Вымо́ва ’заўвага, якая з’яўляецца пакараннем за правіннасць’ (БРС, КЭС, лаг.); ’вымаўленне’ (Нас., Касп.); ’умоўленая рэч звыш платы’ (Нас.). Крукоўскі (Уплыў, 119) лічыць слова калькай рус.вы́говор, але хутчэй гэта запазычанне з польск.wymowa ’вымаўленне’, якое пад уплывам рус. слова пашырыла свае значэнні.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
асме́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго.
Прыдаць каму‑н. смеласці, рашучасці, адвагі. Ты [гусляр] адважыўся мне на сляпы перакор Вызваняці сусветныя грэлі; Платы маю шмат я для такіх непакор, Хто сябе проці мне стаць асмеліў.Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Пярэ́ступ ’расліна Bryonia L.’ (Кіс.), перэ́ступ ’расліна, якая, падобна да хмелю, абвівае платы ў агародах’ (ТС). Параўн. укр.пере́ступ, пере́ступень ’тс’, рус.переступень ’тс’, польск.przestąp ’тс’. Выводзіцца ад пераступі́ць ’перамясціцца, перайсці’, бо расліна “пераступае” (= пералазіць) праз плот, параўн. ЕСУМ, 4, 346; Банькоўскі, 2, 908.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ра́та
[польск. rata, ад лац. rata (pars) = вызначаная частка]
адна з частак агульнай платы, доўгу, якая ўносіцца ў вызначаны тэрмін.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
increase1[ˈɪŋkri:s]n. павелічэ́нне; рост;
a pay increase павелічэ́нне зарабо́тнай пла́ты;
be on the increase павялі́чвацца, узраста́ць;
Сrime is on the increase. Павялічваецца колькасць злачынстваў.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ЛІ́ДСКІЯ ГІМНА́ЗІІ.
Існавалі ў 1901—18 у г. Ліда. Лідская мужчынская гімназія — сярэдняя агульнаадук.навуч. ўстанова. Засн. ў 1913 у складзе 2 класаў, у 1914 адкрыты 3-і і падрыхтоўчы класы. Утрымлівалася за кошт дзярж. сродкаў і платы за навучанне. У 1913 было 74, у 1914—167 навучэнцаў. Праіснавала да 1917. Лідская жаночая гімназія Ф.Л. і В.С. Навіцкіх — прыватная сярэдняя агульнаадук.навуч. ўстанова. Адкрыта ў 1901 на базе 2-класнага пав. вучылішча як 4-класнае жаночае вучылішча. У 1906 пераўтворана ў 6-класную прагімназію. У 1910 адкрыты 7-ы клас; 21.6.1910 ёй нададзена права ўрадавай гімназіі. Утрымлівалася за кошт платы за навучанне. У 1914 было 227, у 1915—198 навучэнцаў. У 1914 гімназію скончылі 18, у 1916—26 чал. У Л.г. вывучаліся: Закон Божы, іудзейскае веравучэнне, рус. мова і славеснасць, чыстапісанне, ням. і франц. мовы, матэматыка, фізіка, геаграфія, гісторыя, маляванне; у мужчынскай гімназіі дадаткова выкладаліся гімнастыка, у жаночай — рукадзелле.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ВАРД-ПЛАН (Howard Plan),
сістэма арганізацыі навуч.-выхаваўчай работы, заснаваная на прынцыпе індывідуальнага навучання. Упершыню выкарыстана ў 1920 у Говардскай жаночай сярэдняй школе ў Лондане (адсюль і назва). Паводле Говард-Плана расклад заняткаў і выбар навуч. курсаў прыстасаваны да «індывідуальных запытаў» вучняў пры захаванні абавязковага мінімуму навуч. прадметаў. З-за празмернай індывідуалізацыі навучання, арганізацыйнай складанасці і высокай платывял. пашырэння не атрымала.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКРАМО́ДУЛЬ (ад мікра... + модуль) у электроніцы, мініяцюрны уніфікаваны функцыянальны вузел электроннай апаратуры. Канструкцыйна афармляецца ў выглядзе пячатнай платы з ушчыльненай упакоўкай малых (па памерах) дыскрэтных электронных элементаў (транзістараў, рэзістараў, кандэнсатараў і інш.). У адрозненне ад модуляў (гл.Модуль у электроніцы) маюць большую шчыльнасць упакоўкі (дзесяткі і сотні дэталей на 1 см³). Выкарыстоўваюцца ў выліч. і вымяральнай тэхніцы, радыёэлектронных апаратах і інш.