БЕЛАВУ́САЎ Барыс Мікалаевіч (24.7.1930, г.п. Хоцімск Магілёўскай вобл. — 27.6.1998),
савецкі касманаўт-выпрабавальнік. Інж.-палк. (1981). Скончыў Ленінградскую ваен.-паветр.інж. акадэмію імя А.Ф.Мажайскага (1960). З 1960 інж.-выпрабавальнік на палігонах Капусцін Яр і Байканур. У 1965—68 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А.Гагарына. Прайшоў поўны курс агульнакасм. падрыхтоўкі і быў уключаны ў групу па праграме ваен.-даследчага варыянта касм. карабля «Саюз», праходзіў падрыхтоўку па сав. месяцавай праграме. З 1968 у НДІ Мінва абароны СССР, у 1976—81 у выд-ве «Воентехиниздат».
Літ.:
Советские и российские космонавты, 1960—2000. М., 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРЫ́ЖСКІЯ ПАГАДНЕ́ННІ 1954,
міжнародныя дагаворы, якія аформілі ваен.саюз ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі і інш. краін — удзельніц Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавору (НАТО) з ФРГ; падпісаны 23.10.1954 у Парыжы. Набыў сілу 5.5.1955. Уключалі: пратакол (падпісалі ЗША, Вялікабрытанія, Францыя і ФРГ) пра спыненне акупац. рэжыму ў ФРГ пасля 2-й сусв. вайны і дадаткі да пратакола, што ўводзілі ў дзеянне з некат. зменамі «Агульны дагавор» 1952; пратаколы (падпісалі Вялікабрытанія, Францыя, Італія, Бельгія, Нідэрланды, Люксембург і ФРГ) пра стварэнне ў межах НАТО на базе Брусельскага пакта 1948 паміж Вялікабрытаніяй, Францыяй і краінамі Бенілюкса ваен. групоўкі — Заходнееўрапейскага саюза; рэзалюцыю дзяржаў — членаў НАТО пра далучэнне да гэтай арг-цыі ФРГ. Паводле пагадненняў ФРГ забаранялася вытв-сць атамнай і інш. відаў зброі масавага знішчэння, аднак дазвалялася мець узбр. сілы ў складзе 12 дывізій. Нягледзячы на скасаванне акупац. статута, англ., амер. і франц. войскі заставаліся на тэр.ФРГ. Пасля ратыфікацыі П.п. парламентамі Вялікабрытаніі і Францыі (май 1955) СССР ануляваў англа-савецкі 1942 і франка-савецкі 1944 дагаворы аб саюзе і ўзаемадапамозе. Заключэнне і ратыфікацыя П.п. папярэднічалі афіц. прыёму ФРГ у НАТО (9.5.1955).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПО́ВІЧ Павел Раманавіч (н. 5.10.1930, г. Узін Кіеўскай вобл., Украіна),
савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1962, 1974), лётчык-касманаўт СССР (1962). Ген.-маёр авіяцыі (1976, у адстаўцы). Канд.тэхн.н. (1977). Скончыў Качынскае ваен.авіяц. вучылішча (1954), Ваенна-паветр. інжынерную акадэмію імя М.Я.Жукоўскага (1968). З 1954 ваен. лётчык. У 1960—89 у атрадзе касманаўтаў. 12—15.8.1962 здзейсніў палёт вакол Зямлі на касмічным караблі (КК) «Усход-4»; 3—19.7.1974 з Ю.П.Арцюхіным — палёт (як камандзір) на КК «Саюз-14» і арбітальнай станцыі «Салют-3». У космасе правёў 18,7 сут. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага АНСССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЙНО́ВІЧ Уладзімір Мікалаевіч (н. 26.9.1932, Душанбе),
