сімвал, што выкарыстоўваецца ў матэм. фізіцы пры рашэнні задач, у якія ўваходзяць засяроджаныя велічыні (маса, зарад, нагрузка і інш.). Абазначаецца δ(x).
Д.-ф. можна вызначыць як шчыльнасць размеркавання масы, калі ў пункце x=0 засяроджана адзінкавая маса, а ва ўсіх астатніх пунктах маса роўная нулю. Таму δ(x) = 0 пры x≠0 і δ(x)=∞ пры x=0, прычым
. Такімчынам, Д.-ф. можна разглядаць як бясконцы ўсплёск адзінкавай інтэнсіўнасці. Асн. ўласцівасць Д.-ф., што вынікае з гэтага вызначэння:
, дзе 𝑓(x) — кожная неперарыўная функцыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІПАГРАМАТЫ́ЧНЫ ВЕРШ,
верш, інструментаваны такімчынам, што ў ім адсутнічае які-небудзь адзін ці некалькі гукаў (літар). Часам Л.в. ствараюць дзеля мілагучнасці. Часцей за ўсё Л.в. — гэта своеасаблівы верш-забава, які дэманструе версіфікатарскія здольнасці паэта і гукавыя магчымасці пэўнай мовы. У бел. паэзіі Л.в. надзвычай рэдкія. Адзін з нямногіх — «Матылёк» Р.Барадуліна, у якім выразная алітэрацыя на «л» і ні разу не ўжыты гук «р»:
Лілею
млявы
плёс
люляе,
З-пад злежалых
аблок
здалёк
Ляціць віхлясты і бялявы
Пялёстак лёгкі —
матылёк.
Ён кліча у блакіт лілею —
Каб не любіла больш да слёз
Бліскучы ад лускі і глею
Самлелы,
абмялелы
плёс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕПЕРАРЫ́ЎНАСЦЬу матэматыцы,
адно з важнейшых паняццяў, якое існуе ў 2 асн. канцэпцыях — Н. мноства (гл.Кантынуум) і Н. адлюстравання.
Н. адлюстравання — абагульненне паняцця сапраўднай неперарыўнай функцыі на адвольныя адлюстраванні: адназначнае адлюстраванне y = 𝑓(x) некаторага мноства X элементаў x на мноства Y элементаў yназ. неперарыўным. калі са збежнасці паслядоўнасці x1, x2, ..., xn, ... элементаў мноства X да x вынікае збежнасць іх вобразаў 𝑓(x1), 𝑓(x2), …, 𝑓(xn), ... да вобраза 𝑓(x) лімітавага элемента x. Такімчынам, Н. адлюстравання аднаго мноства на другое залежыць ад таго, як у зададзеных мноствах вызначаны лімітавыя суадносіны. Мноства элементаў з пэўнымі лімітавымі суадносінамі паміж імі наз. тапалагічнай прасторай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
fólglich
1.cj зна́чыць, выхо́дзіць, такі́мчы́нам
2.adv у дале́йшым, надале́й, пасля́
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
álso
1.cj дык вось; зна́чыць;
~ doch зна́чыцца так
2.advтакі́мчы́нам
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
podobny
podobn|y
падобны;
w ~y sposób — такім (падобным) чынам;
nic ~ego! — нічога падобнага!
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
фо́ртэ,
Спец.
1.прысл. Моцна, громка, на поўную сілу гуку (пра музычнае, вакальнае выкананне); проціл. піяна.
2.нескл., н. Месца ў музычным творы, якое выконваецца такімчынам, а таксама само такое выкананне.
[Іт. forte.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кантаміна́цыя, -і, ж.
1. Змешванне дзвюх або некалькіх падзей пры іх апісанні (кніжн.).
2. У мовазнаўстве: узнікненне новага слова або выразу ў выніку змешвання частак двух розных слоў або выразаў, блізкіх па значэнні ці гучанні, а таксама слова або выраз, якія ўзніклі такімчынам; напр., няправільны выраз «іграць значэнне» з’яўляецца кантамінацыяй двух выразаў: «іграць ролю» і «мець значэнне».
|| прым.кантамінацы́йны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
НЕАБХО́ДНЫЯ І ДАСТАТКО́ВЫЯ ЎМО́ВЫ,
умовы правільнасці сцвярджэння, без выканання якіх дадзенае сцвярджэнне не можа быць правільным (неабходныя ўмовы) і пры выкананні якіх абавязкова будзе правільным (дастатковыя ўмовы). Маюць вял. пазнавальную каштоўнасць. Часта выраз «неабходна і дастаткова» замяняюць выразам «тады і толькі тады» або «ў тым і толькі ў тым выпадку».
У складаных матэм. праблемах адшуканне зручных для карыстання ўмоў бывае цяжкім. У такіх выпадках дастатковыя ўмовы робяць больш шырокімі, каб яны ахоплівалі магчыма большую колькасць выпадкаў, дзе зададзены факт мае месца, а неабходныя ўмовы — больш вузкімі, каб яны ахоплівалі як мага меншую колькасць лішкавых выпадкаў, дзе зададзены факт не мае месца. Такімчынам, дастатковыя ўмовы паступова збліжаюцца з неабходнымі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́ЛЯДЗЬ НЯВО́ЛЬНАЯ,
у ВКЛ у 14—16 ст.найб. бяспраўная катэгорыя залежнага і эксплуатуемага сельскага насельніцтва, якая звычайна не мела зямлі і сродкаў вытв-сці, жыла ў дварах феадалаў, утрымлівалася імі і была іх поўнай уласнасцю. Асн. прычынамі няволі былі нараджэнне ад бацькоў — Ч.н., шлюбы вольных з нявольнымі, самапродаж у вечную няволю, некат. крымінальныя злачынствы і палон. Ч.н. выконвала гал.ч. разнастайныя с.-г. работы, часам адм.-гасп. абавязкі (цівуны, рыкунні). Пад уздзеяннем сац.-эканам. фактараў у 16 ст. Ч.н. паступова трансфармавалася ў прыгонных сялян. У ходзе правядзення валочнай памеры ў дзярж. і прыватных маёнтках Ч.н., як правіла, была надзелена невял. зямельнымі ўчасткамі і такімчынам ператварылася ў агароднікаў.