1. Той, хто прытрымліваецца якіх‑н. поглядаў, ідэй; прыхільна адносіцца да каго‑, чаго‑н.; паслядоўнік. Кангрэс прыхільнікаў міру. Прыхільнікі рамантызму ў мастацтве. □ Іван Дамінікавіч спакваля, ціха адказаў: — Я лепш пераеду вось у гэты дом, — і ён паказаў на прыгожы ансамбль сяміпавярховых будынкаў. — Тут і ванна будзе, і ліфт, і гарачая вада. Адным словам, я не прыхільнік індывідуальнай хутарской гаспадаркі.Хведаровіч.
2. Той, хто выказвае сімпатыі, прыхільнасць да каго‑н.; паклоннік. Насустрач Мечык. Вася Мечык — Яе [Аксаны] прыхільнік, лепшы друг. Гатовы да любых паслуг.Бачыла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рух, -у, мн. -і, -аў, м.
1. У філасофіі — форма існавання матэрыі, бесперапынны працэс развіцця матэрыяльнага свету.
нелегальная суполка прыхільнікаўрэв. арг-цыі «Народная воля» з ліку ўраджэнцаў Беларусі — студэнтаў Варшаўскага ун-та — у 1882—83. Утвораны ў 1882 намаганнямі студэнтаў-нарадавольцаў В.Руткевіча, Г.Яцкевіча і В.М.Вайніловіча. Акрамя выхадцаў з Беларусі ў гурток уваходзілі і варшавяне на чале з С.Калішскім. На базе гуртка была створана падп. друкарня на чале з М.К.Янчэўскім. Гурток падтрымліваў цесныя кантакты з кіраўнікамі польск. рабочай партыі «Пралетарыят». У рэв. дзейнасці не прызнаваў тактыкі тэрору. Пасля арышту ў Вільні 22.8.1883 кіраўніка Янчэўскага дзейнасць гуртка аслабела і да канца года спынілася. Некат. гурткоўцы ўступілі ў «Пралетарыят».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ВУЧЫ́ЦЕЛЬСКІ ХАЎРУ́С,
прафесіянальна-палітычная арг-цыябел. настаўнікаў у 1917—20. Створаны ў Мінску па ініцыятыве настаўнікаў — дэлегатаў з’езда бел. арг-цый і партый. Меў аддзяленні ў некаторых паветах і валасцях. Аб’ядноўваў прыхільнікаў беларусізацыі нар. асветы. Меў на мэце згуртоўваць настаўнікаў і дзеячаў нар. адукацыі, якія лічылі неабходным весці навучанне на бел. мове не толькі ў школе, але і ў ВНУ. Аказваў матэрыяльную і маральную падтрымку настаўнікам, якія адкрывалі бел. школы. У 1918 прадстаўнікі хаўрусу ўваходзілі ў склад Рады БНР. У перыяд польскай акупацыі (1919—20) хаўрус процідзейнічаў спробам улад абмежаваць нац. правы беларусаў у галіне асветы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКМЕІ́ЗМ (ад грэч. akme найвышэйшая ступень чаго-н., росквіт),
мадэрнісцкая плынь у рас. паэзіі 1910-х г. Супрацьпастаўляўся сімвалізму з яго адрывам ад рэальнага жыцця і імкненнем да містычнага, незразумелага. Сярод тэарэтыкаў і прыхільнікаў акмеізму — М.Гумілёў («Спадчына сімвалізму і акмеізм», 1913), С.Гарадзецкі («Некаторыя плыні ў сучаснай рускай паэзіі», 1913), В.Мандэльштам, Г.Ахматава і інш., якія дэкларавалі канкрэтна-пачуццёвае ўспрыняцце і адлюстраванне свету, паэтызавалі мінулую культуру і біял. пачатак у чалавеку (адсюль другая назва акмеізму — адамізм, ад імя Адам), выступалі за вяртанне слову яго першапачатковага, не сімвалічнага, сэнсу. Акмеісты аб’ядналіся ў «Цэх паэтаў» (1911 — 14; 1920—22), выдавалі час. «Гиперборей» (1912—13), альманахі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНЕ́ТА ((Moneta) Эрнеста) (20.9.1833, г. Мілан, Італія — 10.2.1918),
