БЕН-ГУРЫЁН Давід (16.10.1886, г. Плоньск, Польшча — 1.12.1973),
дзяржаўны дзеяч Ізраіля. Прымкнуў да Сіянісцкага сацыялістычнага руху ў Польшчы. У 1906 эмігрыраваў у Палесціну, дзе быў абраны ў ЦК сіянісцкага рабочага руху Паалей Цыён. У 1916—18 засн. у ЗША арг-цыі Хехалуц і Яўрэйскі легіён. З 1920 чл. Галоўнай рады Сусв. сіянісцкай арг-цыі. У 1921—35 кіраўнік арг-цыі Хістадрут. У 1930—63 лідэр партыі Мапаі. У 1935—48 старшыня прэзідыумаЯўр. Агенцтва. У 1948—53, 1955—63 прэм’ер-міністр, міністр абароны Ізраіля. Аўтар публікацый па пытаннях узнікнення дзяржавы Ізраіль і яе адносін з араб. краінамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІНАКУ́РАЎ Фёдар Пятровіч (17.2.1900, в. Расказань Саратаўскай вобл., Расія — 15.6.1990),
бел. вучоны ў галіне гідратэхнікі. Акад.АН Беларусі (1960; чл.-кар. 1950), акад. Акадэміі буд-ва і архітэктуры СССР (1957), праф. (1943). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1954). Скончыў Ленінградскі ін-т інжынераў шляхоў зносін (1925). З 1948 у БПІ. З 1954 міністр меліярацыі і воднай гаспадаркі Беларусі. З 1956 гал. вучоны сакратар прэзідыума, у 1969—70 акад.-сакратар Аддз. фіз.-тэхн. навук АН Беларусі. Распрацоўваў пытанні праектавання і буд-ва комплексаў гідратэхн. збудаванняў, механікі тарфяных грунтоў. Кіраўнік распрацовак праектаў амаль 20 буд. комплексаў.
эстонскі паэт, дзярж. дзеяч. Скончыў Кіеўскі ун-т (1914). У 1940 прэм’ер-міністр, у 1940—46 Старшыня ПрэзідыумаВярх. Савета Эстоніі. Першыя зб-кі «Фата-Маргана» (1918) і «Чалавек і Сфінкс» (1919) створаны пад уплывам сімвалізму і акмеізму. Паэзія 1930-х г. прасякнута нянавісцю да фашызму і мілітарызму (зб-кі «Свет адкрыты», 1930; «Эстонская рэспубліка», 1932; «Кульмінацыя», 1932—34; «Рыбы на сушы», 1937; «Праз парог», 1939). Аўтар патрыят. вершаў і публіцыстыкі перыяду Вял.Айч. вайны (зб-кі «Узброеныя вершы», 1943; «На франтавых дарогах», 1944).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПІ́ЦА Андрэй Пятровіч (н. 9.7.1931, г. Кембрыдж, Вялікабрытанія),
расійскі географ і геамарфолаг. Чл.-кар. Расійскай АН (1970). Сын П.Л.Капіцы Скончыў Маскоўскі ун-т (1953), дзе і працаваў. З 1970 старшыня прэзідыума Далёкаўсходняга навук. цэнтра АНСССР, дырэктар Ціхаакіянскага ін-та геаграфіі гэтага цэнтра. Удзельнік 4 антарктычных экспедыцый і трансантарктычных пераходаў: ст. Мірны — ст. Піянерская (1956), ст. Мірны — Паўд. полюс (1959—60), ст. Усход — Полюс адноснай недаступнасці — ст. Маладзёжная (1963—64). Узначальваў геафіз. экспедыцыю АНСССР ва Усх. Афрыку (1967—69). Навук. працы па дынаміцы і марфалогіі ледавіковага покрыва Усх. Антарктыды. Дзярж. прэмія СССР 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКУ́ЛІЧ Уладзімір Андрэевіч (14.10.1920, в. Палявая Смалявіцкага р-на Мінскай вобл. — 17.1.2000),
партыйны і дзярж. дзеяч БССР. Герой Сац. Працы (1958). Скончыў ВПШ пры ЦККПСС (1957). З 1945 на камсам. рабоце. З 1954 1-ы сакратар Мінскага райкома КПБ. У 1963—77 1-ы сакратар Брэсцкага, у 1977—85 Мінскага абкомаў КПБ. У 1985—90 нам. Старшыні ПрэзідыумаВярх. Савета БССР. Чл.ЦККПСС у 1981—86. Чл.ЦККПБ у 1960—90, Бюро ЦККПБ у 1977—86. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1955—67, 1985—90, Вярх. Савета СССР у 1966—89.
