[ням. М. Immelman = прозвішча ням. лётчыка (1890—1916)]
фігура вышэйшага пілатажу, пераварот самалёта цераз крыло ў верхнім пункце мёртвай пятлі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рэвалюцыяне́р
(фр. révolutionnaire)
1) удзельнік рэвалюцыйнага руху, дзеяч рэвалюцыі;
2) той, хто робіць пераварот у якой-н. галіне (навуцы, тэхніцы, мастацтве).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
катаклі́зм
(гр. kataklysmos = паводка, патоп)
раптоўны разбуральны пераварот у прыродзе або грамадстве (напр. вулканічныя катаклізмы, рэвалюцыйны к.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
рэвалю́цыя
(фр. révolution, ад лац. revolutio = пераварот)
1) карэнны пераварот у жыцці грамадства, які заключаецца ў гвалтоўным звяржэнні старога грамадскага ладу і ўстанаўленні новага;
2) перан. карэнныя змены ў якой-н. галіне (навуцы, тэхніцы, мастацтве), якія прыводзяць да абнаўлення (напр. навукова-тэхнічная р.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
overturn
[,oʊvərˈtɜ:rn]1.
v.
1) пераку́льваць
2) пераку́львацца, пераваро́чвацца, перакіда́цца (і пра чо́вен)
3) скіда́ць (ура́д)
2.
n.
1) пераваро́т -у m.
2) перакуле́ньне n.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
КА́СЕМ, Касім Абдэль Керым (Абд аль-Карым; 1914, Багдад — 9.2.1963), іракскі ваен. і дзярж. дзеяч. Брыгадны генерал (1955). Удзельнік 2-й сусв. вайны (змагаўся супраць брыт. войск у 1941), араба-ізраільскай вайны 1948—49. 14.7.1958 узначаліў антыманархічны ваен.пераварот (гл.Іракская рэвалюцыя 1958) і 27.7.1958 абвясціў Ірак рэспублікай. У 1958—63 прэм’ер-міністр і адначасова міністр абароны Ірака, устанавіў у краіне дыктатарскі рэжым; падкрэсліваў іракскую самабытнасць і самастойнасць, што выклікала канфлікт з панараб. сіламі. У лют. 1963 скінуты ў выніку ваен. перавароту і расстраляны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Überschlagm -(e)s, -schläge
1) прыблі́зны каштары́с
2) спарт.пераваро́т
3) эл. прабо́й, прабіва́нне ізаля́цыі
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
кульбі́т
(фр. culbite)
1) акрабатычны пераварот-перакат наперад з апорай на рукі;
2) перан. дзіўны ўчынак, нечаканая выхадка (напр. палітычны к.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
БЛАНКІ́ ((Blanqui) Луі Агюст) (7.2.1805, Пюжэ-Тэнье, каля г. Ніцца, Францыя — 1.1.1881),
французскі рэвалюцыянер, камуніст-утапіст. Удзельнік рэвалюцыі 1830 і 1848. У 1835—39 арганізатар і кіраўнік тайных гурткоў «Т-ва сем’яў» і «Т-ва пораў года». У 1839 і 1870 беспаспяхова спрабаваў ажыццявіць пераварот у Францыі. Двойчы прыгавораны да смерці, 37 гадоў быў зняволены. Стваральнік канцэпцыі дыктатуры пралетарыяту; лічыў, што будучаму грамадству павінен папярэднічаць перыяд дыктатуры групы рэвалюцыянераў, якія шляхам адукацыі прывядуць народ да камунізму. Бланкізм зрабіў уплыў на рэв. рух інш. краін, у т. л. Расіі (гл.Народніцтва). Асн. твор. — «Сацыяльная крытыка» (т. 1—2, 1885).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЧЭ́К-ХАН, Мірза Кучэк-хан (1880/81, г. Рэшт, Іран — ліст. 1921),
іранскі паліт. дзеяч. Меў рэліг. адукацыю. Удзельнік Іранскай рэвалюцыі 1905—11. У 1-ю сусв. вайну кіраўнік руху партызан-джэнгелійцаў супраць брыт. і рас. войск. Вясной 1918 заключыў пагадненне з брыт. камандаваннем і згадзіўся прапусціць брыт. войскі ў Баку. У 1920 уступіў у саюз з іранскімі камуністамі, узначальваў урад (май—ліп. 1920) і Рэв.к-т (з мая 1921) Гілянскай рэспублікі. 29.9.1921 здзейсніў пераварот, знішчыў б.ч. кіраўніцтва Гілянскага абкома Іранскай кампартыі. Атрады К.-х. разгромлены шахскімі войскамі, а сам ён загінуў.