транспартны сродак (самаходны або несамаходны) для перавозкі пасажыраў і грузаў па рэйкавых дарогах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БУРАКАЎБО́РАЧНАЯ МАШЫ́НА.
Бываюць паўнавясныя, навясныя, самаходныя, шасцірадковыя (замежныя — 1—6-радковыя). На Беларусі ў асн. выкарыстоўваюцца самаходныя буракаўборачныя машыны для цукр. буракоў КС-6Б(В) (г. Цярнопаль, Украіна), прычапныя для цукровых і кармавых буракоў МКП-6 («Лідсельмаш») і ўборачны комплекс для цукр. буракоў у складзе буракаўборачнай машыны КСН-6 і падборшчыка-пагрузчыка ППК-6 («Гомсельмаш»).
Машына МКП-6 падкопвае карані буракоў з папярэдне абрэзаным бацвіннем (яно падаецца ў трактарны прычэп або раскідваецца па полі), выбірае іх з глебы, загружае ў трансп. сродак, які ідзе побач. Буракаўборачная машына КСН-6 зразае бацвінне, выкопвае карані і ўкладвае іх у валок. Буракі з валка падбіраюцца тэхнал. пагрузчыкам ППК-6. Прадукцыйнасць МКП-6 да 1 га/гадз, уборачнага комплексу да 1,3 га/гадз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Vehíkel[ve-]n -s, -
1) часцей пагардл. калыма́га, драндуле́т; тра́нспартны сро́дак
2) мед. раствара́льны сро́дак
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
hijack[ˈhaɪdʒæk]v.
1. захапі́ць (транспартны сродак, самалёт і да т.п.) і прымуша́ць кіро́ўцу або́ лётчыка змяні́ць маршру́т; займа́цца паве́траным піра́цтвам
2. кантралява́ць што-н., каб рэкламава́ць свае́ мэ́ты і інтарэ́сы
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
самазва́л, ‑а, м.
1. Грузавы аўтамабіль з кузавам, які механічна перакульваецца, а таксама кузаў гэтага аўтамабіля. На платформах стаялі новенькія мінскія самазвалы і пад’ёмнікі «Піянеры», вагоны былі загружаны цэглаю і сухім тынкам.Грахоўскі.Экскаватар працуе з самае раніцы. Натужна пыхкае, чмыхае ды ўсё глыбей у зямлю ўгрызаецца, коўш за каўшом набірае пясок і ў самазвалы насыпае.Кавалёў.
2.Транспартны сродак, які механічна звальвае груз. Баржа-самазвал.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПРЫВО́Д,
энергасілавая канструкцыя, якая прыводзіць у рух рабочыя машыны і механізмы. Складаецца з крыніцы энергіі (рухавік або прыстасаванне, што аддае назапашаную энергію — спружынны, інерцыйны, гіравы механізмы), перадатачнага механізма (мех., гідраўл., пнеўматычная, эл. і камбінаваная перадача) і апаратуры кіравання (ручная, паўаўтам. і аўтам.). Выкарыстоўваецца таксама ручны і нажны П. (у ручных лябёдках, швейных машынах, мясарубках, веласіпедах і інш.).
Бывае групавы (рух ад аднаго рухавіка перадаецца групе машын ці механізмаў праз адну або некалькі трансмісій — сілавых перадач), індывідуальны (кожная рабочая машына мае ўласны рухавік з перадачай) і шматрухавіковы (асобныя рабочыя органы машыны прыводзяцца ў рух асобнымі рухавікамі са сваімі перадачамі); стацыянарны (на раме ці фундаменце, пераважна электрычны прывод), перасоўны (на рухомых рабочых машынах) і транспартны (на розных трансп. сродках) — з цеплавымі рухавікамі (у т. л.ўнутр. згарання) і непасрэднай мех. ці эл. перадачай. У вытв-сці выкарыстоўваюцца таксама гідрапрывод і пнеўмапрывод, у якіх энергія сціснутых вадкасцей або паветра пераўтвараецца ў мех. энергію гідра- і пнеўмарухавікамі. У П. найб. часта выкарыстоўваюцца рэдуктары, мультыплікатары, каробкі перадач, варыятары, гнуткія валы.