміі СССР 1941, 1943, 1949, 1950, 1951.
Літ.:
Костина Е.М. Ф.Ф.Федоровский. М. 1960.
Ф.Федароўскі. Эскіз дэкарацыі да оперы «Кармэн» Ж.Бізэ. 1922.
тэатральны мастак. Нар. мастак Грузіі (1958) і СССР (1976). Акад.АМСССР (1975). Вучыўся ў Тбіліскай (1926) і Ленінградскай (1928—31) АМ, Вышэйшым маст.-тэхн. ін-це ў Маскве (1927—28). Гал. мастак Т-ра оперы і балета імя З.Паліяшвілі ў Тбілісі (1932—36) і Ленінградскага т-ра оперы і балета імя Кірава (1940—41, 1945—62). Яго работы ў афармленні оперных і балетных спектакляў адметныя ўменнем ствараць абагульнены вобраз, які адпавядае эмацыянальнай палітры музыкі: оперы «Даісі» Паліяшвілі, «Сям’я Тараса» Дз.Кабалеўскага, балеты «Спартак» А.Хачатурана, «Ангара» А.Эшпая, «Раймонда» А.Глазунова і інш. Аўтар касцюмаў для фільмаў «Гамлет», «Кароль Лір». Дзярж. прэміі СССР 1949, 1951, 1977, Ленінская прэмія 1970.