расійскі дырыжор. Нар.арт. Расіі (1960). Нар.арт.СССР (1977). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1947). З 1947 дырыжор, у 1960—89 гал. дырыжор і маст. кіраўнік Маскоўскага дзярж.сімф. аркестра. Выступала з многімі інш. калектывамі, у т. л.Дзярж.акад.сімф. аркестрам СССР, аркестрамі Маскоўскай і Ленінградскай філармоній, лепшымі харамі Расіі. Яе творчасці ўласцівы яркі тэмперамент, своеасаблівы творчы почырк у інтэрпрэтацыі твораў. У рэпертуары пераважна сімф. музыка рус. класікаў (С.Рахманінава, А.Скрабіна, П.Чайкоўскага) і сучасных рас. кампазітараў. Дзярж. прэмія Расіі 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІДЫЯАДАПТА́ЦЫЯ (ад грэч. idios свой, своеасаблівы + адаптацыя), аламарфоз,
прыватнае прыстасаванне арганізмаў да пэўных умоў жыцця ў канкрэтным знешнім асяроддзі. Адпаведны кірунак эвалюцыйных пераўтварэнняў наз.алагенезам. У процілегласць арамарфозу і рэгрэсіўным зменам — катамарфозу І. не адбіваецца істотна на агульным узроўні арганізацыі. Звычайна І. вядзе да пашырэння арэала групы арганізмаў, падзелу яе на вял. колькасць роднасных сістэм адзінак. Прыклады І.: розныя прыстасаванні камароў да паразітызму, раслін — да распаўсюджвання насення, розныя тыпы дзюб у птушак у сувязі з выкарыстаннем разнастайнага корму і спосабаў яго здабывання і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ідыёма
(гр. idioma = своеасаблівы выраз)
устойлівы моўны выраз, значэнне якога не супадае са значэннямі асобных слоў, што яго складаюць (напр. сабаку з’есці — набыць вопыт).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Пе́сікі ’драўляныя клінкі, якімі плытагоны замацоўвалі бярвенні’ (гродз., Нар. сл.; Скарбы). З польск.piesek першапачаткова ’сабачка’; пераноснае для называння розных дэталяў і прыстасаванняў: ’дзед (кавалак бервяна), які падпірае крокву’, ’жалезная акоўка драўлянай буксы’, ’жалезны прэнт, які трымае своеасаблівы хамут у пярэдніх коней’, ’заверліч у пярэднім навоі’ і пад., параўн. сучкі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прызе́млены, ‑ая, ‑ая.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад прызямліць.
2.узнач.прым. Пазбаўлены ўзвышанага, незвычайнага; прыніжаны. Хоць і многа яшчэ ў творы прыземленага бытавізму, але і бытавізм гэты своеасаблівы.Адамовіч.Талент жа маладога паэта быў даволі значны, каб ён не адчуў усёй шкоды прывязанасці да прыземленага быту.Каваленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спецыфі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Характэрны толькі для каго‑, чаго‑н., уласцівы толькі каму‑, чаму‑н.; своеасаблівы. Спецыфічны пах біў у ноздры агранома.Бядуля.— Солі, больш солі трэба да .. [каніны], каб адбіць спецыфічны саладкаваты смак, — адказаў па .. пытанне Кулькін.Машара.
2.Спец. Які мае асобую будову, склад, характар. Спецыфічныя бялкі.
[Ад лац. specificus — відаўтваральны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Но́даць ’псаваць’ (Касп.), ’абнеслаўляць’ (Інстр. 3). Тыповы прастамоўны «займеннікавы» дзеяслоў з шырокай, звычайна адмоўнай ці непрыстойнай семантыкай (своеасаблівы эўфемізм), параўн. чэш.ondat, луж.wonozyć, wonoześ, славен.onegati, серб.-харв.о̏ндати, балг.онодя, онождам (таксама і нодя) ад прасл.*onъda, займеннікавага прыслоўя, што ўзыходзіць да *onъ, гл. ён (Махэк₂, 414; ESSJ SG, 2, 532).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВЕ́НЗЕЛЬ (ад польск. węzeł вузел), манаграма,
пачатковыя літары тытула, імя і прозвішча адной або некалькіх асоб, якія звычайна пераплятаюцца паміж сабою і ўтвараюць своеасаблівы ўзор, малюнак. Мог быць упрыгожаны вянком, каронаю і інш. Вензель манархаў выкарыстоўваўся як геральдычны сімвал на грашовых знаках і інш. (напр., вензель вял. князёў ВКЛ: Жыгімонта II Аўгуста — SA; Стафана Баторыя — SR; Яна II Казіміра Вазы — JKR). Выкарыстоўваецца і як фірменная марка.
В.С.Пазднякоў.
Вензелі каралёў польскіх і вялікіх князёў ВКЛ: Жыгімонта II Аўгуста (1), Стафана Баторыя (2), Яна II Казіміра Вазы (3), Станіслава Аўгуста Панятоўскага (4).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
у́нікум, ‑а, м.
Рэдкі, адзіны ў сваім родзе экземпляр (прадмет або чалавек). Завод-унікум. □ Мяфодзій Кірылавіч Задзерынос, пра якога мы, яго былыя падначаленыя, хочам расказаць, можна сказаць, адзіны экземпляр прыроды, унікум.Прокша.Старому Бародку даўно была пара выходзіць на пенсію, але, відаць, яго трымалі на службе як своеасаблівы астрожны унікум.Машара.
[Лац. unicum — адзіны ў сваім родзе.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пульсэ́тка ’цёплы рукаўчык, манжэта, нацэўнік, напульснік’ (ТСБМ; Сл. рэг. лекс.; ашм., Стан.), ’своеасаблівы ўзор вязання, якое моцна расцягваецца; гэтым узорам пачынаюць вязаць шкарпэткі, рукавіцы’ (маладз., Янк. Мат.; Жд. 1), pulzétki ’трыкатажны выраб з цёплых нітак, што надзяваюць на цэўкі рук’ (Варл.). Запазычана з польск.pulsetka ’тс’, ад puls ’пульс; цэўка рукі, дзе адчуваецца пульс’.