тамбурмажо́р, ‑а, м.

Галоўны палкавы барабаншчык у французскай арміі 17–19 стст. і ў рускай арміі 19 ст.

[Фр. tambour-major.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маркіта́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Дробны гандляр харчовымі прыпасамі і прадметамі салдацкага ўжытку пры арміі ў 18–19 стст.

[Ням. Marketender.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

старабелару́скі, ‑ая, ‑ае.

Які звязаны з развіццём беларускай народнасці, мовы, культуры ў перыяд 14–17 стст. Старабеларускія помнікі пісьменнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стараславя́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які звязаны з літаратурна-пісьмовай культурай славян эпохі 9–11 стст. Стараславянская мова. Помнікі стараславянскай пісьменнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суфражы́зм, ‑у, м.

Жаночы рух у буржуазных краінах другой паловы 19 — пачатку 20 стст. за выбарчыя правы для жанчын.

[Ад англ. suffrage — выбарчае права.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чарнасо́шны, ‑ая, ‑ае.

Гіст. У Расіі ў 14–17 стст. — які жыў на чорных землях; дзяржаўны, цяглавы. Чарнасошны селянін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

РА́НКЕ ((Ranke) Леапольд фон) (21.12.1795, г. Віе, Германія — 23.5.1886),

нямецкі гісторык. Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1860). Настаўнік караля Баварыі Максіміляна II. Скончыў Лейпцыгскі ун-т (1818). У 1825—71 праф. Берлінскага ун-та, адначасова гістарыёграф прускай дзяржавы (з 1841) і старшыня Гіст. камісіі пры Баварскай АН у г. Мюнхен (з 1858). У 1832—36 выдаваў кансерватыўны «Historisch-politische Zeitschrift» («Гістарычна-палітычны часопіс»). Найб. значны прадстаўнік новай ням. гіст. навукі, у аснове якой ляжала строгая крытыка крыніц. Для Р. характэрны аб’ектыўнае апісанне гісторыі, выяўленне «агульнай ідэі», што вызначае ход падзей, пры пільнай увазе да дэталей. Аўтар прац «Гісторыя раманскіх і германскіх народаў з 1494 да 1535 г.» (1824), «Рымскія папы, іх царква і дзяржава ў XVI і XVII стст.» (т. 1—3, 1834—36), «Нямецкая гісторыя ў эпоху Рэфармацыі» (т. 1—6, 1839—47), «Дзевяць кніг прускай гісторыі» (т. 1—3, 1847—48; потым пашырана і выдадзена пад назвай «Дванаццаць кніг прускай гісторыі», т. 1—5, 1874), «Французская гісторыя, пераважна ў XVI і XVII стст.» (т. 1—5, 1852—61), «Англійская гісторыя, пераважна ў XVI і XVII стст.» (т. 1—7, 1859—68), «Сусветная гісторыя» (т. 1—16, 1881—88) і інш.

т. 13, с. 306

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

раё́к, райка́, мн. райкі́, райко́ў м.

1. Скрынка з павелічальным шклом для разглядвання малюнкаў, а таксама паказ такіх малюнкаў на кірмашах 18—19 стст., які суправаджаўся жартоўнымі тлумачэннямі; батлейка.

2. Лялечны тэатр (уст.).

3. Тэатральная галёрка (разм., уст.).

|| прым. рае́шны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чыншаві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (гіст.).

1. У феадальнай Еўропе: селянін, які карыстаўся зямлёй часова або бестэрмінова, за што плаціў чынш.

2. У Беларусі і Літве ў 15—19 стст.: селянін, асноўнай формай павіннасці якога быў грашовы аброк, чынш.

|| прым. чыншаві́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ландскне́хт, ‑а, М ‑хце, м.

Нямецкі наёмны салдат у Заходняй Еўропе ў 15–17 стст. // Аб прадажным ваяку. Вербаваць ландскнехтаў.

[Ням. Landsknecht.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)