ты мяне́ не бунту́й, я сам разбяру́ся — ты меня́ не сбива́й с то́лку, я сам разберу́сь
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Тара́нчыць ’траціць’ (Ян.), ’балбатаць’ (мсцісл., Нар. ск.), тарэ́нчыць ’несці што-небудзь аб’ёмнае і цяжкае перад сабой’ (лаг., Гіл.). Да тара́чыць (гл.) з экстэнсіўнай назалізацыяй; значэнне ’балбатаць’ ад тарачы́ць (гл.), магчыма, пад уплывам фразеалагізма тараны варыць ’гаварыць без толку’ (гом., Полымя, 1978, 5, 255).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
раскуда́хтацца, ‑хчуся, ‑хчашся, ‑хчацца; зак.
1. Пачаць кудахтаць моцна і доўга (пра курэй).
2.перан.Разм. Раскрычацца без толку, без прычыны. [Нічыпар:] — Толькі ж не я збег ад цябе, а ты. Дык чаго ты раскудахталася годы?Асіпенка.— Раскудахталіся! — раптам раззлаваўся Хамутоўскі. — У ступі ды ўступі. Сам ведаю, што рабіць.Курто.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
балбатня́, ‑і, ж.
Разм. Пустая, марная размова; пустаслоўе. [Паходня:] — Завялі сварку, прыпомнілі нейкія старыя рахункі — так у балбатні і прайшоў цэлы вечар.Хадкевіч.Андрэй выхваляцца не будзе, з балбатні няма толку, але рабіць тое-сёе пачне.Ермаловіч.// Выдумкі, плёткі. Хмялеўскі ведаў толькі тое, што ўся гэтая балбатня пра гарэлку і пра валоў пустое.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бунтава́ццанесов.
1. (поднимать бунт) бунтова́ться, бунтова́ть;
2. (выражать непослушание) бунтова́ться;
3. (волноваться, приходить в замешательство) будора́житься;
4. сбива́ться с то́лку
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
збунтава́цьсов.
1.разг. (кого-л.) привести́ в замеша́тельство, сбить с то́лку;
2.разг. (что-л.) смеша́ть, перепу́тать;
3.прост. взбунтова́ть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
мянта́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Рмн. ‑шак; ж.
1. Наждачная лапатка, якой востраць косы. [Алесь] спыніўся, узяў вехцік сакавітай травы, абцёр палатно касы, і яна зазвінела, заспявала пад мянташкаю.Сабаленка.
2.перан.Разм. Пра таго, хто многа і без толку гаворыць; трапло. Шкада, што мянташкам Там-сям давяраюць І волю даюць Языкамі мянціць.Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Буро́іць ’гаварыць без толку’ (Бяльк.). Параўн. рус.буро́вить ’гаварыць; балбатаць; вярзці лухту’, буро́бить ’гаварыць няпраўду, ілгаць’. Рус. дзеясловы азначаюць таксама ’варушыць, узрыхляць; хваляваць; перамешваць; застаўляць цячы, біць крыніцай; многа наліваць з шумам і да т. п.’, таму можна меркаваць, што ўсе гэтыя словы адносяцца да буры́ць1, 2. Гл. Фасмер, 1, 247, які рус.буро́бить ’хлусіць’ адносіць да буро́вить ’біць крыніцай’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Geschréin -s крык, гвалт;
~ erhében* узня́ць гвалт, раскрыча́цца;
◊
viel Geschréi und wénig Wólle≅ мно́га шу́му, але́ ма́ла то́лку [сэ́нсу]
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
толкм.
1. (сэнс) Sinn m -(e)s;
2. (карысць, вынік) Nútzen m -s, Vórteil m -(e)s;
з толкам verständig; mit Sinn und Vórteil;
без толку sínnlos, únvernünftig; nútzlos, vergébens (безкарысці, дарма)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)