ГАПАНО́ВІЧ (Віктар Якаўлевіч) (н. 15.4.1921, в. Сярэднікі Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны-отарыналарынголаг. Д-рмед.н. (1969), праф. (1973). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1951) і працуе ў гэтым ін-це. Навук. працы па біял. і крыягенных метадах лячэння ў отарыналарынгалогіі. З яго ўдзелам распрацаваны і выраблены фантомы-трэнажоры па отарыналарынгалогіі для падрыхтоўкі спецыялістаў па аказанні хуткай і неадкладнай дапамогі.
Тв.:
Аутогенные фибринные пленки в оториноларингологии. Мн., 1979;
Ангина и хронический тонзиллит. Мн., 1982;
Оториноларингологический атлас. М., 1989 (разам з В.М.Аляксандравым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУМАНІТА́РНЫХ ДАСЛЕ́ДАВАННЯЎ А́СПЕНА ІНСТЫТУ́Т (англ. Aspen Institute for Humanistic Studies),
навуковы цэнтр па распрацоўцы шляхоў вырашэння глабальных праблем чалавецтва. Створаны ў 1949 у Нью-Йорку (ЗША). Мае філіялы ў Берліне і Японіі. У складзе ін-та савет папячыцеляў (адм. орган), дырэктары праграм і спец. саветнікі (эксперты). Праводзіць пастаянна дзеючыя семінары для кіраўнікоў і супрацоўнікаў ін-та, распрацоўвае навук. праграмы і рэкамендацыі (у т. л. па праблеме гуманізму), рыхтуе спецыялістаў па спец. праграмах, выдае навук. працы. Каардынуе сваю дзейнасць з Корнелскім, Гарвардскім, Станфардскім ун-тамі, Масачусецкім тэхнал. ін-там (ЗША).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ВЫШЭ́ЙШЫ РАДЫЁТЭХНІ́ЧНЫ КАЛЕ́ДЖ.
Засн. ў 1960 як Мінскі радыётэхн. тэхнікум. З 1991 каледж. З 1994 сучасная назва. Падрыхтоўка спецыялістаў вядзецца па 3 узроўнях (1-ы ўзровень дае сярэднюю спец. адукацыю, 2-і — паглыбленую сярэднюю, 3-і — вышэйшую). Спецыяльнасці на 1-м і 2-м узроўнях (1999/2000 навуч.г.): камерцыйная дзейнасць; мікраэлектроніка; вытв-сць электронных выліч. сродкаў; эксплуатацыя і рамонт радыёабсталявання; вытв-сць радыёэлектронных сродкаў; праграмнае забеспячэнне інфарм. тэхналогій. На 3-м узроўні прафес. навучанне. Прымаюцца асобы з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ЮРЫДЫ́ЧНЫ ІНСТЫТУ́Т,
вышэйшая навуч. ўстанова ў 1931—54, у Мінску. Засн. на базе ф-та сав. будаўніцтва і права (з 1930), які вылучыўся з ф-та права і гаспадаркі (з 1925) БДУ. Да 1932 наз. Мінскі ін-тсав. будаўніцтва і права. Рыхтаваў спецыялістаў для юрыд. і судова-следчых органаў, дзярж. апарата, НДІ і навуч. устаноў. Пры ін-це існавала аспірантура. Выдаваліся «Працы», «Вучоныя запіскі». У 1954 у ін-це навучалася 2200 чал., працавала каля 70 выкладчыкаў. У 1954 пераўтвораны ў юрыд.ф-тБДУ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́СІПАЎ (Віктар Ціханавіч) (н. 9.8.1944, г. Растоў-на-Доне, Расія),
адзін са стваральнікаў сістэмы нац.ваен. адукацыі на Беларусі. Ген.-маёр (1989). Дац. (1995). Скончыў Ваенна-камандную акадэмію ППА імя Г.К.Жукава (1978). З 1982 камандзір дывізіі, корпуса ППА. У 1991—94 нач. Мінскага інж.-зенітнага ракетнага вучылішча ППА, з 1995 нам.нач.Ваен. акадэміі Беларусі. У 1997—99 нам.гал. рэдактара выд-ва «Беларуская Энцыклапедыя». Аўтар артыкулаў па праблемах рэфармавання Ўзбр. Сіл Беларусі і дапаможнікаў для падрыхтоўкі спецыялістаўППА.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тэ́хнікум, ‑а, м.
