nútze, nütze a кары́сны, патрэ́бны, прыда́тны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

kríegsverwendungsfähig a прыда́тны да страяво́й слу́жбы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

wéhrfähig a прыда́тны да вайско́вай слу́жбы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

suitable [ˈs(j)u:təbl] adj. зру́чны, прыда́тны, адпаве́дны;

clothes suitable for everyday wear адзе́нне на ко́жны дзень

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

serviceable

[ˈsɜ:rvəsəbəl]

adj.

1) кары́сны, прыда́тны

2) мо́цны (пра матэрыя́л)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

workable

[ˈwɜ:rkəbəl]

adj.

1) выкана́льны, рэа́льны

2) прыда́тны для ўжы́тку

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

соотве́тствующий

1. прич. які́ (што) адпавяда́е (каму, чаму);

2. прил. адпаве́дны;

3. прил. (подходящий) прыда́тны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АСЕ́МБЛЕР (англ. Assembler),

сістэма праграмавання, што дазваляе складаць праграмы ЭВМ у тэрмінах камандаў машыннай мовы, але з выкарыстаннем больш зручнай сістэмы абазначэнняў. Пры запісе праграмы дазваляецца карыстацца сімвалічнымі абазначэннямі камандаў, адрасоў ячэек памяці, спасылак і інш. Праграма можа складацца з асобна напісаных кавалкаў, у т. л. бібліятэчных падпраграм. Асемблер робіць размеркаванне памяці, пераўтварае сімвалічныя абазначэнні ў адпаведныя машынныя коды, у выніку чаго праграма набывае выгляд, прыдатны да выканання на ЭВМ.

т. 2, с. 27

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КА́МЕНКАЎСКАЕ РАДО́ВІШЧА МЕ́ЛУ,

у Чачэрскім р-не Гомельскай вобл., каля в. Каменка. Пластавы паклад звязаны з адкладамі кампанскага яруса верхняга мелу. Мел белы і шараваты, шчыльны, месцамі трэшчынаваты, з рэдкімі ўключэннямі крэменю, каля ўскрышаў запясочаны. Перспектыўныя запасы 56,5 млн. т. Магутнасць карыснай тоўшчы 2,5—4 м, ускрышы (пяскі, марэнныя супескі) 4—14,2 м. Мел прыдатны на выраб вапны, на вапнаванне глеб, як карбанатны кампанент цэментнай шыхты.

А.​П.​Шчураў.

т. 7, с. 512

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАГАРА́НЫ,

радовішча мелу ў Ваўкавыскім р-не Гродзенскай вобл., каля в. Пагараны. Лінзападобны паклад у выглядзе адорвеня туронканьякскага ўзросту залягае ў ледавіковых адкладах дняпроўскага і сожскага зледзяненняў. Мел белы, шаравата-белы, шчыльны, месцамі трэшчынаваты, масіўны; аксіду кальцыю СаО у ім 52,5—55,5%. Разведаныя запасы 30,1 млн. т. Магутнасць карыснай тоўшчы 3—61 м, ускрышы (пяскі, супескі) 0,3—16 м. Мел прыдатны на выраб цэменту, вапны.

А.​П.​Шчураў.

т. 11, с. 476

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)