(«Архив Юго-Западной России, издаваемый временной Комиссией для разбора древних актов...»),
зборнік дакументаў і літ. помнікаў Правабярэжнай і Зах. Украіны 14—18 ст. Выдадзены ў Кіеве на рус. мове ў 35 т. (ч. 1—8, 1859—1914). Асн. крыніца выдання — Кіеўскі цэнтр. архіў, дакументы, што паступалі ў Кіеўскую камісію ад прыватных асоб, манастыроў і розных устаноў. Уключаны матэрыялы па гісторыі правасл. царквы 14—18 ст., пратаколы і пастановы шляхецкіх соймікаў за 1569—1726, звесткі пра барацьбу ўкр. казацтва з польск. шляхтай у 1500—1768, акты аб паходжанні шляхецкіх родаў, пра гарады, дакументы аб эканам. і юрыд. становішчы ўкр. сялян 1498—1799, перапісы яўр. насельніцтва і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АФІ́НСКАЕ ВЫХАВА́ННЕ,
сістэма выхавання хлопчыкаў і юнакоў (дзяцей свабодных грамадзян) у Стараж. Афінах у 7—5 ст. да нашай эры. Мэта афінскага выхавання — дасягненне «гармоніі душы і цела» (інтэлектуальнага, маральнага, эстэт. і фіз. развіцця). Прадугледжвала выхаванне да 7 гадоў у сям’і пад кіраўніцтвам маці або мамкі, пазней — педагога; з 7 да 16 гадоў — навучанне ў прыватных мусічных школах чытанню, пісьму, лічэнню (школа граматыста), музыцы, спевам, дэкламацыі (школа кіфарыста), з 12 гадоў дадаткова — гімнастыцы (палестра); з 16 да 18 юнакі са знатных сем’яў вывучалі філасофію, л-ру, палітыку, фіз. ўдасканаленне праходзіла ў дзярж. гімназіі; з 18 да 20 праводзілася ваеннае навучанне і набывалася паліт. адукацыя ў эфебіі. Фізічная праца выключалася.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫДАВЕ́ЦТВА,
прадпрыемства (дзяржаўнае, грамадскае, кааператыўнае ці прыватнае), што ажыццяўляе падрыхтоўку і выпуск (выданне) кніг, газет, часопісаў, нот, плакатаў і інш. відаў друкаванай прадукцыі. На Беларусі працуюць (1996) 1273 выдавецтвы, прадпрыемствы і арг-цыі з правам выдавецкай дзейнасці. Сярод іх 13 дзярж. выдавецтваў (бланкавыдавецтва «Белбланкавыд», «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, «Беларускі Дом друку», «Беларусь», «Вышэйшая школа», «Мастацкая літаратура», «Міжвыдавецкі фотацэнтр», «Навука і тэхніка», «Народная асвета», «Полымя», «Універсітэцкае», «Ураджай», «Юнацтва»), 603 пры прадпрыемствах і арг-цыях з калект. формай уласнасці, 114 пры прыватных прадпрыемствах і арг-цыях, 56 пры грамадскіх арг-цыях, 27 пры НДІ, 26 пры навуч. установах, 20 пры рэліг. арг-цыях і інш. Пра выдавецтвы, якія дзейнічалі на Беларусі, гл. ў арт.Выдавецкая справа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЭДЫ́ТНЫ САЮ́З,
асацыяцыя, якая аб’ядноўвае прыватных асоб або дробныя крэдытныя ўстановы з агульнымі інтарэсамі, прадае сваім членам акцыі, прымае ад іх уклады і дае ім пазыкі (гл.Крэдыт). Можа быць арганізаваны групай фіз. асоб па прафес. ці тэрытарыяльных прыкметах або ў выглядзе добраахвотных аб’яднанняў шэрагу самаст. крэдытных таварыстваў (напр., пазыкова-ашчаднае, т-ва ўзаемнага крэдыту і інш.). Фінансавая стабільнасць К.с. дасягаецца стварэннем рэзервовых і стабілізацыйных фондаў. Капітал фарміруецца за кошт перыяд. узносаў, паю, выпуску пазык. К.с. займаецца таксама ўлікам вэксаляў, гандлёва-пасрэдніцкімі і камісійнымі аперацыямі, аказвае кансультацыйныя і аўдытарскія паслугі сваім кліентам. К.с. абслугоўвае таксама грамадзян з нязначнымі сродкамі. У эканамічна развітых краінах у К.с. удзельнічае каля 15% насельніцтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЗА́НСКАЯ КАНФЕРЭ́НЦЫЯ 1922—23.