Сярэдняя прафесіянальная навучальная ўстанова, якая рыхтуе спецыялістаў у галіне тэхнікі. Індустрыяльны тэхнікум. Аўтамеханічны тэхнікум. □ [Бумажкоў] вучыўся заўсёды. Пасля пачатковай школы займаўся самаадукаваннем, а пасля прыехаў вучыцца ў Мінскі хіміка-тэхналагічны тэхнікум, які скончыў у 1933 годзе.Чорны.// Усякая сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова. Бібліятэчны тэхнікум. Фізкультурны тэхнікум. □ Толькі ў Ашмянскім тэхнікуме .. за пяць гадоў падрыхтавана больш за 400 кіраўнікоў самадзейных драмгурткоў, харавых і танцавальных калектываў.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЕЛАРУ́СКАЕ ВЫТВО́РЧАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ ПА АГРАХІМІ́ЧНЫМ АБСЛУГО́ЎВАННІ СЕ́ЛЬСКАЙ ГАСПАДА́РКІ (Белсельгасхімія) Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Створана ў 1979. Мае абл. і раённыя аб’яднанні. Забяспечвае вытворцаў с.-г. прадукцыі мінер. ўгнаеннямі, хім. і біял. сродкамі аховы раслін, меліярантамі глебы, кармавымі дабаўкамі, інш.хім. прадуктамі для раслінаводства і жывёлагадоўлі. Арганізуе нарыхтоўку торфу і сапрапеляў, выконвае па дагаворах аграхім. работы па ўнясенні аргана-мінер. угнаенняў, вапнаванні кіслых глебаў, апрацоўцы пасеваў с.-г. культур хім. і біял. сродкамі аховы раслін, паляпшэнні зямель, павышэнні кваліфікацыі спецыялістаў. Прадстаўляе ўстановам і арг-цыям платныя кансультатыўныя, пасрэдніцкія і інш. паслугі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЕ ПРАЛЕТА́РСКАЕ СТУДЭ́НЦКАЕ ЗЯМЛЯ́ЦТВАў Маскве.
Існавала ў 1923—30 як нац. студэнцкая арг-цыя (756 чал.). Аб’ядноўвала зямляцтвы 22 ВНУ Масквы. Статутныя мэты: «Змаганне з буржуазна-шавіністычнай і непралетарскай ідэалогіяй»; арганізацыя навук. і культурніцкай працы сярод бел. студэнтаў; падрыхтоўка для Беларусі кваліфікаваных спецыялістаў, якія ведаюць мясц. асаблівасці і бел. мову; стварэнне спецыялізаваных навук. гурткоў па вывучэнні гісторыі, геаграфіі, роднай мовы і л-ры; арганізацыя навуч. практыкі на Беларусі; размеркаванне пасля сканчэння ВНУ на працу ў Беларусь; матэрыяльная ўзаемадапамога. У 1930 усе згуртаванні па тэр.-нац. прыкметах скасаваны, а пытанні моладзі перададзены ў камсамольскія арг-цыі па месцы вучобы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛІГАФРЭНАПСІХАЛО́ГІЯ (ад аліга... + грэч. phrēn розум + псіхалогія),
раздзел спец. псіхалогіі, які вывучае псіхічнае развіццё і магчымасць яго карэкцыі ў дзяцей з інтэлектуальнымі недахопамі, распрацоўвае метады і прыёмы выхавання і навучання такіх дзяцей. Даныя алігафрэнапсіхалогіі выкарыстоўваюць у алігафрэнапедагогіцы. На Беларусі пытанні алігафрэнапсіхалогіі распрацоўваюць у Бел.пед. ун-це, Ін-це павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі. Даследаваны асаблівасці мыслення (Т.А.Працко), моўнай дзейнасці (К.Г.Ярмілава, Л.Г.Алексіна) разумова адсталых дзяцей, выяўленчай дзейнасці вучняў дапаможных школ (З.А.Апацкая), псіхал. структура затрымкі псіхічнага развіцця ў дзяцей дашкольнага ўзросту (А.С.Сляповіч).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ УНІВЕРСІТЭ́Т ТРА́НСПАРТУ.
Засн. ў 1953 у Гомелі як Бел.ін-т інжынераў чыг. транспарту, з 1993 ун-т. У 1995/96 навуч.г. ф-ты: агульнаінжынерны транспартны, агульнаінжынерны будаўнічы, кіравання працэсамі перавозак, механічны, электратэхн., будаўнічы, прамысл. і грамадз.буд-ва, гуманітарны, прафес. арыентацыі і дауніверсітэцкай падрыхтоўкі (у яго складзе вучэбна-прафарыентацыйны цэнтр, ліцэй, школа-гімназія, падрыхтоўчыя курсы). Аспірантура з 1954. Пры ун-це 7 н.-д. лабараторый, ін-т павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіраўнікоў і спецыялістаўтрансп. комплексу Рэспублікі Беларусь, навуч.-кансультацыйныя пункты ў Мінску, Брэсце, Віцебску. Выдае газ.-штотыднёвік «Вести БелГУТа».