італьянскі журналіст, дзеяч міжнар. руху прыхільнікаў міру. Удзельнік аўстра-італьян. вайны 1848—49 і аўстра-італа-франц. вайны 1859, да 1866 служыў у арміі Сардзінскага каралеўства (П’емонта). У 1868—96 гал. рэдактар вядучай італьян.газ. «Il Secolo» («Стагоддзе»). Удзельнік Міланскай мірнай канферэнцыі 1878. З 1880 выдаваў альманах «L’amico della pace» («Сябар міру»). Адзін з заснавальнікаў (1887) Ламбардскага саюза за мір і арбітраж. У 1898 заснаваў выданне «La vita internationale» («Міжнароднае жыццё»). Аўтар працы «Войны, паўстанні і мір у XIX ст.» (т. 1—4, 1903—10). Нобелеўская прэмія міру 1907 (разам з Л.Рэно).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАТА́РЫЯ (італьян. Pataria ад назвы рынку старызнікаў у Мілане),
народны рух у 2-й пал. 11 ст. ў Мілане і інш.паўн.-італьян. гарадах супраць духавенства і гар. знаці. Пачалася ў Варэсе, Асты і Павіі выгнаннем епіскапаў, прызначаных імператарам, потым набыло форму рэліг. барацьбы прыхільнікаў Клюнійскай рэформы, якія патрабавалі незалежнасці манастыроў ад свецкай улады і ад епіскапаў, непасрэднага падпарадкавання папе, забароны сіманіі, прытрымлівання цэлібату. Рым. папа Віктар II (1055—57) пракляў правадыроў руху, папа Грыгорый VII падтрымаў П. Узброеныя сутычкі адбыліся ў Мілане, Брэшыі, Парме і П’ячэнцы. П. задушана ў 1080-я г. Садзейнічала ўтварэнню ў Паўн. Італіі ў 11 — пач. 12 ст. гарадоў-камун.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІЛІ́ТЫ,
у Вялікабрытаніі прадстаўнікі плыні, якая існавала ў партыі торы ў 1820—40-я г. Назва ад імя лідэра Р.Піля (міністр унутр. спраў у 1822—27 і 1828—30, прэм’ер-міністр у 1834—35 і 1841—46). Выступалі за эканам. ўступкі гандл.-прамысл. буржуазіі пры захаванні паліт. панавання буйных землеўладальнікаў і фінансістаў. У 1846, выконваючы праграму прыхільнікаў свабоды гандлю (гл.Фрытрэдэрства), дамагаліся адмены «хлебных законаў», што прывяло да значнага зніжэння ўвазных пошлін на многія віды харчавання і сыравіны. Гэта выклікала незадавальненне торы-пратэкцыяністаў і прывяло да расколу партыі торы. П. далучыліся да вігаў (з сярэдзіны 19 ст. Ліберальная партыя Вялікабрытаніі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ НАСТА́ЎНІЦКІ САЮ́З,
прафесіянальна-палітычная арг-цыябел. настаўнікаў. Засн. 25.5.1907 у Вільні. Аб’ядноўваў прыхільнікаў беларусізацыі нар. асветы. Мэта: рэарганізацыя сістэмы асветы для ўздыму грамадз. самасвядомасці і культуры народа. Выступаў за свецкі характар асветы, адмену саслоўных, нац. і рэліг. абмежаванняў у сферы адукацыі, перадачу школьнай справы ў распараджэнне настаўніцкіх саветаў, перавод пач. навучання на бел. мову (пры захаванні вывучэння рус. і інш.мясц. моў), увядзенне бел. і інш.мясц. моў у праграмы настаўніцкіх семінарый, паляпшэнне матэрыяльнага і культ. становішча настаўнікаў. Ва ўмовах рэакцыі пасля паражэння рэвалюцыі 1905—07 спыніў дзейнасць. Адноўлены ў час 1-й сусв. вайны намаганнямі І.Луцкевіча, аднак забаронены герм.акупац. ўладамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́РДЭНАС, Кардэнас-і-Дэль-Рыо; (Cárdenas у de Rio) Ласара (21.5.1895, г. Хікільпан, штат Мічаакан, Мексіка — 19.10.1970), ваенны, дзярж. і паліт. дзеяч Мексікі. Дывізійны генерал (1928). Удзельнік Мексіканскай рэвалюцыі 1910—17. У 1928—32 губернатар штата Мічаакан, з 1931 міністр унутр. спраў, з 1933 ваен. міністр. У 1934—40 прэзідэнт Мексікі. Яго ўрад нацыяналізаваў уласнасць амер. і англа-галандскіх нафтавых кампаній, чыгункі, што належалі англа-амер. трэстам, праводзіў агр. рэформу. У 1943—45 міністр нац. абароны. З 1949 актыўны ўдзельнік Руху прыхільнікаў міру, з 1950 віцэ-старшыня Сусв. Савета Міру (з 1969 ганаровы старшыня). З 1966 член т. зв. трыбунала Расела, які займаўся расследаваннем злачынстваў ЗША у В’етнаме.