савецкі геафізік. Акад.АНСССР (1953; чл.-кар. 1946). Скончыў Маскоўскі ун-т (1926). З 1938 у Геафізічным ін-це АНСССР (з 1948 дырэктар). Асн. працы па сейсмаметрыі. Распрацаваў новыя канструкцыі сейсмографаў і стварыў іх тэорыю. Прапанаваў сейсмічныя метады (карэляцыйны метад пераломленых хваляў) для разведкі карысных выкапняў і глыбіннага зандзіравання зямной кары. Дзярж. прэмія СССР 1941.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУСА́РАЎ (Рыгор Андрэевіч) (6.2.1906, в. Алешня Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. — 23.12.1943),
Герой Сав. Саюза (1944). У Вял.Айч. вайну на фронце з вер. 1941. Камандзір аддзялення сяржант Гусараў вызначыўся ў 1943 у баях у Верхнедняпроўскім р-не Днепрапятроўскай вобл. (Украіна): 28 вер. ў ліку першых фарсіраваў Дняпро, заняў з узводам зручны рубеж, чым садзейнічаў пераправе інш. падраздзяленняў палка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІПРЫЯНО́ВІЧ (Рыгор Якаўлевіч) (1851, в. Крайск Лагойскага р-на Мінскай вобл. — пасля 1915),
царкоўны гісторык, педагог. Магістр багаслоўя (1873). Скончыў Літоўскую духоўную семінарыю, Пецярбургскую духоўную акадэмію (1869). Выкладаў у Літ. духоўнай семінарыі, Віленскай гімназіі і Віленскім жаночым вучылішчы духоўнага ведамства. Друкаваўся пераважна ў «Литовских епархиальных ведомостях». Аўтар прац, прысвечаных гісторыі праваслаўя, каталіцызму і уніяцтва ў Беларусі і Літве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́НГСДОРФ (Рыгор Іванавіч) (Георг Генрых фон) (18.4.1774, г. Вельштайн, Германія — 29.6.1852),
расійскі натураліст, этнограф, дыпламат.Акад. Пецярбургскай АН (1821). Па паходжанні немец. Вучыўся ў Гётынгенскім ун-це. Удзельнік кругасветнай экспедыцыі І.Ф.Крузенштэрна (1803—06). У 1812—30 рас.ген. консул у Рыо-дэ-Жанейра (Бразілія). У 1821—28 узначальваў рас. экспедыцыю ва ўнутр. раёны Бразіліі. Навук. працы па флоры, фауне і этнаграфіі Бразіліі.
украінскі жывапісец. Нар.маст. Украіны (1946). Вучыўся ў Кіеўскай рысавальнай школе М.Мурашкі (1889—93), Пецярбургскай АМ (1893—1900). З 1947 праф. Кіеўскага маст. ін-та. Быў блізкі да перасоўнікаў. Сярод твораў: «Хата Марусі» (1918), «Пераход багунцаў цераз Дняпро» (1928), «Калгас цвіце» (1935), «П.І.Чайкоўскі на Украіне» (1939), «Аблокі» (1947) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
паваро́тлівасць, ‑і, ж.
Уласцівасць паваротлівага. Рыгор цешыўся, гледзячы на спрыт і паваротлівасць дзяўчыны, з якімі яна ўвіхалася на яго вачах.Гартны.Павел пахваліў паваротлівасць машыны і даў каманду: — Кругом!Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падсумава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак., што.
Падвесці падрахунак чаму‑н., падлічыць агульную суму. Падсумаваць выдаткі.// Абагульніць сказанае. Прынцыповым трэба быць у першую чаргу да сябе, — падсумаваў Рыгор свае разважанні.Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тол, ‑у, м.
Выбуховае рэчыва, якое выкарыстоўваецца ў артылерыі і пры падрыўных работах; тратыл. Рыгор .. мініраваў дарогу. Прыклаў да рэйкі тол — раз! Воскам прыклеіў наверсе пальчык узрыва[льніка] — два! Гатова!Краўчанка.
[Скарачэнне слова трынітраталуол.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗУ́БАЎ (Рыгор Мікітавіч) (7.1.1911, с. Костылева Курганскай вобл., Расія — 3.7.1944),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. З чэрв. 1941 на Ленінградскім, Зах., Сталінградскім, 2-м Укр. і 3-м Бел. франтах. 3.7.1944 механік-вадзіцель ст. сяржант З. у баі каля в. Пільніца Мінскага р-на сваім ахопленым полымем танкам тараніў варожы «тыгр».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІГНАЦЕ́НКА (Рыгор Канстанцінавіч) (н. 20.11.1930, в. Вусаўка Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў Народны ун-т мастацтваў у Маскве (1980). Друкуецца з 1961. Гал. тэма твораў — гармонія ва ўзаемаадносінах чалавека і прыроды. Аўтар зб-каў «Лясныя тынкоўшчыкі» (1964), «Урок у лесе» (1965), «Ластаўчына затока» (1967), «Рабчыкі спяваюць» (1970), «На заечых сцежках» (1973), «Дзе матылькі зімуюць» (1974), «Карабель вясны» (1980), «У зімовым садку» (1981) і інш.