пуцявы́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да абслугоўвання чыгуначных пуцей, работы на чыгуначных пуцях. Пуцявы абходчык. Пуцявы пост. Пуцявая сігналізацыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Fástenzeit f - пост, час по́сту

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Lent [lent] n. Вялі́кі Пост (перад Вялікаднем);

Lent term вясе́нні трыме́стр (у некаторых універсітэтах)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

adwent, ~u

м. царк. перадкалядны пост

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ministerial [ˌmɪnɪˈstɪəriəl] adj. міністэ́рскі;

a ministerial post міністэ́рскі пост;

at ministerial level на ўзро́ўні міні́страў

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Адпасці́ць ’адкарміць’ (Шат.) да пост (гл.). Іранічнае пераасэнсаванне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Féldposten m -s, - вайск. вартавы́ пост

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

міліцэ́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да міліцыі, міліцыянера. Міліцэйскі пост. □ Сяргей Карнілаў быў папярэджаны, што недзе з тылу прабіваецца конны міліцэйскі атрад. Дзенісевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аванпо́ст

(фр. avant-poste, ад avant = перад + poste пост)

вартавы пост, які выстаўляецца наперадзе войск, калі яны знаходзяцца недалёка ад праціўніка.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

АКРЭДЫТАВА́ННЕ (ад лац. accredere давяраць),

у міжнар. праве працэс прызначэння і ўступлення на пост дыпламат. прадстаўніка пры ўрадзе інш. дзяржавы або пастаяннага прадстаўніка дзяржавы пры міжнар. арг-цыі. Пачаткам акрэдытавання з’яўляецца агрэман, завяршэннем — уручэнне акрэдытаваным (прызначаным) даверчай граматы.

т. 1, с. 202

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)