1.Разм. Крыху абпаленае месца. Падпаліна на шынялі.
2. Рыжавата-жоўтая пляма другога колеру (на валасах, футры і пад.). У дзяўчыны светлыя з рыжымі падпалінамі валасы, чорныя бровы і чорныя вочы.Асіпенка.Бярозавы гай, куды нырнула сцежка, быў увесь пранізаны сонечным святлом, у кронах бяроз ужо гарэлі залатыя падпаліны.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
НЕ́РПЫ (Pusa),
род млекакормячых жывёл сям. цюленевых атр. ластаногіх. Часам Н. уключаюць як падрод у род цюленяў звычайных (Phoca). 3 віды. Н. кольчатая, або акіба (P. hispida), пашырана ва ўмераных і халодных водах Атл. і Ціхага ак. і ў Паўн. Ледавітым ак. 1 падвід (P.h.saimensis) з воз. Сайма (Фінляндыя) занесены ў Чырв. кнігу МСАП. Н. каспійская, або каспійскі цюлень (P. caspica), жыве ў Каспійскім м., Н. байкальская, або байкальскі цюлень (P. sibirica), — у воз. Байкал. Размнажаюцца на льдах, утвараюць скопішчы.
Даўж. да 1,5 м, маса да 100 кг. Валасяное покрыва густое і высокае. На спіне цёмныя плямы або светлыя кольцы (акрамя Н. байкальскай), часам афарбоўка футра аднатонная. Кормяцца рыбай, ракападобнымі. Ныраюць да глыб. 90 м. Нараджаюць 1 дзіцяня (бялёк). Аб’екты абмежаванага промыслу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАМО́РНІКІ, паморнікавыя (Stercorariidae),
сямейства птушак атр. сеўцападобных. Вядомы з ранняга міяцэну (каля 25 млн.г. назад). 2 роды: П. вялікія — Catharacta (1 або 2 віды, пашыраныя біпалярна, у Арктыцы і Антарктыцы) і ўласна П. — Stercorarius (3 віды, пашыраныя кругапалярна ў Арктыцы і Субарктыцы). Жывуць на марскіх узбярэжжах, у тундры. Утвараюць рассеяныя калоніі. Добра плаваюць. На Беларусі адзначаюцца як залётныя віды.
Даўж. да 60 см, размах крылаў да 150 см, маса да 2 кг. Афарбоўка бурая, у некат. светлыя шыя і брушка. Дзюба ўкарочаная, моцная, з кручком на канцы, укрыта 4 рагавымі шчыткамі (рамфатэкай). Хвост завостраны, сярэднія рулявыя пёры бываюць падоўжаныя. Кормяцца рыбай, адбіраюць здабычу ў інш. птушак (клептапаразітызм), а таксама ягадамі, беспазваночнымі, грызунамі, птушанятамі, разбураюць гнёзды інш. птушак. Нясуць 2 яйцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАГО́НКА НА́ФТЫ,
дыстыляцыя нафты, раздзяленне нафты на асобныя фракцыі з рознымі тэмпературнымі інтэрваламі выкіпання; пачатковы працэс нафтаперапрацоўкі. Засн. на тым, што пры награванні нафты ўтвараецца паравая фаза, састаў якой адрозніваецца ад саставу вадкасці (гл.Дыстыляцыя).
У прам-сці ажыццяўляюць на неперарыўна дзейных нафтаперагонных устаноўках. Асн. апараты ўстановак — рэктыфікацыйныя калоны (гл.Рэктыфікацыя), трубчастыя печы і цеплаабменныя апараты. Адрозніваюць атм. трубчастыя, ці АТ-устаноўкі, і атм.-вакуумныя трубчастыя, ці АВТ-устаноўкі. У АТ-устаноўках П.н. ажыццяўляюць пад ціскам 150—400 кПа; у АВТ-устаноўках — спачатку пры атм., а потым пры нізкім ціску (5—15 кПа). На АТ-устаноўках атрымліваюць светлыя фракцыі, што выкіпаюць да 350 °C (вуглевадародны газ, бензін, газа, газойль) і мазут, на АТВ-устаноўках — тыя ж фракцыі, а таксама вакуумны газойль, дыстылятнае масла (гл.Нафтавае масла) і гудрон.
