secret​2 [ˈsi:krət] adj.

1. сакрэ́тны, невядо́мы; та́йны, таямні́чы;

a secret marriage та́йны шлюб;

keep smth. secret трыма́ць што-н. у сакрэ́це/таямні́цы; уто́йваць што-н.

2. скры́ты, патае́мны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

covert [ˈkʌvət]adj. fml скры́ты, завуалява́ны, та́йны, тае́мны, патае́мны;

a covert dislike скры́тая непрыя́знасць;

a covert glance по́зірк упо́тай;

covert reasons скры́тыя прычы́ны;

a covert sneer/threat скры́тая насме́шка/пагро́за

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

улови́ть сов., в разн. знач. улаві́ць, злаві́ць;

улови́ть звукову́ю волну́ радио улаві́ць (злаві́ць) гукаву́ю хва́лю;

улови́ть скры́тый смысл слов улаві́ць скры́ты сэнс слоў;

улови́ть удо́бный моме́нт улаві́ць (злаві́ць) зру́чны мо́мант;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

БАРО́ДАЎКІ,

дабраякасныя пухлінападобныя невял. нарасты на скуры, якія ўзнікаюць ад разрастання сасочкавага і рагавога яе слоя. Выклікаюцца вірусам папіломы чалавека, што перадаецца пры кантакце і праз рэчы. Скрыты перыяд 2—5 месяцаў. Бываюць звычайныя, плоскія (юнацкія), востраканцовыя, старэчыя і інш.

Звычайныя (простыя) бародаўкі — бязбольныя вузельчыкі памерам ад шпілечнай галоўкі да гарошыны, з дробнымі сасочкамі або варсінкамі. Пры зліцці ўтвараюць гузаватыя бляшкі. Найб. часта бываюць на кісцях і пальцах рук. Разнавіднасць іх — падэшвенныя бародаўкі на падэшвах ступні. Шчыльныя, арагавелыя, жоўтага колеру, дыяметрам 10—20 мм, вельмі балючыя пры націсканні і хадзе. Плоскія бародаўкі — дробныя вузельчыкі дыяметрам 0,5—3 мм, бледна-ружовага або жаўтавата-карычневага колеру, з плоскай гладкай паверхняй або з дробнымі лускавінкамі. Узнікаюць у дзіцячым і юнацкім узросце на твары, шыі, тыльнай паверхні кісці. Востраканцовыя бародаўкі — сасочкападобныя вузельчыкі ружовага колеру, якія развіваюцца на палавых органах, у пахвінных і між’ягадзічных складках. Старэчыя бародаўкі — шаравата-жоўтыя нарасты на скуры жывата, спіны, грудзей. Развіваюцца ў пажылых людзей. Лячэнне: пры звычайных і юнацкіх выкарыстоўваюць псіхатэрапію, пры звычайных, старэчых і плоскіх — прыпальванне, дыятэрмакаагуляцыю, аўтагематэрапію, крыятэрапію; падэшвенныя бародаўкі ліквідуюць увядзеннем пад аснову раствору навакаіну, востраканцовыя — хірургічна.

М.​З.​Ягоўдзік.

т. 2, с. 311

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

няба́чны, ‑ая, ‑ае.

Недаступны для зроку. Выключыўшы маторы, нябачны самалёт стаў ціха падыходзіць да поплава. Мележ. Шаргатліва прамчаўся над галовамі нябачны снарад і глуха ўдарыў аб зямлю дзесьці ў пушчы. Паслядовіч. // Скрыты, непрыкметны. Думала [Марыя Андрэеўна] аб нечым сваім, і Туравец адчуў, як між іх пралягла нябачная мяжа. Мележ. [Плацце] робіць Крысціну незвычайна лёгкай, быццам надае нябачныя крыл[ы]. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ukryty

ukryt|y

схаваны; скрыты, утоены;

~a myśł — утоеная думка;

~e zamiary — скрытыя (утоеныя) намеры;

~e bezrobocie — скрытае беспрацоўе

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

covert

[ˈkoʊvɜ:rt]

1.

adj.

скры́ты, скры́тны (хара́ктар), схава́ны, прыхава́ны, замаскава́ны

covert glances — по́зіркі крадко́м

2.

n.

1) патае́мнае ме́сца

2) за́расьнік -у m.

3) апярэ́ньне n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

undertone [ˈʌndətəʊn] n.

1. паўто́н

2. падтэ́кст, скры́ты змест, імпліка́цыя;

malicious undertones зласлі́выя намёкі

3. адце́нне (колеру);

pink with an undertone of mauve ружо́вы з адце́ннем ліло́вага

♦

talk in undertones размаўля́ць ці́ха, напаўго́ласу

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

улаві́ць сов., в разн. знач. улови́ть;

у. пах кве́так — улови́ть за́пах цвето́в;

у. скры́ты сэнс слоў — улови́ть скры́тый смысл слов;

у. зру́чны мо́мант — улови́ть удо́бный моме́нт;

у. гукаву́ю хва́лю — радио улови́ть звукову́ю волну́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

глыбі́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які знаходзіцца на вялікай глыбіні (у 2 знач.). Глыбінныя рыбы. // Які дзейнічае на вялікай глыбіні. Глыбінная бомба. // Які праводзіцца на вялікай глыбіні. Глыбінная лоўля.

2. Які знаходзіцца ў глыбіні краіны, вобласці і пад. Вёска была глыбіннай — за цэлых сорак кіламетраў ад чыгункі. Навуменка.

3. Які выражае сутнасць, унутраны змест чаго‑н.; істотна важны. Раскрыць глыбінныя працэсы ў літаратуры. // Скрыты, патаемны. Глыбінныя жаданні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)