рускі пісьменнік. Вучыўся ў Маскоўскім пед. ін-це (1958—59). Першае апавяд. «Мы тут жывём» (1961). Аўтар аповесцей «Два таварышы» (1967), «Ступень даверу» (1972), рамана «Жыццё і незвычайныя прыгоды салдата Івана Чонкіна» (1969—75, у СССР 1988; працяг — раман «Прэтэндэнт на прастол», 1979). У 1974 выключаны з СП СССР, у 1980 выехаў у ФРГ. Апублікаваў сатыр. аповесць «Іванькіяда» (1976, у СССР 1989), зб. прозы і публіцыстыкі «Шляхам узаемнай перапіскі» (1979), п’есу «Трыбунал», кнігу нарысаў «Антысавецкі СавецкіСаюз» (абедзве 1985), фантаст. раман-утопію «Масква 2042» (1986). У 1990 вярнуўся ў Расію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКАЛА́ЕЎ Андрыян Рыгоравіч (н. 5.9.1929, с. Шаршэлы Марыінска-Пасадскага р-на Чувашскай Рэспублікі, Расія),
савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1962, 1970), лётчык-касманаўт СССР (1962), ген.-маёр авіяцыі (1970), канд.тэхн.н. (1975). Скончыў ваен.авіяц. вучылішча (1954), Ваенна-паветр.інж. акадэмію імя Жукоўскага (1968). З 1955 ваен. лётчык. З 1960 у атрадзе касманаўтаў (у 1963—68 яго камандзір). 11—15.8.1962 здзейсніў палёт вакол Зямлі на касм. караблі (КК) «Усход-3», 1—19.6.1970 з В.І.Севасцьянавым — палёт (як камандзір) на КК «Саюз-9». У космасе правёў 21,6 сут. У 1974—94 першы нам. начальніка Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў імя Гагарына. Дзярж. прэмія СССР 1981. Залатыя медалі імя Цыялкоўскага АНСССР і імя Гагарына. Імем Н. названы кратэр на Месяцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯВО́НАЎ Аляксей Архіпавіч (н. 30.5. 1934, с. Лісцвянка Кемераўскага р-на, Расія),
савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1965, 1975), лётчык-касманаўт СССР (1965), ген.-маёр авіяцыі (1975, з 1997 у адстаўцы). Канд. тэхн. н. (1981). Чл. Саюза мастакоў Расіі. Скончыў Чугуеўскае ваен.авіяц. вучылішча лётчыкаў (1957), Ваенна-паветр.інж. акадэмію імя Жукоўскага (1968). З 1960 у атрадзе касманаўтаў. 18—19.3.1965 з П.І.Бяляевым здзейсніў палёт на касм. караблі «Усход-2» (як 2-і пілот), у час якога ўпершыню ў свеце выйшаў у адкрыты космас (12 мін); 15—21.7.1975 з В.М.Кубасавым — палёт на касм. караблі «Саюз-19» (як камандзір) па праграме ЭПАС. У космасе правёў 7,02 сут. Аўтар кн. «Сонечны вецер» (1977), кнігі-альбома «Жыццё сярод зорак» (1981, з А.К.Сакаловым). Дзярж. прэмія СССР 1981. Залаты медаль імя Ю.А.Гагарына.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ба́цькаўшчына, ‑ы, ж.
1. Для кожнага чалавека краіна, дзе ён нарадзіўся, грамадзянінам якой ён з’яўляецца. Працоўныя справы і духоўныя імкненні беларуса — родныя ўсім народам сацыялістычнай бацькаўшчыны.Лужанін.Паволі разыходзіліся салдаты, поўныя дум пра лёс сваёй бацькаўшчыны, сем’яў, пра сваё асабістае жыццё.Гурскі.
2. Родны куток, месца, дзе нарадзіўся і вырас хто‑н. — Якая прыгожая Асінаўка! — заўважыла Маша. — Бацькаўшчына твая, а ты не хацеў сюды ехаць.Гроднеў.// Месца, дзе што‑н. значнае адбылося, дало чаму‑н. важнаму пачатак. СавецкіСаюз — бацькаўшчына сацыялістычнай рэвалюцыі.
