Расказваць, апісваць; паведамляць аб чым‑н. Турсевіча вельмі насмяшыла адно здарэнне на чыгунцы, і аб гэтым апавядаў ён цяпер Лабановічу.Колас.Потым маці пачала апавядаць пра жыццё калгаса.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
за́тхласць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць і стан затхлага. Затхласць падвальнага паветра.
2. Затхлы, гнілы пах. Павеяла затхласцю.
3.перан. Закаснеласць, руціннасць. Шырокі не пераставаў у значна павышаным тоне расказваць аб затхласці местачковага жыцця.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
reel4[ri:l]v.
1. круці́цца, кружы́цца;
His head reeled. У яго закружылася галава.
2. хіста́цца, гайда́цца
reel off[ˌri:lˈɒf]phr. v. ху́тка, без перапы́нку чыта́ць або́раска́зваць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Тара́мкаць ’званіць (пра царкоўны звон)’, ’гаварыць, расказваць абы-што’ (ТС). Ад гукапераймальнага выклічніка тара́м (гл. тарарам), параўн. таго ж паходжання ўкр.тарамти́ти ’кідаць з брынканнем туды і сюды’ (гл. ЕСУМ, 5, 518), рус.тара́мкаться ’плясціся, брысці’ (паводле Фасмера, 4, 21: няясна).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
confide[kənˈfaɪd]v.
1. (in) давяра́ць; давяра́цца;
May I confide in you? Табе/Вам можна даверыцца?
2. (to) каза́ць/расказва́ць па сакрэ́це/пад сакрэ́там
3. (to) даруча́ць, давяра́ць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
звані́ць, званю́, зво́ніш, зво́ніць; незак.
1. Утвараць гукі пры дапамозе звона, званка.
2.каму. Выклікаць званком тэлефоннага апарата для размовы па тэлефоне.
З. па тэлефоне.
3.перан., пра каго-што, аб кім-чым і з дадан. Разносіць чуткі, плёткі, учыняць шум (разм.).
Нечага пра гэта ўсюды з.
◊
Званіць у званы (разм.) — усюды расказваць пра што-н.
|| зак.пазвані́ць, -ваню́, -во́ніш, -во́ніць (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
разбалбата́ць, ‑бачу, ‑бочаш, ‑боча; зак., што і без дап.
Разм. Расказаць каму‑н. тое, пра што не варта, нельга было расказваць. Браць з сабой цяпер увесь пакунак [Косціку] ніяк не выпадала. Хлопцы пачнуць роспыты, разбалбочуць усё першаму сустрэчнаму.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смяле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
Рабіцца, станавіцца смелым, смялейшым. Хлопцы ўсё больш смялелі і ўжо проста, як старому сябру, пачалі расказваць Лясніцкаму ўсе вясковыя навіны.Шамякін.Настаўнік зусім не злуецца, і Ганька смялее і ўзнімае на яго вочы.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Маўля́ў ’нібыта’ (ТСБМ, Гарэц., Некр., Растарг.; паўд.-усх., мін., КЭС), маўля́ў, моў ’скажам’, ’як быццам’ (ТС). Укр.мовля́в ’маўляў’, ’так сказаць’. Бел.-укр. інавацыя (Дзендзялеўскі, Бел.-укр. ізалексы, 24). Форма прошлага часу ад дзеяслова шматразовага дзеяння ⁺маўляць, ’расказваць, гаварыць шмат разоў’ (Нас.). Да мова (гл.)