Схудзелы, здрабнелы (пра твар, чалавека з пахудзелым тварам). Падымаецца з месца пажылая настаўніца з Прудка — змізарнелы, жоўты твар, на плячах сялянская хустка-канаплянка.Навуменка.// Зачахлы, пабляклы (пра расліннасць). Маладыя парасткі зусім заглушылі стары змізарнелы маліннік.«Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сяля́нка1 ’ідылія, пастараль’ (Некр. і Байк.). Запазычаю з польск.sielanka ’від паэтычнага твора, які ідэалізуе жыццё пастухоў і пастушак’, ’сялянскі побыт’, ідэнтычнага sielanka ’сельская жыхарка’ (гл. селянін), што паводле Брукнера (491), у сваю чаргу, запазычана з усходнеславянскіх моў. Калькуе лац.bucolica ’песні пастухоў’, pastoralis ’пастухоўскі’.
Сяля́нка2 (селя́нка) ’страва са смятаны, зваранай з маслам, у якую крышаць падсохлы сыр’ (кобр., Шн. 3). Параўн. рус.селя́нка ’гарачая поліўка’, польск.sielanka ’від яешні са смятанай’. Магчыма, у выніку семантычнай кандэнсацыі *сялянская страва; паводле Фасмера (3, 598), першапачаткова ’сялянская ежа’, гл. селянін, сяляне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АГРА́РНАЯ ПА́РТЫЯ (АП),
палітычная партыя на Беларусі. Утворана ў 1992 як Аб’яднаная аграрна-дэмакр. партыя Беларусі, на II з’ездзе (28.1.1994) перайменавана ў АП. Выступае за рэфармаванне грамадства на прынцыпах дэмакр. сацыялізму, перабудову эканомікі на аснове прыватнай і дзярж. уласнасці на сродкі вытв-сці, у т. л. і на зямлю. У сельскай гаспадарцы прызнае формы: вытв. кааператыў, акц.т-ва, калгас і саўгас, сялянская гаспадарка і малое прадпрыемства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІЛЕ́ЙСКАЯ ВО́БЛАСЦЬ,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1939—44. Утворана на тэр.б. Віленскага ваяв. Польшчы пасля ўз’яднання Зах. Беларусі з БССР. Цэнтр — г. Вілейка. Уключала 7 паветаў: Ашмянскі, Браслаўскі, Вілейскі, Дзісенскі, Маладзечанскі, Пастаўскі, Свянцянскі. Пл. 20,7 тыс.км², нас. 938,3 тыс.Чал. (1941). 15.1.1940 паветы скасаваны, вобласць падзелена на 22 раёны [Астравецкі, Ашмянскі, Браслаўскі, Відзскі, Гадуцішкаўскі, Глыбоцкі, Дзісенскі, Докшыцкі, Дунілавіцкі, Ільянскі, Крывіцкі, Куранецкі, Маладзечанскі, Міёрскі (Мёрскі), Мядзельскі, Пастаўскі, Пліскі, Радашковіцкі, Свірскі, Свянцянскі, Смаргонскі, Шаркаўшчынскі]; уключала 9 гарадоў (Ашмяны, Вілейка, Глыбокае, Дзісна, Докшыцы, Маладзечна, Паставы, Свянцяны, Смаргонь), 4 гар. пасёлкі (Браслаў, Відзы, Дунілавічы, Радашковічы). Абл.газ. «Сялянская газета». 20.9.1944 Вілейская вобласць перайменавана ў Маладзечанскую вобласць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
фа́нза
(кіт. fan-czi)
I) сялянская хата на каркасе з драўляных слупоў у Кітаі, Карэі;
2) кітайская шаўковая тканіна, падобная да тафты.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
«БЕДНЯ́К»,
штодзённая сялянская газета. Выходзіла з 25.9.1918 да жн. 1919 на рус. мове напачатку ў Смаленску як выданне Паўн.-Зах.абл.к-та РКП(б), з 25.2.1919 у Мінску як орган ЦБКП(б)Б, з 12.3.1919 орган ЦК і Мінскага губ.к-та КП(б) Літвы і Беларусі. Асвятляла жыццё Сав. краіны, падзеі грамадз. вайны, друкавала матэрыялы пра дзейнасць к-таў беднаты, сельскіх камуністаў. Частка тыражу засылалася ў акупіраваныя Польшчай раёны Беларусі. Мела рубрыкі: «Па Расіі», «За рубяжом», «У ворагаў Савецкай улады», «Чырвоная Армія» («Чырвоны фронт»), «Вясковае жыццё» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУЗЕ́Й НАРО́ДНАГА МАСТА́ЦТВАў Маскве.
