канькі́, -о́ў, адз. канёк, -нька́, м.
1. Спартыўны інвентар, які складаецца са спецыялізаванага абутку і прымацаваных да яго рухомых ці нерухомых вузкіх сталёвых палазкоў; прызначаны для катання на лёдзе.
Фігурныя к.
2. Канькабежны спорт (разм.).
Мой любімы спорт — к.
|| прым. канько́вы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
веслава́ць, вяслу́ю, вяслу́еш, вяслу́е; вяслу́й; незак.
Грэбці вёсламі.
|| наз. веслава́нне, -я, н.
|| прым. вясля́рны, -ая, -ае.
В. спорт.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
экстрэма́льны, -ая, -ае.
Крайні па сваім праяўленні (сіле, велічыні), які вылучаецца такім праяўленнем; небяспечны.
Экстрэмальныя ўмовы.
Э. спорт.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ролікабе́жны, -ая, -ае.
У выразе: ролікабежны спорт — спартыўныя практыкаванні і спаборніцтвы на ролікавых каньках: скорасны бег, хакей, фігурнае катанне.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
аўтамотаспо́рт
(ад аўта- + мота- + спорт)
аўтамабільны і матацыклетны спорт.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мотаспо́рт
(ад мота- + спорт)
спорт з выкарыстаннем матацыклаў і мотаролераў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
спарт..., (гл. спорт...).
Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «спорт...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: спартбаза, спартлагер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
планёр, -а, мн. -ы, -аў, м.
Безматорны лятальны апарат, цяжэйшы за паветра, для лунаючага палёту.
|| прым. планёрны, -ая, -ае.
П. спорт (планерызм).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
аўтамабілі́зм, ‑у, м.
Аўтамабільная справа; аўтамабільны спорт.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аўтаспо́рт, ‑у, М ‑рце, м.
Аўтамабільны спорт.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)