wgräumen vt

1) прыбіра́ць (смецце);

j-n ~ разм. зні́шчыць, ліквідава́ць, забі́ць (каго-н.)

2) зняць (непаразуменні)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Нашэ́мацца ’многа надзець на сябе’, пашамкаць ’нацягнуць’ (ТС). Утворана паводле распаўсюджанай семантычнай мадэлі экспрэсіўных дзеясловаў ’многа надзець’ < ’марудна варухацца, выдаваць ціхія гукі’, параўн. нашукацца, натужацца ’тс’ і пад., у якасці зыходных дзеясловаў могуць выступаць шэмкацца ’корпацца’, шамкаць ’корпаць’ (ТС) і гукапераймальны комплекс там‑ (там‑), параўн. шэмеляхнуць ’перакуліць’, шамятиць ’ціха есці’ і пад., прадстаўлены, магчыма, і ў славенскім адпаведніку našemiti ’прыбраць, безгустоўна упрыгожыць, надзець маску’ ад šemitiпрыбіраць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

убира́ть несов.

1. (прочь) прыма́ць; (забирать) забіра́ць; (снимать, свёртывать) здыма́ць, скру́чваць; (поднимать) падыма́ць;

2. (приводить в порядок) прыбіра́ць;

3. (украшать) убіра́ць, прыбіра́ць;

4. (о полевых культурах) убіра́ць; (собирать) збіра́ць; (складывать) склада́ць, скла́дваць; (прятать) хава́ць;

5. (умещать) убіра́ць, умяшча́ць;

6. перен. (устранять) прыма́ць, устараня́ць; (с работы, с должности) здыма́ць, зніма́ць; (удалять) выдаля́ць, выганя́ць, праганя́ць; см. убра́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

blazon

[ˈbleɪzən]

1.

v.t.

1) апавяшча́ць, абвяшча́ць

2) прыбіра́ць, упрыго́жваць

meadows blazoned with flowers — лугі́, упрыго́жаныя кра́скамі

3) апі́сваць або́ малява́ць гэрб

2.

n.

герб -у m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

gem

[dʒem]

1.

n.

1) кашто́ўны ка́мень (асаблі́ва рэ́заны, шліфава́ны); кашто́ўнасьць, пэ́рла f.

2) лі́сьцевая пупы́шка f.

2.

v.t.

1) упрыго́жваць, прыбіра́ць кашто́ўнымі камяня́мі

2) распуска́цца (пра дрэ́ва)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Начапу́рыцца ’прыбрацца’ (жлоб., Жыв. сл.), начапурыцца ’тс’ (Нас.; лунін., Шатал.; Янк. БП), naczapúrycsa ’надуцца, наставіць пер’е’ (Федар.), укр. начепури́тися ’тс’, рус. начепури́ться ’тс’, чэш. načepýřiti se ’нахохліцца, натапырыцца, надуцца’, славен. načepériti se ’вычварна апрануцца’. Адзначаныя славянскія словы, відаць, самастойныя экспрэсіўныя ўтварэнні ў кожнай з моў, пра што сведчыць варыянтнасць асновы, параўн. славен. našeperiti, našopiriti ’тс’, серб.-харв. на̏шепурити ’тс’ і пад. Ад чапуры́цца ’прыбірацца’, чапуры́цьпрыбіраць’ (гл.). Параўн. Бязлай, 2, 210; Махэк₂, 106.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аха́яць1 ’ачысціць, прывесці ў належны выгляд’ (Касп., Бір. Дзярж., Сцяц.), ’прыбраць’; ахаіць, ’ачысціць, выпратаць’ (Др.-Падб., КЭС, лаг.), ахайваць ’мыць, прыбіраць, ачышчаць’ (Сцяц.), ахаяцца ’памыцца, прыбрацца’ (Сцяшк.), ахайлівы ’які захоўвае чысціню’ (Др.-Падб.), ахайны ’акуратны’ (БРС, Сцяшк., КЭС, лаг.), ахайнасць (БРС, Гарэц.), укр. ахаяти, охаювати, охайний, охайність, рус. дыял. охаять, польск. дыял. ochaić, ochajny, ochajtiośćукр., Варш. сл.). Ад хаяць ’чысціць, даглядаць’.

Аха́яць2 ’абгаварыць, зняважыць’ (КТС). Ад хаяць ’лаяць, зневажаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

wgmachen

1. vt

1) выдаля́ць, прыбіра́ць

2):

inen ~ адказыра́ць; задрама́ць, прыле́гчы

3) адсядзе́ць (у турме)

2. ~, sich уцячы́, зні́кнуць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Прыгаша́цьпрыбіраць, прыгожа адзяваць’ (Ласт.). Да незафіксаванага о́шыць/*гашы́ць ’прыводзіць у належны стан; гатаваць, рыхтаваць і пад.’, параўн. ст.-рус. гоши(ти) ’рыхтавацца’ (берасцяная грамата XII ст., Зализняк, Древненовг., 318), гошити ’рабіць, рыхтаваць’ (наўг., Сразн., помнік XVI ст.), рус. смал., пск., наўг., цвяр., ярасл. гоши́ть ’гатаваць, рыхтаваць; збіраць у дарогу; назапашваць’, укр. закарп. гоши́ти, гоші́ти ’падпільноўваць каго-небудзь; што-небудзь вельмі любіць’, гоши́тися, гоші́тися ’гатавацца; узбуджацца’. Філін (Происх., 593) лічыў гошити старажытным паўночна-заходнім лексічным дыялектызмам, які быў вядомы і на крайнім паўднёвым захадзе. Звязваюць таксама з гоноши́ть ’нагрувашчваць, збіраць’, гоноши́ться ’рыхтавацца’ (так ЕСУМ, 1, 578), што не падаецца пэўным (параўн. у гэтым кантэксце прасл. *gonositi ў ЭССЯ, 7, 25–26). Этымалогія беспрэфіксальных форм няясная. Ва ўсякім выпадку, не мае рацыі апеляцыя да вельмі сумнеўнага о́ха ’харчовыя прыпасы’ (ЕСУМ, 1, 578). Параўн. рус. пск., цвяр. пригоша́ть, пригоши́ть ’гатаваць, рыхтаваць на запас’, пск. приго́ха ’страва; харчовыя прыпасы’. На семантыку наўг. приго́ха ’прыгожая дзяўчына, жанчына; прыгажуня’, як і бел. прыгашацьпрыбіраць, прыгожа адзяваць’, паўплывала, безумоўна, семантыка лексем з коранем прыго́ж‑. Гл. Антропаў, Palaeoslavica, XII, 1, 2004, 141–142.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыхаху́ліцца ’хутка і з большага прывесці сябе ў парадак’ (Янк. 3.), прыхухо́ліцца ’прыхарашыцца, прыбрацца, прыадзецца’ (Нар. Гом.). Рус. смал. прихаху́литься ’прыадзецца неакуратна, абы-як, спехам’, укр. прихаху́литися ’прыадзецца, прыбрацца’, прихаху́лити ’прыбраць, прыадзець, выстраіць’; ’прыбраць, упрыгожыць, навесці парадак, чысціню’. Таксама як ў рус. хохо́ниться ’прыбірацца’, хохо́нитьпрыбіраць’, хохо́ня ’франт’, для якіх Фасмер (4, 272) дапускае гукапераймальнае паходжанне. Прыставачнае ўтварэнне, у аснове якога рэдуплікацыя выклічніка ха (гл.). Сюды ж, відаць, з далейшым развіццём семантыкі прыхаху́ліць ’забіць’ (пух., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)