Літ.:
Александров И.А. Перегонка и ректификация в нефтепереработке. М., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
белабры́сы, ‑ая, ‑ае.
Разм. У якога белыя, светлыя бровы, вейкі і валасы. Ля прычалу проста на мурагу сядзелі дзве жанчыны і белабрысы хлопец.Асіпенка.// Вельмі светлы, бялявы (пра валасы, бровы, вейкі). [Стась] сцягнуў на лбе белабрысыя бровы і адвярнуўся.Чорны.Слава заўсёды быў дагледжаны, як лялька: белабрысыя валасы былі акуратна зачасаныя, твар заўсёды чысценькі, умыты.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адбудава́ць, ‑будую, ‑будуеш, ‑будуе; зак., што.
1. Пабудаваць нанава, аднавіць што‑н. пасля разбурэння. Родны горад! Нашае багацце! Мы хвіліны дарма не патрацім, Мы сваёй не пашкадуем працы — Адбудуем светлыя палацы!Броўка.
2. Вельмі странна, усё прадугледзеўшы, пабудаваць. Яны прыйшлі на з’езд партыйны, Каб вырашыць, абмеркаваць, Як лепш адбудаваць краіну, Заводы новыя ўзняць.Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парге́ліі
(ад пара- + гр. helios = сонца)
круглыя светлыя плямы, што часам з’яўляюцца на небе з аднаго або з абодвух бакоў сонца, што тлумачыцца пераламленнем сонечных прамянёў у ледзяных крышталіках перыстых хмар (адзін з відаў гало).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
інтэр’е́р, ‑а, м.
1. Унутраная прастора будынка, памяшкання, архітэктурна і па-мастацку аформленая. Інтэр’еры Дома ўрада. Інтэр’ер кафэ. □ Начное святло рэльефна акрэслівала просценькі інтэр’ер пакоя, напаўняла яго паэтычным начным змрокам.Карамазаў.
2. Карціна, малюнак, якія паказваюць унутраную прастору памяшкання. Моўчкі госць пануры, ваўкаваты, закурыў, сядзіць з гаспадаром, аглядае светлыя фасады, інтэр’еры на сцяне пад шклом.Русецкі.
[Фр. interieur — унутраны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пле́ўка, ‑і, ДМ плеўцы; Рмн. плевак; ж.
1. Скурка, якая ўтвараецца на паверхні нерухомай вадкасці. Цяпер сажалка пакрыта зялёнай плеўкай.Бядуля.
2. Перапонка. Пальцы задніх ног [у баброў] злучаны плеўкай, як у гусей.Маўр.
3. Тонкі пласт чаго‑н. Дождж закапаў часцей, хутка светлыя вадзяныя ніткі пацягнуліся ад хмары на зямлю, услалі яе тонкаю плеўкай туману.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЕЎРАПЕО́ІДНАЯ РА́СА, еўразійская раса,
адна з асноўных або вялікіх рас чалавецтва, у якую ўваходзяць атланда-балт., балкана-каўказская, беламорска-балт., інда-міжземнаморская, сярэднееўрапейская малыя расы. Сфарміравалася на абшарах Зах., Цэнтр. і Усх. Еўропы, тэр. Каўказа, Пярэдняй, Паўд. і Паўд.-Усх. Азіі. У прадстаўнікоў гэтай расы скура ад светлых да смуглявых адценняў, вочы ад вельмі светлых да цёмных, валасы светлыя і цёмныя, прамыя ці хвалістыя, прыкметна растуць барада і вусы, нос вузкі, рэзка выступае, высокае пераноссе, тонкія вусны, рост ад нізкага да высокага. Малыя расы адрозніваюцца паміж сабой пігментацыяй вачэй і валасоў, формай носа. Сучаснае насельніцтва Беларусі адносіцца да ўсх.-балт. варыянта беламорска-балт. малой расы. Для яго характэрна шырокае тулава і кароткія ногі, сярэднешырокі і сярэдневысокі твар, умерана выступаючы нос. Сярод беларусаў вылучаюцца паўн. і паўд. варыянты. Апошні больш пігментаваны і нізкарослы.
Літ.:
Тегако Л.И., Саливон И.И. Основы современной антропологии. Мн., 1989.