Які завяршыўся перамогай, нясе перамогу. Гадавіна перамаганоснага завяршэння Вялікай Айчыннай вайны. Перамаганоснае паўстанне. Перамаганоснае наступленне. □ З перамаганосным Кастрычнікам, з надыходам новай эры — эры сацыялізма — мы па праву звязваем і ўтварэнне ў снежні 1922 года Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.Машэраў.// Які перамагае ўсе перашкоды, пераможны. Перамаганоснае будаўніцтва камунізма. Перамаганосны рух наперад.// Які ўвасабляе перамогу. Перамаганосны сцяг.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скала́, ‑ы; мн. скалы, скал; ж.
Каменная глыба, гара з крутымі схіламі, вострымі выступамі. Па моры плывуць караблі, Плывуць паміж рыфаў і скал...Купала.Непрыступнаю сцяной Карпацкія ўзняліся скалы.Танк.Узбярэжжа акіяна, на якім узнік горад — гэта магутная велізарная скала.Новікаў.//перан. Пра сілу, стойкасць, згуртаванасць. Рэспублікі нашы — скала, А сілу ім дружба дала — З’яднанасць савецкіх народаў.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БУХЕНВА́ЛЬД (Buchenwald),
нямецка-фашысцкі канцлагер у 1937—45 каля г. Веймар (Германія). Меў 66 філіялаў і знешніх працоўных камандаў. Спачатку ў Бухенвальдзе трымалі ням. палітзняволеных, потым і ваеннапалонных розных нацыянальнасцей, прымусова вывезеных у Германію сав. грамадзян. За гады існавання праз лагер прайшло каля 239 тыс. вязняў, загублена больш за 56 тыс. чалавек 18 нацыянальнасцей (у т. л. каля 19 тыс.сав. ваеннапалонных). Вязняў катавалі, марылі голадам, бязлітасна эксплуатавалі на з-дах буйных прамысл. фірмаў, праводзілі над імі мед. эксперыменты. 18.8.1944 у Бухенвальдзе забіты дзеяч ням. і міжнар. рабочага руху Э.Тэльман. Тут дзейнічалі падпольная антыфаш. арг-цыя, інтэрнац. лагерны камітэт на чале з ням. камуністам В.Бартэлем. Да крас. 1945 налічвалася 178 падпольных груп (у т. л. 56 савецкіх). 11.4.1945 баявыя групы інтэрнац. камітэта авалодалі лагерам. 12.4.1945 у лагер увайшлі амер. войскі. У 1958 створаны Міжнар. камітэт былых вязняў Бухенвальда, адкрыты мемарыяльны комплекс.
Да арт.Бухенвальд. Мемарыял на ўшанаванне памяці ахвяр канцлагера. Скульптар Ф.Крэмер. 1958.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЭ́ХАЎСК,
гарадскі пасёлак у Беларусі, у Аршанскім раёне Віцебскай вобласці, на беразе Арэхаўскага возера пры вытоку з яго ракі Аршыца. За 27 км ад горада Орша, 120 км ад Віцебска, 10 км ад чыгуначнай станцыі Хлюсціна на лініі Орша—Смаленск. Аўтадарогамі злучаны з Оршай і Віцебскам. 3,5 тысяч жыхароў (1995). БелДРЭС, прадпрыемствы лёгкай і харчовай прамысловасці. Брацкая магіла савецкіх воінаў. Помнік архітэктуры 19 стагоддзя — Спаская царква.
Узнік у пачатку 20 стагоддзя як заводскі пасёлак Выдрыца каля вёскі Арэхі Аршанскага раёна ў сувязі з будаўніцтвам завода сухой перагонкі драўніны. Пасля закрыцця завода (1917) пасёлак сельскага тыпу. З 1924 у Аршанскім раёне. З пачаткам будаўніцтва 11.7.1927 БелДРЭС зліўся з вёскай Выдрыца і 25.7.1929 пераўтвораны ў рабочы пасёлак пад назвай Арэхі-Выдрыца. У 1939 было 3,7 тысяч жыхароў. З ліпеня 1941 да 24.6.1944 акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі, амаль цалкам знішчаны. 11.7.1946 пераўтвораны ў гарадскі пасёлак Арэхаўск. У 1946—54 цэнтр Арэхаўскага раёна. У 1969 у Арэхаўску 5,3 тысячы жыхароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бланк, ‑а, м.
Ліст паперы з друкаваным загалоўкам установы, прадпрыемства або з часткова надрукаваным тэкстам, астатняя частка якога запаўняецца пры неабходнасці. Бланк міністэрства. Тэлеграфны бланк.// Кніжачка з часткова надрукаваным тэкстам, якая прызначаецца для афіцыйнага дакумента. Яшчэ ўвосень 1941 года Мікалай і Марат на пажарышчы ў раёне Камароўкі выпадкова знайшлі пад кучай попелу цэлы стус уцалелых нейкім цудам ад агню бланкаў савецкіх пашпартоў.Пятніцкі.
[Фр. blanc — белы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
загартава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак.