Адбылася 20.11.1922—24.7.1923 у г.Лазана (Швейцарыя). Склікана па ініцыятыве Вялікабрытаніі, Францыі і Італіі пасля грэка-турэцкай вайны 1919—22, удзельнічалі прадстаўнікі Вялікабрытаніі, Францыі, Італіі, Грэцыі, Румыніі, Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў, Японіі, Турцыі, ЗША (апошнія прадстаўляў назіральнік). Быў падпісаны Лазанскі мірны дагавор 1923, прынята канвенцыя аб чарнаморскіх пралівах (у абмеркаванні ўдзельнічалі таксама прадстаўнікі СССР і Балгарыі), якая прадугледжвала дэмілітарызацыю праліваў, дапускала праход праз Басфор і Дарданелы гандл. і ваен. (з некаторымі абмежаваннямі) суднаў любой краіны. Канвенцыя не была ратыфікавана ў СССР, яна перагледжана на Мантро канферэнцыі 1936. Астатнія 15 дакументаў, падпісаных на канферэнцыі, тычыліся больш прыватных пытанняў, у т. л. вяртання палонных, узаемнага абмену грэч. і тур. насельніцтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНТАРЭ́СУ ТЭО́РЫЯ,
кірунак у сучаснай зах.аксіялогіі і этыцы, блізкі да прагматызму. Узнікла ў 1920-я г. ў межах натуралізму. Яе прыхільнікі — Р.Перы, Д.Паркер (ЗША), Ф.Тэнант (Англія) і інш. — выяўляюць значэнне для чалавека прадметаў і з’яў рэчаіснасці (іх каштоўнасць, у т. л. і маральную), зыходзячы з суб’ектыўных адносін да іх чалавека, яго інтарэсу. Сам інтарэс разумеецца чыста псіхалагічна — як жаданне, схільнасць, прыязнасць, сімпатыя, любоў (ці наадварот, агіднасць, антыпатыя, нянавісць), якія адчуваюць людзі. Маральнасць разумеецца як сродак узгаднення і прымірэння прыватных інтарэсаў, дабро — як тое, што адпавядае макс. суме індывід. інтарэсаў, а доўг — як задавальненне найб. колькасці жаданняў і імкненняў, што існуюць у дадзеным грамадстве (гл.Утылітарызм).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІСТРА́ЦКІЯ СЯЛЯ́НЕ, «гарадскія» сяляне,
катэгорыя сельскага феад.-залежнага насельніцтва, прыпісанага да маёнткаў, што належалі гарадам; існавала ў 15—19 ст. пераважна ў зах. частцы Беларусі. Гарадское землеўладанне склалася ў 15—16 ст. шляхам куплі магістратамі маёнткаў у прыватных асоб, што пацвярджалася прывілеямі вял.кн.ВКЛ. Такія правы атрымалі Брэст (1408), Гродна (1502 і 1506) і інш. У 1611 сейм Рэчы Паспалітай забараніў гарадам набываць маёнткі, М.с. атрымлівалі ў карыстанне зямлю і адбывалі за гэта паншчыну ці плацілі аброк. У 19 ст. некаторыя гар. думы прыцягвалі іх да выканання грамадскіх павіннасцей па прыбіранні вуліц, рамонце мастоў і інш. Пасля 6-й рэвізіі (1811) сяляне гар. вёсак абкладаліся падушным падаткам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЦЫЯНА́ЛЬНАЯ ГАЛЕРЭ́Я МАСТА́ЦТВАЎу Вашынгтоне,
адзін з буйнейшых у ЗША збораў твораў мастацтва. Засн. ў 1937 у структуры Смітсанаўскага ін-та на аснове буйных прыватных калекцый, адкрыта ў 1941. У галерэі захоўваюцца шэдэўры зах.-еўрап. жывапісу і скульптуры розных часоў (творы Л.Берніні, Я.Вермера, Т.Гейнсбара, Данатэла, Джарджоне, Э.Дэга, Ф.Клуэ, Э.Манэ, Рафаэля, П.П.Рубенса, Рэмбранта, Тыцыяна, Эль Грэка і інш.), творы амер. мастакоў (Дж.Коплі, Г.Сцюарта і інш.), калекцыі графікі і дэкар.-прыкладнога мастацтва. Гал. будынак галерэі пабудаваны ў 1939—40 у формах неакласіцызму (арх. Дж.Р.Поўп, О.Р.Эгерс, Д.П.Хігінс), усх. корпус — у 1978 (арх. І.М.Пей).
французскі хімік, заснавальнік хіміі цвёрдага цела. Чл. Парыжскай АН (1891). Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1904). Вучыўся ў Музеі прыродазнаўчых навук, Парыжскай вышэйшай фармацэўтычнай школе і Парыжскім ун-це. У 1872—84 працаваў у прыватныххім. лабараторыях. З 1887 праф. Парыжскай вышэйшай фармацэўтычнай школы, з 1900 — Парыжскага ун-та. Навук. працы па неарган. хіміі. Атрымаў фтор у свабодным стане (1886). Сканструяваў электрадугавую печ (1892), што дазволіла даследаваць уласцівасці цвёрдых цел пры высокіх т-рах. Электратэрмічным шляхам атрымаў чыстыя малібдэн (1895), вальфрам (1897) і інш. тугаплаўкія металы. Нобелеўская прэмія 1906.
Літ.:
Манолов К. Великие химики: Пер. с болг. Т. 2. 3 изд. М., 1986.