папрэ́ць, ‑прэю, ‑прэеш, ‑прэе; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сапрэць, сапсавацца ад сырасці і цяпла. Сена папрэла. □ Сонца спадала, і можна было не баяцца, што .. [расада] папрэе. Паўлаў. // Стаць запалёным ад перагравання і поту (пра скуру).

2. Прэць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перакруці́цца, -учу́ся, -у́цішся, -у́ціцца; зак.

1. Павярнуцца кругом, процілеглым бокам ці канцом.

П. на адной назе.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сапсавацца ад частага, празмернага закручвання або распасціся напалам, на часткі ад кручэння.

Кран перакруціўся.

Алюмініевы дрот лёгка перакруціўся.

3. перан. Рэзка перамяніцца, перайначыцца (разм.).

Як жыццё перакруцілася.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Заблытацца, зблытацца.

Ніткі перакруціліся.

|| незак. перакру́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

затхну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

1. Задыхнуцца ад недахопу паветра. — Не ведаю, як я выглядаў, выпаўзшы.. [са схованкі], але Мальвіна зірнула на мяне і жахнулася: «Ты там затхнуўся, Язэпка!» Чарнышэвіч.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разм. Сапсавацца ад недахопу паветра; стаць затхлым. Мяса затхнулася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

застая́цца, -таю́ся, -таі́шся, -таі́цца; -таі́мся, -таіце́ся, -тая́цца; -то́йся; зак.

1. Доўга прастаяць без руху.

Коні застаяліся.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Страціць нармальны стан, сапсавацца, доўга знаходзячыся ў нерухомасці.

Вада застаялася.

3. Затрымацца, прастаяўшы доўга на адным месцы.

З. перад карцінай.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Застацца на доўгі час не выкарыстаным (разм.).

Летам асвяжальны напітак у магазіне не застаіцца.

|| незак. засто́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перабрадзі́ць, ‑бродзіць; зак.

1. Перастаўшы брадзіць, стаць гатовым для ўжывання. Перабрадзіла рошчына. Перабрадзіла піва. // перан. Разм. Стаць больш ураўнаважаным пасля бурнага жыцця. Я маўчаў. Мабыць, не перабрадзілі яшчэ мае пачуцці, не выспела трывога. Шамякін.

2. Сапсавацца ў выніку празмернага браджэння. Стаяць слоікі, а ў іх мёд, які перабрадзіў. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Расхля́біць ’развезці (пра дарогу)’ (лаг., Гіл.), ’парасчыняць; расхрыстаць’ (Юрч.), сюды ж расхля́бнуцьсапсавацца (пра дарогу)’, расхля́біца ’бездарожжа’ (Мат. Гом.), расхля́біцца ’раскрыцца (пра вароты)’ (Сцяшк. Сл.). Да хляба (гл.); Трубачоў (ЭССЯ, 8, 33) прапануе размяжоўваць утварэнні ад гукапераймальнага *xlębati, што абазначаюць хлябание, хлюпанне і пад., і вытворныя ад *xlębь ’запор, плаціна’ (параўн. ст.-слав. хлѧбь ’вадапад’, гл. Фасмер, 4, 248), што аднак цяжка ажыццявіць у сувязі з дыфузным характарам значэнняў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

отказа́ть сов.

1. адмо́віць;

2. (завещать) уст. адпіса́ць; завяшча́ць;

3. (уволить) уст. зво́льніць;

4. (о механизме) пераста́ць дзе́йнічаць; стаць, сапсава́цца; см. отка́зывать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перасе́дзець, -джу, -дзіш, -дзіць і перасядзе́ць, -джу́, -дзі́ш, -дзі́ць; -сядзі́м, -седзяце́, -сядзя́ць; зак.

1. Прасядзець дзе-н. больш, чым трэба.

Пераседзеў на тыдзень даўжэй у камандзіроўцы.

2. Сапсавацца ад доўгага сядзення (пра хлеб у печы).

Хлеб пераседзеў і адпёкся.

3. каго (што). Прасядзець даўжэй за каго-н.

Перасядзеў усіх у бібліятэцы.

4. што. Прабыць дзе-н. некаторы час.

П. дождж у хаце.

5. Адседзець да здранцвення.

П. нагу.

|| незак. перасе́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скруці́цца, скручу́ся, скру́цішся, скру́ціцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Туга звіцца, скачацца трубкай, загнуцца па краях.

Вяроўка дрэнна скруцілася.

Лісце на яблыньцы скруцілася ад спякоты.

2. Сагнуцца, скурчыцца, кладучыся ці лежачы.

Скруціўся абаранкам і заснуў.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сашрубавацца, сапсавацца пры частым адкручванні і закручванні.

Кран скруціўся.

Гайка скруцілася.

4. Знікнуць (разм., неадабр.).

Сяргей некуды скруціўся з дому.

|| незак. скру́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сапрэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сапсавацца ад вільгаці і цяпла; згнісці, сатлець. [Дзядзька:] — Вы бачылі, мужчыны, жыта якое наша. Усё сапрэла. Сергіевіч. Дзед кажа, што гэта ўжо бярвенне ўсярэдзіне сапрэла на парахню. Сабаленка.

2. Змакрэць ад поту. [Патржанецкі:] — У мяне сапрэлі ногі. Я не разуваўся трое сутак. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)