А́ДАМС (Adams) Джон (19.10.1735, Куінсі, штат Масачусетс, ЗША — 4.7.1826),
дзяржаўны дзеяч ЗША. У час Вайны за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы 1775—83 член 1-га і 2-га Кантынентальных кангрэсаў. Удзельнічаў у падпісанні Версальскага мірнага дагавора 1783. Першы пасланнік ЗША у Англіі (1785—88), пазней адзін з лідэраў партыі федэралістаў. У 1789—97 — віцэ-прэзідэнт, у 1797—1801 прэзідэнт ЗША. У час прэзідэнцтва Адамсам прыняты ў 1798 законы «Аб іншаземцах» і «Аб натуралізацыі» — супраць рэв. эміграцыі з Еўропы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРНА́Р (Bernard) Клод (12.7.1813, Сен-Жульен, каля г. Вільфранш-сюр-Сон, Францыя — 10.2.1878),
французскі фізіёлаг і патолаг; адзін з заснавальнікаў эксперым. медыцыны і эндакрыналогіі. Чл. Парыжскай АН (1854). Замежны чл. Пецярбургскай АН (1860). Скончыў Парыжскі ун-т (1839). Віцэ-прэзідэнт (1868) і прэзідэнт (1869) Парыжскай АН. Навук. працы па інервацыі сасудаў, эндакрынных залозаў, вугляводным абмене, электрафізіялогіі, даследаванні функцыі падстраўнікавай залозы і яе ролі ў страваванні. Адкрыў утварэнне глікагену ў печані. Увёў паняцце пра ўнутр. асяроддзе арганізма.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫСЕ́ЛІУС, Тызеліус (Tiselius) Арне Вільгельм Каўрын (10.8.1902, Стакгольм —29.10.1971), шведскі біяхімік. Чл. Шведскай каралеўскай АН (з 1956 яе прэзідэнт), Нац.АН ЗША (1949). Скончыў Упсальскі ун-т (1925), дзе і працаваў (з 1938 праф., з 1951 дырэктар Ін-та біяхіміі). У 1960—64 прэзідэнт Нобелеўскага к-та па хіміі. Навук. працы па даследаванні адсорбцыі і электрафарэзу. Распрацаваў метады электрафарэтычнага і адсарбцыйна-храматаграфічнага аналізу біяпалімераў, у т. л. бялкоў сывараткі крыві. Даказаў комплексную прыроду сываратачных бялкоў. Нобелеўская прэмія 1948.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́ЙНЕМАН (Heinemann) Густаў (23.7.1899, Швелм, Германія — 7.7.1976),
дзяржаўны дзеяч ФРГ. Юрыст. З 1945 чл.Хрысц.-дэмакр. саюза (ХДС). У 1949—50 міністр унутр. спраў ва ўрадзе К.Адэнаўэра, адначасова прэзідэнт сінода евангелічнай царквы ФРГ (да 1955). У 1952 выйшаў з ХДС і ўтварыў пацыфісцкую Агульнагерм. нар. партыю. З 1957 чл.С.-д. партыі Германіі (СДПГ). У 1966—69 міністр юстыцыі. У 1969—74 федэральны прэзідэнтФРГ (першы ад СДПГ). Садзейнічаў прымірэнню ФРГ з краінамі, якія пацярпелі ў час нацысцкай дыктатуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРПІ́НСКІ Аляксандр Пятровіч (7.1.1847, г. Краснатур’інск Свярдлоўскай вобл., Расія — 15.7.1936),
