павелічэнне колькасці лімфацытаў у адзінцы аб’ёму крыві.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
паўнакро́ўнасць, ‑і, ж.
1.Павелічэнне масы крыві ў сасудах усяго цела або ў якой‑н. яго частцы, органе.
2. Уласцівасць паўнакроўнага (у 2 знач.). Сярод іншых твораў апошніх год твор І. Шамякіна вылучаецца паўнакроўнасцю характараў, якія малюе пісьменнік.Кучар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАРТЫЗО́Н,
стэроідны гармон пазваночных, які выпрацоўваецца карой наднырачнікаў. Адносіцца да групы глюкакартыкоідаў, рэгулюе вугляводны абмен, выклікае павелічэннеглюканеагенезу (змяншае распад вугляводаў і стымулюе распад бялкоў). Мае процізапаленчыя, антытаксічныя і антыалергічныя ўласцівасці. Выкарыстоўваецца ў медыцыне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прыро́ст, ‑у, М ‑сце, м.
Павелічэнне ў колькасных адносінах; прыбаўленне. Прырост насельніцтва. Прырост прадукцыі. □ Людзі хапаліся за работу, каб выкарыстаць, покі не позна, кожную часіну, каб аддаць зямлі на захаванне і на прырост хоць малую колькасць збожжа і бульбы.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГІПЕРТРАФІ́Я (ад гіпер... + грэч. trophē харчаванне),
павелічэнне аб’ёму і масы тканкі, органа або часткі цела за кошт размнажэння клетак (гіперплазія) ці ўнутрыклетачнай рэгенерацыі арганел. Адрозніваюць сапраўдную і несапраўдную гіпертрафію. Да сапраўднай гіпертрафіі адносіцца кампенсатарна-рабочая гіпертрафія, звязаная з узмоцненай функцыяй пэўнага органа ці тканкі (гіпертрафія мышцаў у спартсменаў, гіпертрафія мышцы сэрца пры пароках і інш.). Вікарная гіпертрафія развіваецца пры гібелі ці выключэнні функцыі аднаго з парных органаў; гарманальная, або карэлятыўная, гіпертрафія фізіял. і паталаг. тыпу — ад парушэння дзейнасці залоз унутр. сакрэцыі. Да несапраўднай гіпертрафіі адносяць павелічэнне органа ў выніку разрастання злучальнай і тлушчавай тканкі пры атрафіі парэнхімы (функцыян. тканкі). У раслін гіпертрафія выклікаецца расліннымі і жывёльнымі паразітамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
эскала́цыя
(англ. escalation)
пашырэнне, нарошчванне, павелічэнне чаго-н. (напр э. вайны).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ДЭ́БЕТ (ад лац. debet ён павінен),
частка бухгалтарскага ўліку. У актыўных рахунках па Д. запісваецца павелічэнне, а ў пасіўных — змяншэнне аб’ектаў уліку. У разліковых рахунках па Д. адлюстроўваецца запазычанасць юрыд. і фіз. асоб дадзенаму прадпрыемству — т.зв. дэбіторская запазычанасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прыбаўле́ннен.разм. Hinzúfügung f -, -en; Zúnahme f -, -n (павелічэнне); Zúsatz m -es, -sätze (дапаўненне); Zúwachs m -es (прырост)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
аўкцыён
(лац. auctio, -onis = павелічэнне)
публічны продаж маёмасці, пры якім пакупніком становіцца той, хто дае за рэч найбольшую суму.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ГІПЕРФУ́НКЦЫЯ (ад гіпер... + функцыя),
павышаная дзейнасць органа, тканкі, сістэмы арганізма. Узнікае як прыстасавальная рэакцыя (напр., павелічэнне памераў і сілы скарачэння сардэчнай мышцы ў спартсменаў) ці як парушэнне ў арганізме, што выклікае хваробу (пры гіперфункцыі шчытападобнай залозы, павелічэнні выпрацоўкі ёй гармонаў узнікае гіпертырэоз).