горад на ПнУ Італіі. Знаходзіцца ў вобл. Венецыя, каля падножжа Альпаў, на р. Бакільёне. Адм. ц. правінцыі Вічэнца. Вядомы з часоў Стараж. Рыма. 107,1 тыс.ж. (1994). Трансп. вузел на чыгунцы Венецыя—Мілан. Металургія, тэкст. і с.-г. машынабудаванне, хім., гумавая, тэкст., абутковая, швейная, керамічная, харч., папяровая, ювелірная прам-сць. Маст. галерэя. Руіны стараж.-рым. пабудоў. Цэрквы (10—16 ст.), палацы (15—18 ст.). Шматлікія пабудовы А.Паладыо (16 ст.), у т. л. палац К’ерыкаці, Базіліка, т-р Алімпіка, каля Вінчэнцы знакамітая познарэнесансавая віла «Ратонда».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ВІЛА (Avila),
горад у Іспаніі, на Пдаўт. вобласці Кастылія-Леон. Адм. ц. правінцыі Авіла. 46 тыс.ж. (1991).
У старажытнасці фінікійская, пасля рымская калонія. У 8 ст. заваявана арабамі, у 11 ст. адваявана хрысціянамі і стала аб’ектам дынастычнай барацьбы паміж Арагонам і Кастыліяй. У 1482—1808 у Авіле быў ун-т. Горад захаваў сярэдневяковую і рэгулярную планіроўку, жылыя дамы 13 ст., умацаваныя палацы 15—16 ст., гранітныя гар. сцены 11 ст., раманска-гатычны сабор (12—14 ст.), цэрквы (12—15 ст.), манастыр (1636) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́ЛІЧ,
старажытнарускі горад на р. Луква (прыток Днястра) каля с. Крылас Івана-Франкоўскай вобл. Украіны, за 5 км на Пд ад сучаснага горада. У пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца пад 1140. З 1144 цэнтр Галіцкага, з 1199 Галіцка-Валынскага княства. З 2-й пал. 12 ст. дасягнуў найб. росквіту, меў княжацкія палацы, храмы, развітыя рамяство і гандаль, тут складзены Галіцка-Валынскі летапіс. Пасля зруйнавання ў 1241 татарамі прыйшоў у заняпад. Паводле археал. даследаванняў, узнік у 10 ст. У выніку раскопак выяўлены рэшткі Успенскага сабора 12 ст., наземных і паўзямлянкавых жытлаў і майстэрняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРЭ́М (ад араб. харам — забароненае месца),
памяшканне ў доме багатага мусульманіна, прызначанае для жанчын; а таксама насельніцтва гэтага памяшкання — жонкі, наложніцы. Вялікія гарэмы правіцеляў і заможных саноўнікаў у Турцыі, Іране, Афганістане і інш. краінах ахоўвалі еўнухі; мужчынам (акрамя мужа і сыноў) уваход у гарэм быў забаронены. У многіх усх. краінах гарэмам называюць таксама жаночыя прыёмныя пакоі ў палацы, жаночае купэ ў цягніку, трамваі. Звычай ізаляваць жанчын арабы перанялі ў 7 ст. з Візантыі. У 20 ст. гарэмы паступова знікаюць, асабліва ў тых краінах, дзе забаронена мнагажонства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́ЛІЯС, Гелій,
у грэчаскай міфалогіі бог Сонца, сын тытанаў Гіперыёна і Феі, брат Селены і багіні світання Эас. Геліяс усёвідушчы, бачыць справы багоў і людзей, часцей за ўсё дрэнныя; яго заклікаюць у сведкі і мсціўцы. Геліяса ўяўлялі ў асляпляльным святле і ззянні са страшэннымі вачамі, у залатым шлеме, на залатой калясніцы ці на троне з каштоўных камянёў у раскошным палацы ў акружэнні чатырох пор года. Геліяс паведаміў Дэметры, што Персефону выкраў Аід. У рым. міфалогіі Геліясу адпавядае Соль.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРМА́НА-ФРАНЦУ́ЗСКІ ДАГАВО́Р 1963, Елісейскі дагавор. Падпісаны 22 студз. ў Елісейскім палацы (Парыж) федэральным канцлерам ФРГ К.Адэнаўэрам і прэзідэнтам Францыі Ш. дэ Голем. Старыў новую дагаворную аснову для германа-франц. супрацоўніцтва пасля 2-й сусв. вайны. Для практычнай рэалізацыі дагавора было дамоўлена кожныя паўгода праводзіць сустрэчы кіраўнікоў урадаў і міністраў замежных спраў, абароны, а таксама па пытаннях выхавання і моладзі. У развіццё дагавора ўтвораны сумесныя органы на ўзроўні ўрадаў: германа-франц. Савет па бяспецы і абароне, фін.-эканам. Савет; у 1989 — Савет па ахове навакольнага асяроддзя.
французскі архітэктар, прадстаўнік стылю ампір. Вучыўся ў Парыжы, у 1786—92 вывучаў ант. дойлідства ў Рыме. У 1794—1814 працаваў пераважна ў Парыжы з П.Ф.Л.Фантэнам; яны былі заканадаўцамі густу ў перыяд імперыі Напалеона I. Сумесныя іх творы (трыумфальная арка на пл. Карузель, 1806; праекты мэблі, дэкар. ўбрання інтэр’ераў, афармленне свят) адраджалі матывы стараж.-рым. архітэктуры, адметныя манументальнасцю, урачыстасцю, імкненнем да сінтэзу архітэктуры і дэкар. мастацтва. Часткова перабудаваў палацыЛуўр, у г. Фантэнбло і інш., афармляў інтэр’еры палацаў, у т. л.Версаля.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ГВАДАЛАХА́РА (Guadalajara),
горад у Іспаніі, адм. ц. правінцыі Гвадалахара. Размешчаны на р. Энарэс за 45 км на ПнУ ад Мадрыда. Каля 60 тыс.ж. (1994). Маторабуд. з-д; перапрацоўка с.-г. прадукцыі. Палацы 16—17 ст., цэрквы 13—17 ст.
Старажытны горад, першапач. назва Арыяка. У 714 адваяваны арабамі ў готаў і названы Гвадалахара (у перакладзе з араб. — рака камянёў). З 1081 уладанне кастыльскага караля Альфонса I, у 15—17 ст. — роду Мендоса. У грамадз. вайну 1936—39 пад Гвадалахарай у сак. 1937 рэсп. войскі разбілі італьян.фаш. корпус, які імкнуўся захапіць Мадрыд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КНА́КФУС (Knakfusas, Knackfuss) Марцін (каля 1740, г. Вулька Мазавецкага ваяв., Польшча — каля 1821), літоўскі архітэктар. Выкладаў у Віленскім ун-це (1773—75). З 1777 праф. архітэктуры Віленскай акадэміі (з 1781 Гал. школа ВКЛ). Удзельнік паўстання 1794. Паводле яго праектаў пабудаваны ўсх. і зах.ч. Вяркяйскага палаца (цяпер у межах Вільнюса; пачаты ў 1780), паўд. прыбудова абсерваторыі Віленскага ун-та (1782—88), касцёл у Куртувенай (Шаўляйскі р-н; 1783—92). У Вільні рэканструяваў палацы Лапацінскіх, Тызенгаўзаў і інш. (усе канца 18 ст.), Зялёны мост цераз р. Нярыс (1791). У сааўтарстве будаваў палац у Паэжараі (Вілкавішкскі р-н; 1796—99).