Разм. Тое, што і тварэц. Творца вялікага шчасця — Савецкай зямлі чалавек.Танк.Прывет, галактыка! Прывет табе маскоўскі Прыслаў народ наш — творца і змагар.Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПЕ́РКІН (Навум Саламонавіч) (15.2.1912, г.п. Тураў Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл. — 2.10.1976),
бел.літ.-знавец і крытык. Д-рфілал.н. (1964), праф. (1965). Скончыў Мінскі пед, ін-т (1936). З 1946 у Ін-це л-ры АН Беларусі. Аўтар кніг «Аркадзь Куляшоў» (1951), «Творчасць Петруся Броўкі» (1952), «Шляхі развіцця беларускай савецкай літаратуры 20—30-х гг.» (1960), «У сям’і братніх літаратур» (1967), «Нацыянальнае і інтэрнацыянальнае ў літаратуры» (1971), «Чалавек у савецкім рамане» (1975). Аўтар падручнікаў для 9—10-га кл. (з Ю.С.Пшырковым) «Беларуская савецкая літаратура»; аўтабіягр. аповесцей «Я стаў партызанам» (выд. 1979), «Хлопчык з мястэчка» (выд. 1981). За ўдзел у 2-томным даследаванні «Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» (1977, на рус. мове). Дзярж. прэмія Беларусі імя Я.Коласа 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бесканфлі́ктнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць бесканфліктнага; адсутнасць канфлікту. У пасляваенны час у беларускай, як і ва ўсёй савецкай літаратуры, вялікая ўвага аддавалася барацьбе з бесканфліктнасцю, з лакіроўкай рэчаіснасці.Шкраба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
універса́льнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць універсальнага. Універсальнасць акцёра. Універсальнасць метадаў лячэння. □ Універсальнасць, усеабдымнасць, дакладнасць і сцісласць — гэтыя вызначальныя рысы выданняў такога тыпу .. вытрыманы і ў Беларускай Савецкай Энцыклапедыі.Юрэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ансамбль чырвонаармейскай песні, гл. Ансамбль песні і танца Савецкай Арміі
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
тава́рыш, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Чалавек, блізкі каму-н. па агульнасці поглядаў, дзейнасці, умовах жыцця і пад.
Школьны т.
2. Пры савецкай уладзе: грамадзянін, чалавек у грамадстве, а таксама зварот да грамадзяніна (звычайна перад прозвішчам, званнем, назвай прафесіі).
Вітаць таварышаў з дружалюбных краін.
3.каго. У назвах службовых асоб: памочнік, намеснік (уст.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ЛАЎШУ́К (Сцяпан Сцяпанавіч) (н. 28.7.1944, г. Васілевічы Гомельскай вобл.),
бел.літ.-знавец і крытык. Д-рфілал.н., праф. (1998). Скончыў БДУ (1967). Настаўнічаў. З 1973 у Ін-це л-ры Нац.АН Беларусі (з 1998 нам. дырэктара). Даследуе заканамернасці развіцця бел. драматургіі 19—20 ст., яе вытокі, перыядызацыю, своеасаблівасць творчых пошукаў, жанравыя асаблівасці, навукова-эстэт. панараму развіцця, прыроду драм. канфлікту і яго эстэт. асаблівасці ў драме, камедыі і трагедыі: кнігі «Сучасная беларуская драматургія», «З думай пра сучасніка» (абедзве 1977), «Першы народны артыст БССР» (1982), «Высокія арбіты грамадзянскасці», «Станаўленне беларускай савецкай драматургіі (20-я — пачатак 30-х г.)» (абедзве 1984), «На драматургічных скрыжаваннях» (1989). Адзін з аўтараў кн. «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» (1977, на рус. мове), «Беларуская літаратура і праблемы сучаснасці» (1978), «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» (ч. 1—2, 1981—82), «На парозе 90-х» (1993), «Нарысы па гісторыі беларуска-рускіх літаратурных сувязей» (т. 2—4, 1994—95), «Гісторыя беларускай літаратуры, XIX — пачатак XX ст.» (2-е выд. 1998), «Гісторыя беларускай літаратуры XX ст.» у 4 т. (т. 1, 1999) і інш. Складальнік выданняў «Беларуская дакастрычніцкая драматургія» (1978), збораў твораў У.Галубка (1983), А.Макаёнка (т. 1—5, 1987—90), К.Крапівы (у 6 т., т. 1—2, 1997), фотаальбома «Кандрат Крапіва» (1989), зб. «Цудоўная дудка» (1997) і інш.
Тв.:
Кандрат Крапіва і беларуская драматургія. Мн., 1986.
1. Нечакана сустрэцца; сутыкнуцца. Саткнуліся мы з.. [Скрылевічам] на рагу Савецкай і Ленінскай.Крапіва.
2. Злучыцца, змацавацца адно з адным канцамі, краямі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДАХО́ДНЫ ДОМ,
гарадскі шматкватэрны дом, прызначаны для здачы кватэр у наём. У Еўропе з’явіліся ў 1830—40-я г., у пач. 20 ст. — адзін з асн. тыпаў жылля гараджан. У Беларусі існавалі з 1870-х г. да 1917. У пач. 20 ст. будаваліся 3—5-павярховыя Д.д. секцыйнага (найб. пашыраныя), калідорнага, галерэйнага і мяшанага тыпаў; на 1-м паверсе былі гандл. ўстановы. Іх архітэктура часцей мела эклектычны характар. Багаццем арх. афармлення вызначаліся Д.д. па вуліцах Захар’еўскай, Падгорнай, Валадарскага ў Мінску, Шклоўскай, Румянцаўскай у Магілёве, Савецкай у Гомелі і інш. У буд-ве ўдзельнічалі арх. В.Вукалаў, С.Гейдукевіч, Г.Гай, П.Кальнін, С.Краснапольскі, С.Шабунеўскі і інш.
В.М.Чарнатаў.
Да арт.Даходны дом. Жылы дом на вул. Валадарскага ў Мінску.Да арт.Даходны дом. Жылы дом на вуліцы Савецкай у Гомелі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
белагвардзе́йшчына, ‑ы, ж., зб.
Белагвардзейцы, контррэвалюцыянеры. — Цяпер, таварышы, становішча такое, — пачаў.. [Рыгор], — што як ніколі яшчэ за ўвесь час грамадзянскай вайны Савецкай рэспубліцы пагражае небяспека з боку белагвардзейшчыны ўсякай і Антанты.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)