небара́ка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑рацы, Т ‑ай (‑аю), ж.
Няшчасны чалавек, які выклікае спачуванне, жаль і спагаду. Паблізу гаварылі: — Напэўна, ужо нічога не будзе з небаракі, каторы дзень не прыходзіць у прытомнасць...Васілевіч.Агату ўжо неадчэпна грызе клопат: калі не выпусцяць чалавека, дык што яна, небарака, будзе рабіць вясной.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
улічы́ць, улічу, улічыш, улічыць; зак., каго-што.
1. Прыняць пад увагу, прыняць у разлік. Улічыць заўвагу. □ Адэля вельмі хутка ўлічыла ўсе абставіны і захацела выклікаць да сябе спачуванне.Броўка.З дому Марфа выйшла прыцемкам, не трацячы надзеі, што суд улічыць яе становішча.Сіняўскі.
2. Устанавіць наяўнасць каго‑, чаго‑н. шляхам падліку; падлічыць. Улічыць усіх спецыялістаў. Улічыць расходы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спага́даж.
1. Téilnahme f -, Mítgefühl n -(e)s (спачуванне); Gewógenheit f -, Wóhlwollen n -s (добразычлівасць); Verständnis n -ses (разуменне); Sympathíe f -, -thí¦en (сімпатыя);
2. (літасць) Gnáde f -, Schónung f -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
mítfühlen
1.vt спачува́ць, мець спачува́нне (да чаго-н.)
2.vi (D) падзяля́ць (гора і г.д.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
дваі́сты, ‑ая, ‑ае.
1. Які складаецца з дзвюх аднародных частак; падвойны. Дваістыя лініі. Дваісты след.
2. Які заключае ў сабе дзве розныя якасці, прыметы; супярэчлівы. Дваістая натура. □ У душы бунтавала незразумелае дваістае пачуццё: гарачае, шчырае спачуванне гору Якімцава і злосць на ўсіх гэтых людзей, што сабраліся ў хаце.Савіцкі.// Які праяўляецца ў двух відах, формах. Жыць пачаў .. [Васіль Пятровіч] дваістым жыццём: адным на рабоце, другім — дома.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
слу́шать с уча́стием слу́хаць са спага́дай (са спачува́ннем).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
жа́ласны, ‑ая, ‑ае.
1. Які выклікае жаласць, спачуванне; жаласлівы. [Лена] часта мела даўгі ў касу ўзаемадапамогі і часта пісала жаласныя заявы ў прафсаюз.Лупсякоў.// Поўны суму, журботы. Ветру не было, а дрот бесперапынку гуў прыемным звонам, ціхім, аднатонным і жаласным, як казкі гэтых панурых лясоў і балот Палесся.Колас.
2. Схільны да спачування; спагадлівы, чуллівы. Жаласны чалавек. □ Вочы старой пацяплелі, і ўсе рысы яе твару расплыліся ў жаласную ўсмешку.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Літава́ць ’паяць, плавіць’ (ТСБМ, Нас., Гарэц.), літава́цца ’плавіцца’ (Нас.). З польск.litować, lutować ’паяць’, якое з с.-в.-ням.loeten, ням.löten < Lot ’сплаў металу’ < с.-в.-ням.lōt ’тс’ (Слаўскі, 4, 390). Сюды ж літоўшчык ’ліцейшчык, паяльшчык’ (Нас.). Неабгрунтавана Карскі (Белорусы, 1, 137), які суадносіць з літ.litúoti ’паяць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыту́лак ’месца, дзе можна схавацца, адпачыць, прабыць патрэбны час’, ’дабрачынная ўстанова для сірот, беспрытульных дзяцей і інш.’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Байк. і Некр., Бяльк., Варл., Сл. ПЗБ), прыту́л ’прыстанішча’ (ТСБМ, Ласт., Касп.), ’сховішча, прытон’ (Нас.), прыту́ла ’прыстанішча’, прыту́лішча ’тс’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб., Бяльк., Ян.), прыту́лле ’тс’ (Касп.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне, параўн. прытуліцца ’шчыльна прыхінуцца; знайсці прыпынак для жыцця’ (Варл.), ’адчуць ласку, спагаду, спачуванне’ (светлаг., SOr, 39, 356), прытуліць ’паставіць адзін прадмет упрытык да другога’ (там жа). Гл. туліць. Аналагічныя ўтварэнні і ў іншых славянскіх мовах, параўн. рус.дыял.приту́л, приту́ла, приту́лище, приту́лье ’прыстанак, прытулак’, укр.приту́л, приту́лок, польск.przytul, przytulisko, przytułek ’тс’ і да т. п.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Mítleidn -(e)s спачува́нне, жаль;
~ mit j-m háben спачува́ць каму́-н., шкадава́ць каго́-н., злі́тавацца над кім-н.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)