канфо́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. Чыгунны або металічны кружок над адтулінай у кухоннай пліце (на дровах, газавай і пад.), на які ставіцца каструля, патэльня і інш., а таксама сама такая адтуліна.

Пліта на чатыры канфоркі.

2. Падстаўка для чайніка на самаварнай трубе.

|| прым. канфо́рачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Плы́та ’грамафонная пласцінка’ (бераст., Сл. рэг. лекс.), плыта́ ’тс’ (астрав., Сцяшк. Сл.). З польск. płyta ’тс’, адсюль у сучасным маладзёжным слэнгу плі́та, часцей кружэ́лка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́пля1пліта (кавалак шкла і пад.)’ (карэліц., З нар. сл.). З польск. tafla ’тс’ з заканамернай заменай ф на п у народнай мове, параўн. фасо́ля/пасо́ля і пад., польскае слова з ням. Tafel ’дошка, пліта, панель’, што ўрэшце ўзыходзіць да лац. tabula ’тс’ (Брукнер, 563; ЕСУМ, 5, 528).

Та́пля2 ’чапля’ (Мат. Гом.). Відаць, дэфармаванае чапля ’тс’ (гл.), збліжанае да тапі́ць ’акунаць у ваду’ (гл. тапіць1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таблі́ца ’пералік лічбавых ці іншых даных па графах’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ’дошка, пліта з надпісамі’ (Ласт.), ’паказальнік дарог’ (Касп., Сл. ПЗБ), ’класная дошка’ (Некр. і Байк., Сцяшк., Сл. ПЗБ), ’дошка аб’яў’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. таблицапліта, табліца, шахматная дошка’ (Ст.-бел. лексікон). Укр. табли́ця, рус. табли́ца, польск. tablica ’табліца; дошка’, н.-луж. tablica ’плітка, дошчачка’, чэш. tabulka ’табліца; дошка’, славац. tabuľka ’табліца’, tablica ’дошка’, tabla ’тс’, славен. tȃbla, tȃblica ’таблічка, дошчачка (з надпісам)’, серб.-харв. та̏блица ’табліца; дошчачка, таблічка; грыфельная дошка’, макед. таблица ’грыфельная дошка’, балг. та́блица ’табліца’. Ст.-бел. таблицапліта, табліца’ < ст.-польск. tablica фіксуецца з XV ст. (Булыка, Запазыч., 315). У польскай з нар.-лац. tabla ’дошка, табліца’ < лац. tabula ’тс’ (Борысь, 624).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

КАНСО́ЛЬ (франц. console) у архітэктуры, выступ у сцяне; канструкцыя, цвёрда замацаваная адным канцом у сцяну пры свабодным другім яе канцы (камень, бэлька, пліта, ферма) ці тая частка, што выступае за апору. К. звычайна падтрымліваюць карнізы, скульптуры, балкон, эркер і інш. Дзякуючы выразным маст. формам, з’яўляюцца элементамі дэкар. аздаблення будынка.

С.А.Сергачоў.

Кансоль.

т. 7, с. 592

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

nagrobek

м. намагільны камень, намагільная пліта, надмагілле

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

stove

I [stoʊv]

n.

кухо́нная пліта́, печ f.

II [stoʊv]

v., p.t. and p.p. of stave

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

цю́бінг, ‑а, м.

Металічная ці жалезабетонная пліта ў выглядзе сегмента, якая з’яўляецца часткай воданепранікальнага цыліндрычнага мацавання шахт і тунеляў. З асобых чыгунных секцый-цюбінгаў мантажнікі пад зямлёй збіралі вялізныя металічныя кольцы. Чаркасаў. Ранішняя змена спускала ў ствол тахты цюбінгі. «ЛіМ».

[Англ. tubing.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ва́шгерд

(ням. Waschherd, ад waschen = прамываць + Herd = пліта)

прасцейшае прыстасаванне для прамыўкі залатаноснага пяску.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

stove1 [stəʊv] n. пліта́, гру́бка, печ;

light a stove распа́льваць печ;

burn wood in a stove палі́ць печ дро́вамі;

stove heating пячно́е ацяпле́нне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)