Створана ў 1989 у Віцебску на базе гастрольна-канцэртнага аддзялення Бел. філармоніі. У складзе філармоніі (1997): ансамбль танца, музыкі і песні «Талака», жаночы актэт балалаек (кіраўнік Т.Шафранава), цымбальны ансамбль «Расіца», дзіцячы ансамбль бальнага танца «Мазаіка», выканаўцы бальных танцаў Н. і А.Кананенкі, дзіцячы т-р «Арт-ліхтар», эстрадна-цыркавы калектыў, а таксама дзіцячыя студыіэстэт. выхавання. Філармонія праводзіць штогадовы конкурс бальнага танца «Парад надзей», фестываль гітарнай музыкі «Віцебскі лістапад», удзельнічае ў правядзенні фестываляў імя І.І.Салярцінскага і «Беларуская музычная восень».
Да арт.Віцебская абласная філармонія. Ансамбль танца, музыкі і песні «Талака».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРЫ́НЬБА (Мікалай Іпалітавіч) (н. 2.3.1913, г.п. Епіфань Тульскай вобл.),
рус. жывапісец. Засл. мастак Расіі (1969). Вучыўся ў Кіеўскім маст. ін-це (1936—40) і Маскоўскім маст. ін-це імя Сурыкава (1940—41). У 1944—50 у студыіваен. мастакоў імя Грэкава. У Вял.Айч. вайну ўдзельнік партыз. руху на Беларусі. Асноўная тэма творчасці — гераізм бел. партызан. Сярод работ: «Эшалоны гараць» (1943), «Мост на Заходняй Дзвіне. 1942» (1970), «Франтавыя эцюды» (1976) і інш. Разам з мастаком М.Гуціевым стварылі партыз. карцінную галерэю, якая размяшчалася ў штабе Чашніцкай партыз. брыгады «Дубава».
бел. акцёр, рэжысёр. Засл. арт. Беларусі (1940). Скончыў Бел.драм. студыю ў Маскве (1926). Працаваў у Дзярж.яўр. т-ры Беларусі (1926—49), з 1940 у Бел.дзярж. эстрадзе, з 1956 рэжысёр Бел.рэсп.студыі тэлебачання. Артыст героіка-рамант. плана. Сярод роляў: Франдоса («Авечая крыніца» Лопэ дэ Вэгі), Скапэн («Хітрыкі Скапэна» Мальера), Фабрыцыо («Карчмарка» К.Гальдоні), Ботвін («Ботвін» А.Вявюркі), Гірш («Паўстанне ў гета» П.Маркіша). Тэлепастаноўкі: «Суд» У.Галубка, «Наталля» паводле Я.Скрыгана і «У пошуках радасці» В.Розава (1958).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАВЕ́РЗЕЎ (Іван Фёдаравіч) (3.9.1914, в. Кузьмінкі Арлоўскай вобл., Расія — 23.4.1978),
расійскі кінаакцёр. Нар.арт.СССР (1975). Скончыў Маскоўскае гар.тэатр. вучылішча (1938). З 1938 у маскоўскім т-ры Рэвалюцыі, з 1945 у Т-ры-студыі кінаакцёра кінастудыі «Масфільм». У характарах персанажаў імкнуўся раскрыць драматызм, супярэчлівасць, кантрастнасць і павароты лёсу. Зняўся ў фільмах «Марскі ястраб» (1942), «Тарас Шаўчэнка» (1951), «Адмірал Ушакоў» і «Караблі штурмуюць бастыёны» (1953), «Знаёмцеся, Балуеў!» (1963), «Фронт без флангаў» (1975), «Фронт за лініяй фронту» (1977); на кінастудыі «Беларусьфільм» — «Маё каханне» (1940), «Палеская легенда» (1957). Дзярж. прэмія СССР 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕТРАЧКО́ВА (Валянціна Цімафееўна) (н. 21.5.1939, г. Рудня Смаленскай вобл., Расія),
бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1984). Пасля сканчэння студыіБел.т-ра імя Я.Коласа (1958) працуе ў гэтым т-ры. Выканаўца драм., камедыйных, вострахарактарных роляў. Створаныя ёй вобразы адметныя яркім знешнім малюнкам, пластычнай выразнасцю і псіхал. дакладнасцю характарыстык. Сярод роляў: Еўга Бабук («Званы Віцебска» У.Караткевіча), Ганна («Вечар» А.Дударава), Марфа («Улада цемры» Л.Талстога), Цыепа («Вей, ветрык!» Я.Райніса), Смеральдзіна («Слуга двух гаспадароў» К.Гальдоні), Сойка («Доктар філасофіі» Б.Нушыча) і інш. Здымаецца ў кіно і на тэлебачанні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЦІ́ЦА (Клаўдзій Барысавіч) (3.2.1911, г.п. Пронск Разанскай вобл., Расія — 6.1.1983),
расійскі харавы дырыжор, педагог. Нар.арт.СССР (1966). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1937), у якой у 1938—41 і з 1943 выкладаў (з 1956 праф.). З 1936 гал. хормайстар Опернай студыі Маскоўскай кансерваторыі, хормайстар Маскоўскай філармоніі, у 1943—46 — Дзярж. хору рас. песні. З 1950 маст. кіраўнік Вял.акад. хору Дзяржтэлерадыё СССР. Адначасова ў 1946—60 дэкан дырыжорска-хар. ф-та Муз.-пед. ін-та імя Гнесіных. Аўтар прац па мастацтву харавога дырыжыравання («Нарысы па тэхніцы дырыжыравання хорам», 1948; «Майстры харавога мастацтва ў Маскоўскай кансерваторыі», 1970).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ХАЎ (Дзмітрый Максімавіч) (н. 27.7.1943, с. Масляніна Новасібірскай вобл., Расія),