савецкі дзярж. і паліт. дзеяч. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1898). У рэв. руху з 1895. Чл. бальшавіцкай партыі (з 1903), яе ЦК (з 1927). У рэвалюцыю 1905—07 чл.ваен. арг-цыі пры Пецярб. к-це РСДРП. У 1906—17 у эміграцыі, працаваў у замежных арг-цыях РСДРП. Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917, першы нарком фінансаў РСФСР. У 1918—19 ген. консул РСФСР у Берліне. У 1919 нарком Рабоча-сялянскай інспекцыі Украіны. Чл.ПрэзідыумаВЧК (з 1919), нам. старшыні (з 1923), старшыня (з 1926) АДПУСССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВІ́ЦКІ Барыс Парфёнавіч (н. 25.1.1933, Мінск),
бел. вучоны ў галіне заалогіі і экалогіі. Д-рбіял.н. (1973), праф. (1976). Скончыў БДУ (1955). З 1974 у Гомельскім ун-це (заг. кафедры), з 1990 у Вярх. Савеце Беларусі (член Прэзідыума, старшыня камісіі), з 1996 у Ін-це заалогіі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па экалогіі ўзбуджальнікаў асабліва небяспечных інфекцый, фауне і экалогіі кровасысучых членістаногіх, агульнай экалогіі, змене фауны пад уплывам меліярацыі, ахове прыроды.
Тв.:
Трансмиссивные зоонозы в Гомельской области. Мозырь, 1999 (разам з Л.С.Цвірко);
Популяционно-генетические ресурсы пихты белой в Беларуси. Гомель, 2000 (разам з Р.Р.Ганчарэнкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАЧЫ́НСКІ Аляксандр Аляксандравіч [13.7.1874, г. Алёкмінск, Якуція (Рэспубліка Саха), Расія — 6.10.1960], расійскі вучоны ў галіне горнай справы. Акад.АНСССР (1935). Герой Сац. Працы (1954). Скончыў Пецярбургскі горны ін-т (1900), дзе і працаваў. З 1930 праф. Маскоўскага горнага ін-та, з 1938 дырэктар Ін-та горнай справы АНСССР. У 1944—51 старшыня прэзідыумаЗах.-Сібірскага філіяла АНСССР. Навук. працы па праблемах рудніковай аэралогіі. Стварыў тэорыю руху паветра ў горных вырабатках, тэорыю проціпылавых аэрадынамічных рэжымаў. Распрацаваў метады даследавання сітаватасці і інш. уласцівасцей вугальных радовішчаў, вызначыў метананоснасць вуглёў. Дзярж. прэміі СССР 1950, 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СНЕ́ГУР (Snegur) Мірча (н. 17.1.1940, с. Трыфанешты Фларэшцкага р-на, Малдова),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Малдовы. Канд.с.-г.н. Скончыў Кішынёўскі с.-г.ін-т. З 1961 працаваў гал. аграномам, старшынёй калгаса, дырэктарам доследнай станцыі Кішынёўскага с.-г. ін-та; з 1971 у сістэме Мін-ва сельскай гаспадаркі Малд. ССР, з 1978 дырэктар Малд.НДІ паляводства, ген. дырэктар навук.-вытв. аб’яднання «Селекцыя». У 1981—85 сакратар Едзінецкага райкома, у 1985—89 сакратар ЦК Кампартыі Малдавіі. У 1989—90 старшыня ПрэзідыумаВярх. Савета Малд. ССР. У 1990—96 Прэзідэнт Рэспублікі Малдова, якая пры ім 27.8.1991 абвясціла пра сваю незалежнасць.
ліванскі архітэктар, грамадскі дзеяч, публіцыст. Скончыў вышэйшую інж. школу ў Бейруце (1927), АМ у Парыжы, дзе вучыўся ў А.Перэ. У сваіх пабудовах Т. кіраваўся прынцыпамі сучаснай еўрап. архітэктуры, увасабляў іх з улікам кліматычных умоў Лівана: «Каледж мудрасці» (1938), група жылых дамоў у раёне Хазміі (1960) у Бейруце і інш. У 1949 старшыня Ліванскага савета міру, з 1950 чл. і ПрэзідыумаСусв. Савета Міру. Міжнар. I Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі» 1961.
Літ.:
Табет М., Табет Ж. Антуан Табет: Пер. с фр.М., 1968.