расійскі геолаг, заснавальнік рускай геал.навук. школы. Акад.АНСССР (акад. Пецярбургскай АН з 1896), Акад.АН Беларусі (1928). Чл. многіх замежных акадэмій і навук. таварыстваў. Скончыў Горны ін-т у Пецярбургу (1866), дзе выкладаў у 1869—96. Адзін з арганізатараў (1882) і дырэктар Геал.к-та (1885—1903). Першы выбарны прэзідэнтРас.АН (1917—25), прэзідэнтАНСССР (з 1925). Навук. працы па стратыграфіі і палеанталогіі, тэктоніцы і палеагеаграфіі, петраграфіі, генезісе рудных радовішчаў і інш. Стварыў агульную наменклатуру стратыграфічных падраздзяленняў, склаў зводныя геал. і тэктанічныя карты Еўрапейскай ч.СССР, Урала і Зах. Еўропы. Прэзідэнт Мінералагічнага т-ва (1899—1936). Імем К. названы горад у Свярдлоўскай вобл., вулкан на в-ве Парамушыр (Курыльскія а-вы), гара на Паўн. Урале.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МЕС (Gómez) Хуан Вісентэ (24.7.1857, г. Сан-Антоніо, штат Тачыра, Венесуэла — 17.12.1935),
ваенны і дзярж. дзеяч Венесуэлы. У 1899 удзельнічаў у путчы С.Кастра, быў губернатарам федэральнай акр. Каракаса. У 1901—08 віцэ-прэзідэнт і галоўнакамандуючы. У выніку здзейсненага ім пры падтрымцы войск ЗША перавароту прэзідэнт краіны (1909—35), устанавіў ваен. дыктатуру (неаднаразова зменена канстытуцыя, забаронены паліт. партыі, прафсаюзы і інш.). У час яго праўлення значна павялічыўся ўплыў у Венесуэле замежнага (пераважна амерыканскага) капіталу, што садзейнічала развіццю здабычы нафты (эканам. ўздым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫГЕ́М, ван Тыгем (van Tieghem) Філіп (19.4.1839, г. Баёль, Францыя — 30.4.1914), французскі вучоны ў галіне батанікі. Чл. (1877), віцэ-прэзідэнт (1898) і прэзідэнт (1899) Парыжскай АН. Замежны ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1908). З 1864 у Вышэйшай нармальнай школе, з 1879 праф. музея прыроднай гісторыі. Навук. працы па анатоміі раслін. Аўтар сістэмы кветкавых раслін, засн. на будове семязавязі і семені. Стварыў вучэнне (стэлярная тэорыя) пра тыпы будовы і заканамернасці эвалюцыі стэлы (цэнтр.ч. сцябла і кораня) вышэйшых раслін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШВА́РЦЭНБЕРГ (Schwarzenberg) Карл Філіп (15.4.1771, Вена — 15.10.1820),
аўстрыйскі военачальнік. Князь. Фельдмаршал (1813). У час аўстра-тур. вайны 1788—90 афіцэр. З 1805 віцэ-прэзідэнт гофкрыгсрата (прыдворнага ваен. савета). З 1808 пасол у Расіі, Францыі. У вайну 1812 камандаваў корпусам на Валыні ў арміі Напалеона I. Пасля далучэння Аўстрыі да антыфранц. кааліцыі (гл.Напалеонаўскія войны) галоўнакамандуючы кааліцыйных сіл (1813—14), якія ўступілі на тэр. Францыі. Разам з арміяй Г.Л.Блюхера разбіў франц. войскі пры Ла-Рацьер; 31.3.1814 заняў Парыж. З 1815 прэзідэнт гофкрыгсрата Аўстрыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУШ (Bush) Джордж Герберт Уокер (н. 12.6.1924, Мілтан, штат Масачусетс, ЗША),
дзяржаўны і палітычны дзеяч ЗША. Скончыў Іельскі ун-т. Эканаміст. Член палаты прадстаўнікоў сената (1966—71). Прадстаўнік ЗША у ААН (1970—72). Дырэктар ЦРУ (1976—77).
У 1981—89 віцэ-прэзідэнт, 1989—93 прэзідэнт краіны. Пасля інтэрвенцыі Ірана Ірака ў Кувейт (1990) ініцыятар стварэння міжнар.узбр. сіл у Персідскім зал. (аперацыя «Шчыт пустыні») і правядзення акцыі па вызваленні Кувейта (аперацыя «Бура ў пустыні»). У 1991 і 1993 падпісаў 2 амер.-расійскія пагадненні аб скарачэнні стратэгічных узбраенняў.