Адкрыты ў 1885 як Гандл.прамысл. музей саматужных вырабаў. Пасля шэрагу рэарганізацый з 1947 сучасная назва. У аснове збору — экспанаты саматужнага аддзела Гандл.-прамысл. выстаўкі 1882 у Маскве, прадметы маст. промыслаў канца 19 — пач. 20 ст. (традыц.сялянская разьба і размалёўка па дрэве, метале, камені, косці, жывапіс па пап’е-машэ, нар. адзенне, вышыўка, карункі, набойка, кераміка і інш., асобныя віды гар. і прамысл. мастацтва), калекцыі сучасных маст. промыслаў. З 1910-х г. ажыццяўляе работу па захаванні, развіцці і адраджэнні рас.маст. промыслаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧАЯ АРЦЕ́ЛЬ,
калектыўная сялянская гаспадарка; добраахвотнае аб’яднанне грамадзян для сумеснай вытв-сці с.-г. прадукцыі. Паводле цывільнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь грунтуецца на членстве яе ўдзельнікаў, якія абавязаны ўнесці свой паявы ўзнос, прымаць асабісты прац. ўдзел у дзейнасці арцелі і несці субсідыярную адказнасць па яе абавязацельствах. Прававое становішча С.а., правы і абавязкі іх членаў вызначаюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам аб вытв. кааператывах. Устаноўчым дакументам С.а. з’яўляецца статут, зацверджаны агульным сходам яе членаў. Вышэйшым органам кіравання С.а. з’яўляецца агульны сход, выканаўчымі органамі — праўленне і яго старшыня. Гл. таксама Калгас.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́МЕР Альфрэд Ізідар (16.4.1832, Вільня — 24.1.1897),
жывапісец, графік, медальер, мастацтвазнавец. З роду Ромераў. Творчасць звязана з маст. жыццём Беларусі і Літвы. Першапачатковую адукацыю атрымаў у К.І.Русецкага; вучыўся ў Парыжы ў Л.Бана і ў Мюнхене ў А. фон Рамберга (1869—74). З канца 1850-х г. жыў у маёнтку Крэўна (цяпер Уценскі пав. Літвы). За ўдзел у паўстанні 1863—64 на Беларусі зняволены. Пасля вызвалення працаваў у Мюнхене, Кракаве, Парыжы. З 1874 у маёнтку Каралінова (цяпер Пастаўскі р-н Віцебскай вобл.), з 1884 у Кракаве. Пісаў партрэты, пейзажы, тэматычныя кампазіцыі з жыцця народа і на рэліг. сюжэты. Творам уласцівы дакладны выразны малюнак, свабода і натуральнасць кампазіцыі. Сярод работ: партрэты маці (1872), бацькі, жонкі, Э.Ромера (1873), партрэт паўстанца 1863 года (1870-я г.), К.Русецкага, К.Эстрэйхера, Ф.Даноўскага, У.Лушчкевіча, скульпт. Яцунскага, жывапісца Швайніцкага і яго жонкі, М.Ромера, аўтапартрэты і інш.; бронз. медальёны з партрэтнымі выявамі, гравюры з выявамі сялян, арх. помнікаў, карыкатуры. Гіст. і маст. каштоўнасць маюць этнагр. замалёўкі сялянскага побыту беларусаў: кампазіцыі «Сялянская хата», «Сялянская дзяўчынка», «Каля карчмы», «Сялянскі двор», «Перад вакзалам», малюнкі нар. касцюмаў. Выканаў шэраг размалёвак у правасл. і каталіцкіх храмах у в. Камаі Пастаўскага р-на і Пінску. Вывучаў нар. прыкладное мастацтва Беларусі, падрыхтаваў навук. публікацыю пра слуцкія паясы.
Літ.:
Дробов Л.Н. Живопись Белоруссии XIX — начала XX в. Мн., 1974.