сваво́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Гарэзлівы, дураслівы, гуллівы. І дарма, што на першы погляд яна [Кася] здавалася свавольным дзіцем, слова маткі было для яе святым законам. Васілевіч. У сцэне з Якімам Сарокам Паўлінка — Караткевіч пяшчотная, свавольная, гарэзлівая, наіўная і разумная. «ЛіМ». / у перан. ужыв. Ветрык свавольны пранёсся, Долу нагнуўшы калоссе... Лойка. // Вальнадумны, мяцежны. За смерць мяцежных і свавольных, за смерць дзяўчат і юнакоў дакляравалі каты волю — за блізкіх кроў, за родных кроў!.. Дудар.

2. Схільны да свавольства; упарты, неслух. Поп, вядома, мог бы пакараць Андрэя, але ён сам меў столькі грахоў, што пабаяўся крануць гэтага свавольнага шляхцюка. Чарнышэвіч. // Які выражае свавольства, сведчыць пра яго. Кавалёва бачыла, як ружавелі твары дзяўчат, як загараліся свавольным агнём вочы хлопцаў. Дуброўскі. Людзі свавольнай натуры з яго [Астаповіча] нават смяяцца пачалі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

heca

ж.

1. разм. штука, нумар;

ale heca! — вось дык штука!;

2. свавольства, скандал

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

antic

[ˈæntɪk]

1.

n., often antics pl.

крыўля́ньне n., грыма́са f.; блазно́та f., сваво́льства n.

the clown’s antics — кло́ўнавы крыўля́ньні

2.

adj.

дзіва́цкі, блазе́нскі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Пусто́та ’пусты, легкадумны чалавек’ (ТС), параўн. укр. пустота ’свавольства’; збор. ’гарэзнікі’, польск. pustota ’пустата ў галаве, легкадумнасць, свавольства’. Арэальнае семантычнае ўтварэнне ад пусты ’несур’ёзны, легкадумны’, цэнтр якога з акцэнталагічнага пункту погляду, магчыма, знаходзіўся на польскай тэрыторыі, параўн., аднак, у польскай падольскай гаворцы “swawola w znaczeniu tak obszemem і niewłasciwem, że і wybicie okna і ukradzenie koni lub opalenie domu zarówno pustotą nazywają” (Крэмер, Słowniczek, 311), што сведчыла б пра ўсходнеславянскі цэнтр інавацыі; паралельнае да пустата ’пустая, парожняя прастора’ (ТСБМ, Нар. словатв.), ’неўрадлівае поле’ (шкл., Мат. Гом.), укр. пустота ’тс’, рус. пустота ’тс’, польск. pustota ’тс’, в.-луж. pustota ’тс’, чэш. pustota ’тс’, славен. pustota ’неапрацаванае, закінутае поле’ (з 1286 г., гл. Бязлай, 3, 138), балг. пустота ’пустая, незанятая прастора’, макед. nycmomuja ’тс’. Усё да *pustь, ад якога, магчыма, прасл. *pustota. Параўн. пустэча (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

harc, ~u

м.

1. гіст. паядынак перад боем; сутычка; бойка;

2. ~e мн. свавольства, задзірыстасць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

шал, ‑у, м.

1. Псіхічны стан чалавека, ахопленага вялікім гневам, узбуджэннем; шаленства, раз’юшанасць. Віктар яшчэ болей чырванее; вочы, звужаныя шалам, зыркаюць дзёрзка і нядобра. Савіцкі.

2. Гарэзлівасць, свавольства; гулянка. І сэрца поўняць маладыя сілы, І хмеліць галаву вясновы шал. Бураўкін. Роўныя, як на падбор, былыя дзесяцікласніцы пачыналі шалы ў вадзе, на беразе. Мыслівец. Ад чужога шалу ў галаве круціцца. Прымаўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прачуха́нка ’пакаранне за п’янства, строгае пакаранне за свавольства’ (Нас.), усыпаць прачуха́нца ’моцна пабіць’ (Ян.), даць прачуханкі ’даць наганяй’ (Янк. БФ), прочуха́нец ’прачуханка’ (ТС), ’гультай’ (Сцяшк. Сл.), прачу́хацца ’працверазіцца’ (Шат.), прочы́хацца ’ачухвацца’ (ТС). Рус. дыял. прочуха́нка ’наганяй, нагонка’, укр. дати прочуха́на, прочуха́нкі ’тс’ (гл. Макіенка, Бел.-рус. ізал., 111). Дэрываты ад прачухацца (гл. ачухацца) з суф. ‑анка, ‑анец.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

frolic

[ˈfrɑ:lɪk]

1.

n.

1) вясёлыя шту́чкі, жа́рты; вясёлае сваво́льства

2) вясёлыя гу́льні

2.

v.i.

гуля́ць, дурэ́ць, сваво́ліць

3.

adj.

вясёлы, сваво́льны; гульлі́вы, гарэ́зьлівы, шу́стры

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

obuzdać

зак.

1. закілзаць;

obuzdać konia — закілзаць каня;

2. перан. утаймаваць, уціхамірыць;

obuzdać swawolę — уціхамірыць свавольства

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Сваяво́ліць ‘дурэць, сваволіць’ (Нас., Сцяшк. Сл.), сваяво́ля ‘свавольства’ (Нас.), сваево́ля (Пятк. 2), сваяво́л ‘гарэза; неслух’ (Гарэц.), сваяво́лно ‘без уліку чужых інтарэсаў і абставін’ (Сержп. Прымхі). Самастойнае ўтварэнне ад свой 1 (гл.) і воля (гл.), як і рус. своево́ля, насуперак Віткоўскаму (Słownik, 170), які хоча бачыць у апошнім запазычанне з польск. swawola (гл. сваволя), параўн. ст.-слав. своѥволиѣ, балг. своево́лие, своево́лнича і іншыя ўтварэнні ад *svoj (БЕР, 6, 562).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)