узбуджа́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які прыводзіць у стан узбуджэння (у 2 знач.). Узбуджальныя сродкі.

2. Здольны хутка прыходзіць у стан узбуджэння. Лёгка ўзбуджальны чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дапуска́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да дапусціцца.

2. Мець дазвол прыходзіць, уваходзіць куды‑н., да каго‑, чаго‑н., наведваць што‑н. Дзеці на вячэрнія сеансы ў кіно не дапускаюцца. □ Прыходзіць Паўлік да турмы. — Ніякія наведвальнікі сёння не дапускаюцца, — адказаў дазорца. — Прыйдзеш праз два дні. Сташэўскі.

3. Дазваляцца; быць прынятым. Часам дапускаецца дваякае напісанне слова.

4. Зал. да дапускаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канфу́зіцца, ‑фужуся, ‑фузішся, ‑фузіцца; незак.

Прыходзіць у замяшанне, адчуваць няёмкасць; саромецца, бянтэжыцца. Дзяўчына слухала яго, чамусьці сама канфузілася і старалася хутчэй пайсці ад Казіка. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыто́мнець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Прыходзіць да прытомнасці. Мікалай то прытомнеў і тады адразу вельмі ясна пачынаў усё разумець, .. то раптам зноў губляў прытомнасць. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

багамо́лец, ‑льца, ДМ ‑льцу, м.

Тое, што і багамол (у 1 знач.). Пасля пачалі нават прыходзіць здалёк невялічкія групкі багамольцаў для пакланення «цудадзейнаму» каменю. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

светаба́чанне, ‑я, н.

Кніжн. Погляд на жыццё, навакольны свет. У літаратуру прыходзіць цэлы шэраг таленавітых паэтаў і празаікаў са сваім, адметным светабачаннем, сваім грамадзянскім пафасам. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыхадны́, ‑ая, ‑ое.

Такі, які прыходзіць куды‑н. для выканання сваіх абавязкаў, для лячэння і пад., але не знаходзіцца пастаянна на гэтым месцы. Прыхадная нянька. Прыхадныя хворыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

come in

а) увахо́дзіць

Come in! — Увахо́дзьце!

б) прыхо́дзіць, прыбыва́ць (пра цягні́к, вадапла́ў)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

trzeźwieć

незак.

1. цверазець, працвярэжвацца;

2. прыходзіць у прытомнасць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

раздражня́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які хутка прыходзіць у стан раздражнення; уразлівы, чуллівы (пра чалавека).

2. Звязаны з уздзеяннем якога‑н. раздражняльніка на арганізм або на асобны орган. Раздражняльны працэс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)