3. Набытак бацькі, спадчынная маёмасць. [Пракоп сыну:] — Растрасе бацькаўшчыну. Хутка [прагуляе], што нажыў бацька за свой век.Баранавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
партнёр, ‑а, м.
Удзельнік якой‑н. гульні, размовы і пад. Твары партнёраў, рэзка змененыя прагавітасцю да грошай, яшчэ больш павялічвалі непрыемнае адчуванне.Колас.Пачутыя навіны так уразілі Клопікава, што ён адразу.. забыўся і на варожую пешку і на свайго партнёра.Лынькоў.// Той, хто разам з кім‑н. прымае ўдзел у тэатральных спектаклях, спартыўных гульнях, танцах і пад. На гэты раз Рыгорка адразу пачуў падказку, радасна ўскінуў галаву і на ўсю залу грымнуў свайму збянтэжанаму партнёру: «Не так!»Краўчанка.Танцавала Зіна лёгка папярэджваючы кожны рух партнёра.Шыцік.// Кампаньён у якой‑н. справе. СавецкіСаюз — буйнейшы гандлёвы партнёр Балгарыі.«Звязда».
[Фр. partenaire.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.(звычайначым або сасловам «як»). Мець славу, шырокую вядомасць у якіх‑н. адносінах. Стары Даніла славіўся на цэлую ваколіцу сваімі вырабамі: вёдрамі, начоўкамі, цабэркамі і лыжкамі, якія выходзілі з яго рук моцныя, гладкія.Бядуля.Міхайлаў славіўся як аматар смелых рашэнняў і шырокіх маштабаў.Карпаў.Цяпер гэты калгас [«Рассвет»] славіцца на ўвесь СавецкіСаюз.Паслядовіч.// Вызначацца чым‑н. (звычайнаадмоўным). Палагея .. мела не зусім чыстую рэпутацыю і, апрача таго, славілася сваёй сварлівасцю.Шамякін.
2. Усхваляцца, праслаўляцца, ушаноўвацца. Слаўся, радзіма мая, за пачын Цяжкага шляху на Марс!Смагаровіч.Паслухай, Як соладка Славіцца шчасце У кожнай Аргана трубе!Кірэенка.
3.Зал.да славіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЖЫ́ДЛІЦКІ (Židlicky) Вацлаў (н. 16.4.1931, в. Купічаў Валынскай вобл., Украіна),
чэшскі літаратуразнавец і перакладчык. Д-р філалогіі (1967). Ганаровы д-рБДУ (1996). Скончыў Карлаў ун-т у Празе (1955), з 1976 праф. гэтага ун-та. Даследуе гісторыю бел. і ўкр. л-р, іх сувязі з чэш. л-рай. Аўтар прац «Украінская і беларуская літаратура ў чэшскіх перакладах» (1956), «Малы слоўнік савецкіх пісьменнікаў. Ч. 2. Украінскія і беларускія пісьменнікі» (1959, 2-е выд. 1966), «Даследаванні па гісторыі чэшска-беларускай супольнасці» (1960), «Кароткі нарыс гісторыі беларускай літаратуры» (1972); сааўтар «Слоўніка пісьменнікаў. СавецкіСаюз» (т. 1—2, 1978, арт. пра бел. і ўкр. пісьменнікаў), «Нарысаў па гісторыі літаратур народаў СССР» (1982, з Р.Паралекам) і інш. На чэш. мову пераклаў кнігі А.Адамовіча, В.Быкава, Я.Брыля, У.Караткевіча, А.Карпюка, У.Калесніка, І.Пташнікава, І.Шамякіна, асобныя творы Ц.Гартнага, К.Чорнага і інш. Укладальнік «Анталогіі сучаснай беларускай паэзіі», аднатомнікаў Я.Купалы, М.Танка і інш.
Літ.:
Гардзіцкі А. Размова з Вацлавам Жыдліцкім // Далягляды. Мн., 1980.