бел. архітэктар, тэатр. мастак. Вучыўся ў БПІ (1961—64). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1968). З 1965 на кінастудыі «Беларусьфільм», з 1970 у Спец.навук.-рэстаўрацыйных майстэрнях, з 1973 мастак-архітэктар Мінскага маст.-вытв. камбіната, у 1983—96 гал. мастак Т-ра-студыі кінаакцёра. З 1985 выкладае ў Бел. ун-це культуры і Бел.АМ. Мастак-пастаноўшчык фільмаў «Горад майстроў» (1964), «Альпійская балада» (1965), «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (1967), «Я, Францыск Скарына...» (1970). Аўтар праектаў рэстаўрацыі Слуцкай брамы ў Нясвіжы, вял. залы Жыліцкага палаца (Магілёўская вобл.) і інш.; рэканструкцыі інтэр’ера Нац. бібліятэкі Беларусі (усе 1973), ратушы і прылеглых будынкаў у Віцебску (1995). Аформіў больш за 200 спектакляў у муз. і драм. т-рах Расіі, Прыбалтыкі, Сярэдняй Азіі і Каўказа. Сярод спектакляў, аформленых на бел. сцэне: у Нац.акад. т-ры оперы і балета — «Яўген Анегін» П.Чайкоўскага (1985) і «Князь Наваградскі» А.Бандарэнкі (1992); у Т-ры-студыі кінаакцёра — «Шчасце маё...» А.Чарвінскага (1983), «Гамлет» У.Шэкспіра (1987), «Генералы ў спадніцах» Ж.Ануя (1989); у Гомельскім — «Зойчына кватэра» М.Булгакава (1990), у Гродзенскім — «Уладзімір і Рагнеда» А.Дударава (1998) абл.драм. т-рах; у Т-ры юнага гледача — «Маленькі лорд» Ф.Бернета (1998). Для арганізацыі сцэн. прасторы выкарыстоўвае трансфармацыю сцэн. канструкцый, дэтальную распрацоўку павільёна, жывапіс, светлавую партытуру і ўвасабляе адухоўлены і паэт. вобраз рэжысёрскай задумы.
С.У.Пешын.
Дз.Мохаў. Макет дэкарацыі да спектакля «Генералы ў спадніцах» Ж.Ануя. 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕКСЮТО́ВІЧ (Ларыса Канстанцінаўна) (н. 20.1.1913, Мінск),
бел. танцоўшчыца, балетмайстар. Засл. дз. маст. Беларусі (1995). Дачка К.А.Алексютовіча. Вучылася ў балетнай студыі пры БДТ-1 (1921—28), адначасова працавала ў балетнай трупе т-ра. З 1928 артыстка Бел. аб’яднання муз., эстрадных і цыркавых работнікаў, у 1937—41 — Ансамбля бел.нар. песні і танца Бел. філармоніі. У 1950—73 балетмайстар ансамбля танца БДУ, выкладчык Бел. харэагр. вучылішча. Ставіла танцы ў драм. спектаклях. Стварыла шэраг сцэнічных танцаў на традыц. аснове («Ручнікі», «Вязанка», «Кола» і інш.). Аўтар вучэбнага дапаможніка «Беларускія народныя танцы, карагоды, гульні» (1978), кнігі пра бацьку «Балетмайстар Канстанцін Алексютовіч. Жыццё і творчы шлях» (1984).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́РЫН (Эраст Паўлавіч) (10.11.1902, г. Разань, Расія — 4.9.1980),
рускі акцёр, рэжысёр. Нар.арт.СССР (1977). Скончыў Вышэйшыя эксперыментальныя тэатр. майстэрні (1926). Працаваў у Т-ры імя У.Меерхольда (з 1922), Ленінградскім т-ры Камедыі (з 1936, акцёр і рэжысёр), Т-ры-студыі кінаакцёра (Масква, з 1950). Вострахарактарны камедыйны акцёр. Сярод роляў: Гулячкін («Мандат» М.Эрдмана), Хлестакоў («Рэвізор» М.Гогаля). З 1934 здымаўся ў кіно: Ад’ютант («Паручнік Кіжэ»), Альфрэд Тараканаў («Музычная гісторыя»), Кароль («Папялушка»), Каін XVIII (аднайм. фільм) і інш. Паставіў (разам з Х.А.Лакшыной) фільмы: «Жаніцьба» (1937; і роля Падкалёсіна), «Прынц і жабрак» (1942), «Звычайны цуд» (1965; і роля Караля) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1941.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУ́КАЎ (Мікалай Мікалаевіч) (2.12.1908, Масква — 23.9.1973),
рускі графік. Нар. мастак СССР (1963), чл.-кар.АМСССР (1949). Вучыўся ў маст.-прамысл. тэхнікумах у Ніжнім Ноўгарадзе (1926—28) і Саратаве (1928—30). З 1943 маст. кіраўнік студыі ваенных мастакоў імя М.Б.Грэкава. У 1941—45 працаваў у франтавым друку і ў газ. «Правда» (1942—43). Аўтар тэматычных станковых серый малюнкаў, ілюстрацый, плакатаў, якім уласціва прастата сродкаў адлюстравання, пэўная эцюднасць. Сярод твораў: «Салдат зацягвае нітку» (1943), серыі «У.І.Ленін» (з 1940), «Пра дзяцей» (1943—68), «Нюрнбергскі працэс» (1946), «Цені мінулага» (1970—71), ілюстрацыі да кніг. Дзярж. прэміі СССР 1943, 1951.