пачва́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Вельмі непрыгожы, агідны, брыдкі; такі, як у пачвары. Нос ці, праўдзівей, бязноссе робіць твар жанчыны страшэнна брыдкім, пачварным, а голас гугнявым. Колас. [Сашынаму] хвораму ўяўленню здаецца, што твар .. [немца] нечалавечы, пачварны, аброс дзікай шчэццю... Шамякін.

2. Незвычайны, выключны (пра якія‑н. адмоўныя якасці). [Янка Брыль] .. выступае, як удумлівы, назіральны бытапісьменнік, якога глыбока хвалююць пачварныя з’явы сялянскага побыту. Майхровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распу́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. распух, ‑ла; зак.

1. Моцна апухнуць; ацячы. Чыжык вельмі пахудзеў за гэты час, некалі бялёсы твар яго пачарнеў ад ветру і доўгага сядзення ля кастроў, губы патрэскаліся і распухлі. Лупсякоў. Хлопчыка пакусалі пчолы, ён увесь распух і пакутаваў страшэнна. Васілевіч.

2. перан. Разм. Моцна павялічыцца ў памерах. Ручай распух і выйшаў з берагоў. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

heck [hek] n., interj. infml лі́ха на яго́!;

a heck of a long time страшэ́нна до́ўга

for the heck of it infml дзе́ля заба́вы; без мэ́ты, про́ста так;

what the heck! infml яко́га д’я́бла!

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ghastly

[ˈgæstli]

1.

adj.

1) стра́шны; жахлі́вы, жу́дасны

2) бле́дны, як сьмерць

3) informal страшэ́нны, ве́льмі благі́

a ghastly failure — страшэ́нная няўда́ча

2.

adv.

1) страшэ́нна, жахлі́ва

2) informal ве́льмі бла́га

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

стра́стно нареч.

1. (очень сильно) мо́цна; (горячо) го́рача; (преданно) адда́на;

2. (с крайним увлечением) заўзя́та, страшэ́нна, стра́шна;

3. (пылко, чувственно) стра́сна, па́лка, го́рача.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

помеша́ться сов.

1. (сойти с ума) звар’яце́ць;

2. (на ком, на чём) перен. страшэ́нна (шалёна, да вар’я́цтва) захапі́цца (кім, чым), страшэ́нна (шалёна, да вар’я́цтва) палюбі́ць (каго, што); не по́мніць сябе́ ад захапле́ння (кім, чым), ад лю́басці (да каго, да чаго); стра́ціць ро́зум ад захапле́ння (кім, чым), ад лю́басці (да каго, да чаго).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

dead3 [ded] adv. infml : dead against катэгары́чна су́праць;

dead drunk п’я́ны да непрыто́мнасці;

dead on time дакла́дна (пра час);

dead slow ве́льмі паво́льна;

dead straight зусі́м пра́ма;

dead tired страшэ́нна сто́млены;

He stopped dead. Ён спыніўся як скамянелы.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

kosmiczny

kosmiczn|y

касмічны;

promienie ~e — касмічныя прамяні;

przestrzeń ~a — касмічная прастора; космас;

~e drogi samochód перан. страшэнна дарагі аўтамабіль

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

поме́шанныйI

1. прил. (сумасшедший) звар’яце́лы;

2. прил., перен. (испытывающий пристрастие к кому-, чему-л.) / быть поме́шанным (на ком, чём) страшэ́нна (шалёна, да вар’я́цтва) захапі́цца (кім, чым); страшэ́нна (шалёна, да вар’я́цтва) палюбі́ць (каго, што); не по́мніць сябе́ ад захапле́ння (кім, чым), ад лю́басці (да каго, да чаго); стра́ціць ро́зум ад захапле́ння (кім, чым), ад лю́басці (да каго, да чаго);

он поме́шан на му́зыке ён страшэ́нна (шалёна, да вар’я́цтва) захапі́ўся му́зыкай (палюбі́ў му́зыку), ён не по́мніць сябе́ (стра́ціў ро́зум) ад захапле́ння му́зыкай;

3. сущ. вар’я́т, -та м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

death [deθ] n. смерць, скон;

a sudden death рапто́ўная смерць;

a violent death гвалто́ўная смерць;

bleed to death сысці́ крывёй;

catch one’s death of cold infml страшэ́нна прастудзі́цца, прастудзі́цца насме́рць;

drink oneself to death паме́рці ад п’я́нства;

sentence smb. to death прыгавары́ць каго́-н. да сме́рці;

bo red to death да сме́рці ну́дна;

sick to death of smth. да сме́рці абры́дла;

tired to death страшэ́нна сто́млены

be at death’s door ≅ адно́й наго́й стая́ць у магі́ле;

be burnt to death згарэ́ць за́жыва, жывы́м згарэ́ць;

put smb. to death пакара́ць каго́-н. сме́рцю

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)