Абдры́паны ’абарваны’ (КТС, БРС), абдрыпаць, абдрыпацца, укр. обдрипаний ’тс’, чэш. dřipatiрваць’, dřip ’лахман’, в.-луж. dripać ’разрываць’, балг. дрипи ’лахманы’, дрипав ’абарваны’, макед. дрипа, дрипав ’тс’, серб.-харв. дри̏патырваць’, славен. dripati ’тс’. Арэал распаўсюджання сведчыць аб праславянскім характары гэтага слова. Параўн. літ. apdrìbti ’ападаць, абвісаць (аб плацці)’, drìbti ’падаць камякамі, жмутамі’, гоц. dreiban ’гнаць, біць’ і інш. Супастаўленне балтыйскіх і германскіх форм гл. у Шпэхта KZ, 68, 41. Гл. таксама Махэк₂, 131, у якога няма беларускіх і ўкраінскіх паралеляў; ён лічыць паходжанне гэтых слоў няясным.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ашамётак ’нерухавае дзіця, адзетае ў рыззё не свайго памеру’ (КЭС, лаг.). Ад шамятаць ’выдаваць ’прыглушаныя гукі; ціха есці; рваць што-небудзь на дробныя кавалачкі і інш.’, параўн. рус. шеметать ’праводзіць час без справы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падрадзі́цца, ‑раджуся, ‑радзішся, ‑радзіцца; зак., з інф.

1. Наняцца, абавязаўшыся выканаць што‑н. на пэўных умовах. [Герасім Іванавіч:] — Прыходзіць неяк ранічкаю Ахрэм да мяне і кажа: давай, Гараська, падрадзімся настаўніку хату рубіць. Карамазаў.

2. Даць згоду зрабіць што‑н., узяцца зрабіць якую‑н. работу каму‑н. З вучнямі пятага і шостага класаў [Ніна] яшчэ хадзіла на калгасны ячмень [свірэпу] рваць. Сама падрадзілася. Лобан. Кукарэка, ахвотны да размовы, падрадзіўся ісці і паказаць дом старшыні. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазво́зіць, ‑звожу, ‑звозіш, ‑звозіць; зак., каго-што.

1. Звезці ў адно месца ўсё, многае. Пазвозіць сена ў гумны.

2. Забраўшы, адвезці куды‑н. усё, многае або ўсіх, многіх. Дробныя каменні.. [Гушка] пазвозіў усе [з поля], а вялікія пакінуў на зіму рваць іх порахам. Чорны.

3. Везучы, перамясціць зверху ўніз усё, многае або ўсіх, многіх. Пазвозіць дзяцей на санках.

4. Едучы, узяць з сабою ўсё, многае або ўсіх, многіх. Пазвозіць чужыя кнігі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Манта́шыцьрваць тузаючы’ (Сцяцк.), мантошыць ’ганяць, біць, знішчаць’ (ТС). Да мяць (гл.) — прасл. męti, якое ў польск. мове атрымала дадатковыя суфіксы ‑t‑os‑, параўн. miętosić, miętusić ’мяць, ціснуць’, з якіх былі запазычаны бел. лексемы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нары́ў ’нарыў, болька’ (Сл. ПЗБ, ТС), нары́ўка ’маленькі нарыў’ (Сл. ПЗБ). Ад нарыва́ць ’апухаць і гнаіцца’, да рваць (гл.); паводле Мяркулавай (Этимология–1978, 97), прасл. *naryvъ ’гнайнік’ ад дзеяслова *naryvati ’тузаць (пра боль), нагнойвацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перары́вам, з перарывам, перарывісты (дождж) ’дождж з перапынкамі’ (спарадычна на ўсёй тэрыторыі, ЛА, 2), перарыўшы ’кароткачасовы (дождж)’ (віл., чэрв., Сл. ПЗБ). Да пераціх.) і ‑рыў < зрываць — дзеяслова шматразовага дзеяння ад рваць < прасл. *rbvatiryvati.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарга́нка ’конная малатарня’ (Сл. Брэс.). Магчыма, на базе ўкр. тарга́ни́ти ’цягнуць, валачы’, што з польск. targać ’смыкаць, цягнуць, рваць’, параўн. польск. targanka ’мятая салома’; па лінгвагеаграфічных прычынах менш верагодна самастойнае ўтварэнне ад тарга́ць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тузаць, торгаць, рваць, цягаць, тармасіць, тармашыць; шкуматаць (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Матлашы́ць, мотлошы́тырваць на шматкі, прыводзіць у бязладны стан’, ’біць, дубасіць, нішчыць’ (ТСБМ, Клім.), ’махаць рукамі’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Укр. мотлоши́ти ’тс’, рус., кур. мо́тлах ’анучы, акраўкі, дробныя кавалкі чаго-небудзь’, польск. motłoszyć ’трэсці, тармасіць, драць, рваць, ціснуць’, чэш. matlati ’мяшаць’, ’ціснуць, блытаць, збіваць з толку’, matlanina, matloch ’сумесь’, ’нясмачная каша’, мар. matlocha ’мямля’, motrchati ’збіваць з толку, прыводзіць у бязлад’. Да прасл. matati ’хлусіць’, якое з’яўляецца інтэнсівам на ‑t‑ ад асновы *mā‑ (параўн. мані́ць, ма́ра), роднасным да якога будзе лат. ap‑māt ’махаць’ (Махэк₂, 354). Да мата́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)