крэма́цыя, -і, ж.

Спальванне трупаў у спецыяльных печах.

|| прым. крэмацы́йны, -ая, -ае.

Крэмацыйная печ.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цяплі́ць, цяплю́, це́пліш, це́пліць; незак., каго-што.

Абаграваць памяшканне; саграваць.

Печ слаба цяпліла хату.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

heater [ˈhi:tə] n. абаграва́льнік; награва́льны прыбо́р; радыя́тар; калары́фер; печ

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ва́рысты: ~тая печ ру́сская печь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ва́пельня, -і, мн. -і, -яў, ж.

Печ для выпальвання вапны ў вапняку.

|| прым. ва́пельны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хво́раст, -у, М -сце, м., зб.

Сухія галінкі, апаўшыя з дрэў або хмызняку.

Прапаліць печ хворастам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перанапа́льваць

‘перапальваць, пераграваць што-небудзь (перанапальваць печ)’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. перанапа́льваю перанапа́льваем
2-я ас. перанапа́льваеш перанапа́льваеце
3-я ас. перанапа́львае перанапа́льваюць
Прошлы час
м. перанапа́льваў перанапа́львалі
ж. перанапа́львала
н. перанапа́львала
Загадны лад
2-я ас. перанапа́львай перанапа́львайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час перанапа́льваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ка́менка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Печ у лазні без коміна, складзеная з камення.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

до́менный до́менны;

до́менная печь до́менная печ;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

регенерати́вный рэгенераты́ўны;

регенерати́вная печь рэгенераты́ўная печ;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)