КУСТАНА́ЙСКІ ЖАЛЕЗАРУ́ДНЫ РАЁН,

у Казахстане. Адкрыты ў 1930-я г. Уключае радовішчы магнетытавых, лептахларытавых і гідрагётытавых жал. руд. Прымеркаваны да ніжнекарбонавых вулканагенна-асадкавых парод (туфы, андэзітавыя парфіры, вапнякі і інш.). Разведаныя і папярэдне ацэненыя запасы жал. руд 14,7 млрд. т, у т. л. лёгкаабагачальных магнетытавых руд з колькасцю жалеза 45—47% — 5 млрд. т. Здабыча адкрытым (97%) і падземным спосабамі. Цэнтры здабычы — гарады Кустанай, Рудны, Лісакоўск, г.п. Качар.

т. 9, с. 57

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАМПО́ЎКА ў лазернай фізіцы,

працэс стварэння нераўнаважнага стану рэчыва пад уплывам знешніх уздзеянняў (магн. поля, эл. разраду, рэзкага ахаладжэння папярэдне нагрэтага газу і інш.). Можа перавесці рэчыва са стану тэрмадынамічнай раўнавагі ў актыўны стан (гл. Актыўнае асяроддзе), пры якім яно набывае здольнасць узмацняць і генерыраваць эл.-магн. хвалі (гл. Лазер). Тэрмін «П.» выкарыстоўваецца таксама ў радыётэхніцы і оптыцы пры апісанні працэсаў уздзеяння на актыўныя элементы параметрычных сістэм (гл. Параметрычныя ваганні).

т. 12, с. 36

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРАПЕДЭ́ЎТЫКА (ад грэч. propaideuo папярэдне навучаю),

скарочанае выкладанне якой-н. навукі ў сістэматызаваным выглядзе; падрыхтоўчы ўводны курс, які папярэднічае больш глыбокаму і дэталёваму вывучэнню адпаведнай дысцыпліны. У Платона П. — заняткі, якія папярэднічалі вывучэнню дыялектыкі. У філас. традыцыі І.​Канта П. часта называлі агульны курс арыстоцелеўскай логікі, які папярэднічаў вывучэнню канкрэтных навук. Кант, у якасці філас. П., прапанаваў разглядаць сваю трансцэндэнтальную філасофію (логіку). Г.​Гегель значэнне П. прыпісаў дыялект. логіцы.

т. 13, с. 15

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ава́нс

(фр. avance)

1) грашовая сума, якая выдаецца папярэдне ў лік будучых плацяжоў;

2) перан. абяцанне, якое неабходна пацвердзіць у будучым.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

БРЫНЁЎСКАЕ РАДО́ВІШЧА БУ́РАГА ВУ́ГАЛЮ,

у Беларусі, у Петрыкаўскім р-не Гомельскай вобл., каля в. Брынёў. Выяўлена ў 1973 у адкладах верхняга алігацэну і міяцэну. Мае адзін паклад. Сярэдняя магутнасць вугальнага пласта 5,8 м (макс. 19,9 м). Сярэдняя глыб. залягання 65 м (макс. 83 м). Вугалі гумусавыя, маркі I Б. Цеплыня згарання 7,1—21,5 МДж/кг. Сярэдняя попельнасць 26,6%. Разведана папярэдне. На пл. 7,1 км² запасы вугалю 38,6 млн. т. Радовішча не эксплуатуецца (1996).

т. 3, с. 277

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗБО́РНЫЯ КАНСТРУ́КЦЫІ,

канструкцыі будынкаў і збудаванняў, якія збіраюць (манціруюць) на буд. пляцоўцы з элементаў, папярэдне зробленых на заводах і палігонах. Робяцца з жалезабетону, бетону, металу, драўніны і інш. Выкарыстанне З.к. зніжае працаёмкасць і кошт буд-ва, павышае якасць работ, спрыяе комплекснай механізацыі буд. вытв-сці. З.к. найб. эфектыўныя пры вял. паўторнасці аднатыпных элементаў у жыллёвым, прамысл., камунальным і трансп. буд-ве (гл. Буйнаблочныя канструкцыі, Буйнапанэльныя канструкцыі). На Беларусі пашырана буйнаблочнае, буйнапанэльнае і аб’ёмнаблочнае домабудаванне.

т. 7, с. 30

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАМП’Ю́ТЭРНЫЯ СІСТЭ́МЫ выдавецкія, спецыялізаваныя прыкладныя праграмы ЭВМ для падрыхтоўкі і афармлення паліграф. выданняў (кніг, газет, часопісаў і інш.). Асн. іх функцыя — вёрстка (размяшчэнне тэксту, ілюстрацый, розных выяўл. эфектаў і інш.) па старонках выдання. Дазваляюць паказваць падрыхтаваны дакумент (без раздрукоўкі, напр., на паперы) з дапамогай камп’ютэра (на маніторы вял. памераў ці спец. дэманстрацыйнай панэлі). Зыходныя матэрыялы (тэксты, малюнкі, формулы і інш.) папярэдне апрацоўваюцца з дапамогай адпаведных рэдактараў дакументаў (тэкставых, графічных, формульных і інш.).

т. 7, с. 539

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

фастры́га

(польск. fastryga, ад с.-в.-ням. vast = моцна + rige = рад)

1) шво вялікімі шыўкамі, якім часова, папярэдне сшываецца матэрыял;

2) нітка, якой фастрыгуюць.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

запрада́ць 1, ‑дам, ‑дасі, ‑дасць; ‑дадзім, ‑дасце, ‑дадуць; зак., каго-што.

Разм. Папярэдне дамовіцца аб продажы каго‑, чаго‑н., атрымаўшы пры гэтым задатак. Запрадаць ураджай. □ — Гэта работа — плод многіх шуканняў, гэта адзіная мэта і вялікая мая праца... Я нікому яе не запрадаваў. Самуйлёнак.

запрада́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да запрасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ліма́к ’кара вяза’ (Маш., Пятк. 1). Да лем (гл.). Параўн. таксама ільмак ’кара вяза, з якой можна плесці лапці’ (Бяльк.). Аднак у лексеме ліман можна бачыць замену н > му тады яна выглядала б ліпак і з’яўлялася б роднаснай да ўкр. линити (у рашэтнікаў: знімаць слой кары з папярэдне распараных у печы ліпавых ствалоў, агаляючы слой лыка), што ў сваю чаргу можна было б суаднесці з ліняць, лінька, лініва.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)