РАДАШКО́ВІЦКІ ЗА́МАК.

Існаваў у 16 ст. ў г.п. Радашковічы Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. Упершыню згадваецца ў інвентары Радашковіч за 1549. Размяшчаўся паміж 2 ставамі, утворанымі на рэках Гуйка і Вязынка, на «капцы сыпаным», і формай нагадваў няправільны чатырохвугольнік. З усіх бакоў замак акружала вада. У замку было 5 вежаў (у т. л. вежа-брама), звязаных паміж сабой сценамі (гароднямі). Адна вежа месцілася асобна на падворку. Сярод узбраення Р.з. ў інвентары згадваюцца гарматы, гакаўніцы, ручніцы, аркебузы, кіі. Былі таксама запасы свінцу, пораху і інш. Перад замкам размяшчаліся арсенал, 2 млыны, сядзібны дом, лазня, бровар і інш. гасп. пабудовы. У інвентары адзначана, што Р.з. «добрага будованья, не гнилого». Цяпер замчышча часткова разбурана і занята сучаснай забудовай.

Літ.:

Ткачоў М.А. Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII—XVIII стст. Мн., 1978.

т. 13, с. 207

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прагені́я

(ад гр. pro = наперад + geneion = падбародак)

няправільны прыкус у чалавека, выкліканы празмерным развіццём ніжняй сківіцы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

прагнаты́я

(ад гр. pro = наперад + gnathos = сківіца)

няправільны прыкус у чалавека, выкліканы празмерным развіццём верхняй сківіцы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

illicit

[ɪˈlɪsɪt]

adj.

1) не дазво́лены зако́нам; забаро́нены

2) няпра́вільны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

faulty

[ˈfɔlti]

adj.

зага́нны, які́ ма́е недахо́пы; памылко́вы, няпра́вільны; няспра́ўны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

некарэ́ктна прысл., некарэ́ктны

1. ínkorrekt, únkorrekt; únrichtig (няправільны);

зрабі́ць некарэ́ктна ўчынак éine Ínkorrektheit begéhen*;

2. (грубы) ánstößig

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

grúndfalsch a па сваёй су́тнасці фальшы́вы; няпра́вільны, няслу́шны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

írregular a

1) няпра́вільны, нерэгуля́рны

2) вайск. ірэгуля́рны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

фальста́рт

(англ. false start = няправільны старт)

сп. старт, узяты кім-н. з удзельнікаў спаборніцтва раней, чым патрэбна.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кантаміна́цыя, -і, ж.

1. Змешванне дзвюх або некалькіх падзей пры іх апісанні (кніжн.).

2. У мовазнаўстве: узнікненне новага слова або выразу ў выніку змешвання частак двух розных слоў або выразаў, блізкіх па значэнні ці гучанні, а таксама слова або выраз, якія ўзніклі такім чынам; напр., няправільны выраз «іграць значэнне» з’яўляецца кантамінацыяй двух выразаў: «іграць ролю» і «мець значэнне».

|| прым. кантамінацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)