1. Стаць больш цвёрдым і моцным у выніку награвання да высокай тэмпературы і хуткага ахаладжэння. Сталь добра загартавалася.
2.перан. Зрабіцца стойкім, вынослівым, здольным пераадольваць цяжкасці, неспрыяльныя ўмовы. У часе вайны Кірыла не толькі загартаваўся, а тут як бы канчаткова склаўся яго характар.Гурскі.Непарушнае брацтва ўсіх савецкіх людзей.. загартавалася і ўзмацнела ў агні свяшчэннай барацьбы.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неад’е́мны, ‑ая, ‑ае.
Які з’яўляецца састаўной, арганічнай часткай каго‑, чаго‑н.; неадрыўны. Кожнае «я» ў тэатры неад’емная частка калектыву.Сяргейчык.Літаратура становіцца кроўнай народнай справай, неад’емнай часткай будаўніцтва новага жыцця.Пшыркоў.// Арганічна ўласцівы каму‑, чаму‑н. Гуманізм, чалавекалюбства — неад’емная якасць савецкіх людзей.Кудраўцаў.Пад высокімі драбналістымі акацыямі ўзвышалася падобная на лакамабіль летняя печка — неад’емны атрыбут тутэйшых і хутарскіх і станічных двароў.Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
склада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1.Незак.да скласці (у 1–5, 10–13 знач.).
2. Быць састаўной часткай чаго‑н.; утвараць сабой што‑н. Большую частку яго [Паўловіча] спадчыны складаюць гумарыстычныя вершы і жарты, напісаныя на матэрыяле анекдотаў пра селяніна.Казека.Аснову рэпертуару Ланскага хору складаюць народныя песні і творы савецкіх кампазітараў.«ЛіМ».Маленькія завушніцы і нітка яркіх пацерак на шыі складалі яе [Каці] ўпрыгожанне.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЖЫ́ДЛІЦКІ ((Židlicky) Вацлаў) (н. 16.4.1931, в. Купічаў Валынскай вобл., Украіна),
чэшскі літаратуразнавец і перакладчык. Д-р філалогіі (1967). Ганаровы д-рБДУ (1996). Скончыў Карлаў ун-т у Празе (1955), з 1976 праф. гэтага ун-та. Даследуе гісторыю бел. і ўкр. л-р, іх сувязі з чэш. л-рай. Аўтар прац «Украінская і беларуская літаратура ў чэшскіх перакладах» (1956), «Малы слоўнік савецкіх пісьменнікаў. Ч. 2. Украінскія і беларускія пісьменнікі» (1959, 2-е выд. 1966), «Даследаванні па гісторыі чэшска-беларускай супольнасці» (1960), «Кароткі нарыс гісторыі беларускай літаратуры» (1972); сааўтар «Слоўніка пісьменнікаў. Савецкі Саюз» (т. 1—2, 1978, арт. пра бел. і ўкр. пісьменнікаў), «Нарысаў па гісторыі літаратур народаў СССР» (1982, з Р.Паралекам) і інш. На чэш. мову пераклаў кнігі А.Адамовіча, В.Быкава, Я.Брыля, У.Караткевіча, А.Карпюка, У.Калесніка, І.Пташнікава, І.Шамякіна, асобныя творы Ц.Гартнага, К.Чорнага і інш. Укладальнік «Анталогіі сучаснай беларускай паэзіі», аднатомнікаў Я.Купалы, М.Танка і інш.
Літ.:
Гардзіцкі А. Размова з Вацлавам Жыдліцкім // Далягляды. Мн., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЗОНД»,
серыя савецкіх касмічных апаратаў для вывучэння касм. прасторы і адпрацоўкі тэхнікі міжпланетных палётаў, а таксама праграмы іх распрацоўкі і запускаў.
У 1964—70 запушчана 8 «З.». «З.-1», «З.-2», «З.-3» па канструкцыі падобныя на аўтаматычныя міжпланетныя станцыі «Венера-2», «Марс-1». «З.-2» выкарыстоўваўся для выпрабавання электраракетных плазменных рухавікоў, «З.-3» — для аблёту Месяца і фатаграфавання яго адваротнага боку. Запускам «З.-5» і «З.-6» упершыню вырашана праблема вяртання на Зямлю касм. апарата, які ўваходзіць у атмасферу Зямлі з 2-й касм. скорасцю. «З.-3» — «З.-8» мелі спускальны апарат і вярталіся на Зямлю. Апошняя ступень ракеты-носьбіта з касм. апаратам выводзілася на прамежкавую геацэнтрычную арбіту, з якой стартавала да Месяца. Пасля аблёту Месяца касм. апарат вяртаўся да Зямлі з 2-й касм. скорасцю, тармазіўся, спускальны апарат аддзяляўся і рабіў пасадку ў зададзеным раёне. Разліковая працягласць аўтаномнага палёту 7—8 сут. Навук. даследаванні: фатаграфаванне Зямлі і Месяца; даследаванне радыяцыйнага стану на трасе палёту і ў калямесяцовай прасторы; біял. эксперыменты і інш.
Да арт. «Зонд». Схема палёту касмічнага апарата «Зонд-6».