выяўле́нчы, ‑ая, ‑ае.

Які дае магчымасць наглядна паказаць, адлюстраваць што‑н. Выяўленчыя сродкі.

•••

Выяўленчае мастацтва гл. мастацтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́хіліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Разм. Выставіць, паказаць з-за ўкрыцця. Выхіліць галаву з-за вугла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́шчарыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Прыадкрыўшы рот, паказаць, выскаліць зубы. [Сука] вышчарыла зубы і забурчала, пачуўшы чалавека. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

изобрази́ть сов.

1. ствары́ць во́браз (каго, чаго); (написать красками) намалява́ць; (нарисовать) нарысава́ць; (вылепить) вы́лепіць; (высечь) вы́сечы; (показать, отобразить) адлюстрава́ць; (описать) апіса́ць; (словами) апіса́ць (каго, што), расказа́ць (пра каго, што); (мимикой, жестами, голосом) паказа́ць; (передразнить) перадражні́ць;

2. (обнаружить, выразить) вы́явіць, вы́казаць, паказа́ць;

изобрази́ть удивле́ние вы́явіць (вы́казаць, паказа́ць) здзіўле́нне;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

МАРЫ́НА (Marino) Джамбатыста (18.10.1569, г. Неапаль, Італія — 25.3.1625),

італьянскі паэт; адзін з заснавальнікаў і буйнейшых прадстаўнікоў барока ў л-ры, Пачынальнік марынізму. Аўтар зб-каў «Ліра» (1614), «Валынка», «Галерэя» (абодва 1620), паэмы ў 20 песнях «Адоніс» (1623), паэмы ў актавах «Вынішчэнне немаўлят» (выд. 1633), зб. эсэ-варыяцый на біблейскія тэмы «Пропаведзі» (1614), «Пісьмаў» (выд. 1966). Яго паэзія адметная яркай жывапіснасцю і пачуццёвасцю, меладычнасцю і складанай метафарычнасцю; у прозе імкнуўся паказаць узаемасувязі і адзінасутнасць усіх мастацтваў.

Тв.:

Рус. пер. — у кн.: Европейская поэзия XVII в. М., 1977.

Г.​В.​Сініла.

Да арт. Марына. І.​Айвазоўскі. Хваля. 1889.

т. 10, с. 158

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прад’яві́ць, -яўлю́, -я́віш, -я́віць; -я́ўлены; зак., што.

1. Паказаць у пацверджанне чаго-н.

Прад’явіце праязныя дакументы!

2. Заявіць аб якой-н. прэтэнзіі ў адносінах да каго-н. (афіц.).

П. абвінавачанне.

П. іск.

|| незак. прад’яўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. прад’яўле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

свабодалю́бства, ‑а, н.

Любоў, імкненне да свабоды, да незалежнасці. Купалаву веру ў шчасце краіны жывілі лепшыя якасці народа і перш-наперш яго гераічнае свабодалюбства. Бярозкін. У асобе Несцеркі.. [Лойтэр] хацеў паказаць духоўную перавагу народа над прыгнягальнікамі, яго жыццёвую мудрасць, непрымірымасць да несправядлівасці, паказаць увесь аптымізм і свабодалюбства беларускага народа. Сяргейчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Géltungsdrang m -(e)s славалю́бства, ганарлі́васць, жада́нне паказа́ць сябе́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

акарыкату́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.

Абсмяяць, раскрытыкаваць, паказаць каго‑, што‑н. у карыкатурным, смешным выглядзе. Акарыкатурыць вобраз.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

show one’s colors

а) паказа́ць сябе́ такі́м, які́м ёсьць

б) раскры́ць свае́ пагля́ды ці пля́ны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)