Ісці, падаць вельмі дробнымі частымі каплямі (пра дождж); імжэць. Дробны дожджык бесперастанку, Як скрозь сіта, ўсё імгліць.Колас./убезас.ужыв.На дварэ пачало імгліць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
замо́жніцкі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які мае адносіны да заможніка, належыць яму. Скрозь мясцовасць то драбілася на яшчэ меншыя загончыкі, то збіралася ў асадніцкія фальваркі і заможніцкія хутары.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГРАМО́ВІЧ (Іван Іванавіч) (26.7.1918, в. Закружка Мінскага р-на — 2.7.1986),
бел. пісьменнік. Засл. работнік культуры Беларусі (1978). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1939). Працаваў у прэсе. Друкаваўся з 1935. У першай аповесці «Чужы грунт» (1939) выкрываў прыстасавальніцтва і падхалімства. У зб-ках апавяданняў «Шырокія азёры» (1951), «Рына-Марына» (1958), «Як вясну рабілі» (1985), аповесцях «На крутой гары» (пач. назва «Да ясных вышыняў», 1950—51) і «Сям’я Вішнёвых» (пач. назва «Далі сабе слова», 1968—70) і інш.асн. тэмы — вайна, пасляваен. аднаўленне, сяброўства, каханне, праблемы горада і вёскі. Апавяданні Грамовіча для дзяцей сваёй рамантычнай прыўзнятасцю, арнаментальным стылем нагадваюць вершы ў прозе (кн. «Першага верасня», 1949; «Сонца скрозь воблакі», 1964). У сатыр. і гумарыстычных творах (зб-кі «Нарасць», 1961; «Вадалей—гэтакдалей», 1975; «Залатая бранзалетка», 1977) асуджаў мяшчанства і бескультур’е. Аўтар успамінаў пра дзеячаў культуры і л-ры «У сховах памяці і сэрца» (1983), нарысаў, публіцыст. артыкулаў, сцэнарыяў фільмаў. Пераклаў на бел. мову асобныя творы У.Кочатава, М.Носава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКАЛА́ЕВА (сапр.Валянская) Галіна Яўгенаўна
(18.2.1911, в. Усманка Марыінскага р-на Кемераўскай вобл., Расія — 18.10.1963),
руская пісьменніца. Скончыла Горкаўскі мед.ін-т (1935). Друкавалася з 1939. Пісала навелы, нарысы, вершы (зб. «Скрозь агонь», 1946). Раман «Жніво» (1950, Дзярж. прэмія СССР 1951; на яго аснове маст. фільм «Вяртанне Васіля Бортнікава», 1953) прысвечаны праблемам пасляваен. вёскі. У рамане «Бітва ў дарозе» (1957, экранізацыя 1961) узняты надзённыя сац. і маральныя праблемы, карціна жыцця сав. грамадства 1950-х г. Аўтар прысвечанай моладзі «Аповесці пра дырэктара МТС і галоўнага агранома» (1954), «Апавяданняў бабкі Васілісы пра цуды» (1962), напісаных на фалькл. аснове, няскончанага рамана «Моцнае ўзаемадзеянне» (урыўкі выд. 1964), кнігі нататак пра прыроду «Наш сад» (выд. 1964), апавяданняў. Паводле некат. твораў Н. зроблены інсцэніроўкі: п’есы «Васіль Бортнікаў» («Высокая хваля», 1952), «Першая вясна» (1955; абедзве разам з С.Радзінскім) і інш.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—3. М., 1987—88;
Завещание: Повести. Рассказы. Поэма. Стихи. Томск, 1990.
Літ.:
Воспоминания о Галине Николаевой. М., 1984;
Пичурин Л.Ф. Путь к «Битве...»: Страницы жизни Г.Е.Николаевой. Томск, 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рышто́к, ‑тка, м.
Жалабок, канаўка, раўчук для сцёку вады. Скрозь у полі снег пазганяла ў лагчыны і прыдарожныя рышткі.Чорны.На каменнай платформе, у рыштках, пеніліся ру чайкі.Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
dúrchgängig
1.a прахадны́; агу́льны, суцэ́льны
2.adv нао́гул, усю́ды, скрозь
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
беспрасве́цце, ‑я, н.
Адсутнасць надзеі на лепшую будучыню; цемра, галеча. А калі над краем Легла згубай Ноч Глухога беспрасвецця, Скрозь пачулі — Хлопчык трубіць На дружынны збор У школу Дзецям.Вітка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хрыстапрада́вец, ‑даўца, м.
Уст. Прадажнік, здраднік; юда. — Каб на цябе [паліцая] хмара цёмная найшла, каб ты праваліўся скрозь зямлю на гэтым месцы, ірад, хрыстапрадавец акаянны, — шаптала, стоячы ля запечку, Грысіха.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чахо́нь, ‑і, ж.
Прамысловая чародная рыба сямейства карпавых. А тут абрыкосы, а там алыча, І грудамі скрозь памідоры, І ззяе лускою чахонь і сазан — Відаць, будзе добры сягоння базар.Зарыцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
about1[əˈbaʊt]adv.
1. каля́, прыблі́зна;
about six o’clock каля́ шасці́ гадзі́н
2. (all) about усю́ды, скрозь;
Don’t leave your toys lying about. Не раскідвай усюды цацкі.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)